«Если ты хочешь что-то изменить — ты сможешь». О чём говорят участники Школы дикой природы?

  • Раздел: Багна
  • Автор: Hanna Valynets
  • Дата: 18.07.2019, 23:46

Двадцать четыре участника поедут на следующей неделе на Школу дикой природы и адвокатирования «Багны». Среди всех этих людей мы выбрали троих и узнали, кто они и почему захотели шесть дней жить, учиться и волонтёрить на болоте Споровское.

Участники школы проведу шесть дней, живя в палатках, освобождая места обитания вертлявой камышевки от зарослей, слушая лекции о дикой природы и обсуждая способы её защиты.

В объявлении о наборе на школу было лаконично обозначено: она для экоактивистов, которые хотят больше узнать о практических сторонах защиты природы, а также о защите прав людей на благоприятную окружающую среду.

Но это слишком скудное описание её участников. Они разного возраста — кто-то недавно окончил школу или учится в университете, а кто-то проработал не один десяток лет. Одни участники любят литературу, другие заполняют свои аккаунты в соцсетях фотографиями леса или анонсами экологических мероприятий.

Мы выбрали для знакомства троих: специалиста по литературе, экономиста и ландшафтного дизайнера.

«Я закахалася ў марсіянскія пейзажы балота”

У сваім звычайным жыцці Ганна Янкута піша тэксты пра літаратуру і перакладае кнігі, займаецца іншымі літаратурнымі праектамі і нядаўна нават абараніла дысертацыю.

Частка людзей ведае яе па нядаўняй і пакуль першай кнізе для дзяцей “Кот Шпрот і таямніцы атракцыёнаў», дзе прататыпам галоўнага героя зрабіўся сапраўдны паласаты кот.

«Літаратура — асноўная частка майго жыцця, але ўжо некалькі гадоў я вельмі цікаўлюся дзікай прыродай, экалогіяй, бёрдвотчынгам і птушкамі. Урэшце ў мяне з’явіўся час, каб глыбей увайсці ў гэтую тэму… І, магчыма, таксама далучыцца да нейкай ініцыятывы.

Ужо некалькі гадоў мне хацелася пабываць у якім-небудзь экалагічна-валанцёрскім летніку накшталт гэтага: тыдзень займацца працай, якую лічаць патрэбнай дасведчаныя арнітолагі і эколагі. Але так атрымлівалася, што некалькі мінулых летаў запар падобныя летнікі мне жудасна не пасавалі па часе.

Чаму вы вырашылі паўдзельнічаць у школе — паехаць на шэсць дзён на балота і жыць у намёце?

Па-першае, мяне прыцягвае адукацыйны складнік, вывучэнне дзікай прыроды вельмі натхняе.

Па-другое, я вельмі люблю балота. Першы раз я трапіла на Ельню, потым на Альманскія балоты, і з таго часу хачу пабываць на ўсіх балотах Беларусі — гэта цудоўная лакацыя, вельмі характэрная для Беларусі.

На Ельню я трапіла разам з Карынай Сітнік, якая арганізуе вандроўкі «Поход у народ». Мы хадзілі па насцілу, збіралі журавіны, і я закахалася ў гэта верхавое балота.

Там абсалютна незвычайныя марсіянскія пейзажы. Ніколі іх не бачыла! Выпадкова іх не ўбачыш ніколі. А з экасцежкі відаць раўніну з рэдкімі бярозамі і чырванаватымі плямамі, шкельцамі вады.

Тады мы таксама хадзілі па самім балоце. Яно моцна вібруе, ты нібыта на батуце. Мы плавалі ў балотным возеры. Вада карычневага колеру і вельмі мяккая, і гэта адчуваецца.

Як вам падаецца, на чым мусяць будавацца дачыненні чалавека і прыроды?

Мне здаецца, чалавеку патрэбныя веды аб прыродзе. Можна проста схадзіць у лес, а можна сустрэць там рэдкую, незвычайную для Беларусі расліну, і гэта дасць зусім іншыя эмоцыі.

Учора, напрыклад, я была на экскурсіі з «Аховай птушак Бацькаўшчыны» у дубраве. Экскурсавод-арнітолаг Наста расказвала, што дубрава адметная відамі, якія там высаджаныя, але звычайна не растуць у Беларусі. Гэтая дубрава ахоўваецца, але недастаткова. Маючы такія веды, адчуваеш больш».

«Мы отождествляем показатель ВВП и уровень развития страны»

Во время учёбы в Гомеле учащейся кафедры мировой экономики Анастасии Михайловой повезло попасть по обмену в Португалию на год. В то время её Беларусский торгово-экономический университет потребительской кооперации сотрудничал с программой Erasmus Mundus.

Из-за этого обучение заняло больше, чем у остальных, но за этот дополнительный год Анастасия поняла, что одной экономики недостаточно.

Анастасия Михайлова © Фото из личного архива
Анастасия Михайлова © Фото из личного архива

В Португалии я подружилась со многими местными жителями. Они очень ценят свою природу, гордятся её уникальностью и возможностью развития туризма благодаря ей. Одной из местных была девушка, с которой я сдружилась ближе всего — Инеш Фельгар.

Инеш мне показывала местные достопримечательности, водопады. Но путешествовали мы не так много, скорее повседневно общались и за разговорами я знакомилась с её ценностями. Она делилась своим мировоззрением, и оно мне понравилось. Инеш рассказывала про охрану окружающей среды и своим примером показывала, как она заботится о ней.

Инеш тщательно выбирала продукты, преимущественно органические. Более того, старалась находить продукцию местного производства.

В то время моё мышление и интересы немного изменились. Я вернулась в Беларусь и доучивалась в университете. На одной из лекций нам говорили о показателе ВВП, и я задумалась: сравнивая страны, мы в основном ориентируемся на этот показатель.

Мы отождествляем показатель ВВП и уровень развития страны. Я подумала: может быть, это неправильно? Это связано с уровнем потребления, но вряд ли может называться развитием.

Я начала искать другие показатели, вышла на устойчивое развитие и его индикаторы. После этого я выслала резюме в Национальную академию наук, добавив, что моя сфера интереса — зелёная экономика.

Я работаю младшим научным сотрудником в Институте экономики при Национальной академии наук, в секторе эколого-экономических проблем. Мы проводим различные исследования на пересечении двух наук: экономики и экологии. Сейчас мы изучаем потенциал рынка органической продукции, не так давно занимались исследованием эколого-экономического регулирования.

Пока я определяюсь со сферой своего научного интереса. Мне понравилось органическое сельское хозяйство и очень интересует экотуризм. Каков потенциал рынка экотуризма? Пока это загадка для меня, но было бы интересно исследовать. Хорошие примеры точно есть: под Новогрудком открыли экотропу возле озера Свитязь.

Почему вы решили поучаствовать в Школе?

Во-первых, потому что я люблю бывать на природе, во-вторых, это связано с работой. Я хочу больше узнать о Беларуси и послушать международных экспертов. Интересно услышать о законодательстве в этой области — хотелось бы дополнить свои знания, связать их с активной жизненной позицией и применить на практике.

И в-третьих, хочется познакомиться с новыми людьми-активными участниками природоохранной деятельности, единомышленниками.

Складана знайсці гармонію ў тэхнагенным свеце

— *Калі мне было гадоў 6-7, я захапляўся серыялам Кусто [пра даследаванне падводнага свету]. Глядзеў амаль кожную серыю. У тым малым узросце я зразумеў, што чалавек шмат шкодзіць прыродзе, што не ўсе ўсведамляюць: выкіды ў атмасферу адбіваюцца на наступных пакаленнях, — кажа Дзяніс Краўчонак. З цікаўнага дзіцяці вырас спецыяліст-заолаг, выпускнік біялагчнага факультэту, які з цягам часу зацікавіўся і раслінамі.

Денис Кравченок (справа) во время акции #Stop_Е40 © Сергей Романовский
Денис Кравченок (справа) во время акции #Stop_Е40 © Сергей Романовский

Што вас штурхнула на тое, каб паехаць на балота, жыць у намёце, працаваць і адначасова вучыцца?

— Я знаёмы з такой працай, мне падабаецца мяняць прастору і рабіць яе больш утульнай. Магчыма, таму я працаваў у ландшафтным дызайне. Да таго ж, у такой працы я бачу сэнс: мяне цікавіць экалогія, я біёлаг па адукацыі.

Мяркую, на Школе будзе шмат цікавых ведаў, якія я змагу выкарыстаць потым у сваёй дзейнасці — зараз я спрабую больш уцягвацца ў прыродаахоўчую дзейнасць. Я быў нядаўна на сплаве супраць будаўніцтва шляху Е40 і зараз раблю невялікія крокі па супрацы з «Багнай».

Ці могуць, на ваш погляд, гарманічна суіснаваць чалавек і жывая прырода?

Гэта вялікае пытанне, амаль філасофскае. Такое суіснаванне складанае, бо самому чалавецтву складана зразумець, куды яно рухаецца і якія патрэбы мае кожная асоба.

Зараз я бачу: эколагі жывуць у адным свеце, а большасць насельніцтва — у іншым, у каторым не трэба задумвацца, куды трапляе пластык. Для большасці прырода не звязана з чалавекам, і можна выкінуць будаўнічае смецце проста каля рэчкі. Але што будзе потым з пластыкам, які не раскладаецца стагоддзямі? Што будзе са сметнікамі, якія растуць як на дражджах?

Гарманічнае суіснаванне чалавека і прыроды магчымае хіба што ў далёкай будучыні. Зараз, у тэхнагеннай прасторы, гэта складана. Можа быць, наш шлях у тым, каб не выкарыстоўваць вуглевадароды як крыніцу энергіі? Альбо ў тым, каб больш людзей усведамляла, што кожнае іх дзеянне адбіваецца на прыродзе і такім чынам — на іх саміх.

Працы заўсёды шмат. Але калі ты хочаш нешта змяніць — ты зможаш гэта зрабіць. У гэтым плане я аптыміст.


Заглавное фото: Виктор Малышчиц. Болото Споровское

Перепечатка материалов Багны возможна только с письменного разрешения редакции

Публикация финансируется Шведским агентством по международному развитию и сотрудничеству «Сида». Сида не обязательно разделяет мнение, выраженное в этом материале. Ответственность за его содержание целиком возлагается на ОО «Багна»

Анна Янкута
Анна Янкута© Фота з прыватнага архіву
Болото Козьяны (Витебская область)
Болото Козьяны (Витебская область)© Сергей Плыткевич