13 міфаў пра плаціны і ГЭС

Міжнародны дзень дзеянняў супраць плацін (ці «Дзень дзеянняў у абарону рэк, вады і жыцця») — інтэрнацыянальная дата, якая адзначаецца ў дзесятках краін свету, штогод, 14 сакавіка.

У гэты дзень праходзяць канферэнцыя супраць будаўніцтва буйных плацін, актывісты заклікаюць ўрады ўсіх краін, будаўнічыя арганізацыі і банкі ўсталяваць мараторый на будаўніцтва буйных плацін да таго часу, пакуль не будзе праведзена поўная і незалежная экспертыза праектаў і іх экалагічных наступстваў; звяртаюць увагу на лёсы людзей, якія былі вымушаныя змяніць месца жыхарства і жыццёвы ўклад з-за ўзвядзення гэтых гіганцкіх прамысловых аб’ектаў.

Галоўная мэта прыцягнення ўвагі — выпрацаваць устойлівыя метады кіравання басейнамі рэк.

У Беларусі зараз 30 дзеючых ГЭС. У 50-60-х гадах у Беларусі было пабудавана каля 170 малых ГЭС, у 2011-2015 гадах дзейнічала дзяржпраграма будаўніцтва ГЭС. Мэтай яе было паменшыць імпарт электраэнергіі ў рамках канцэпцыі энергетычнай бяспекі краіны. Аднак у навукоўцаў і актывістаў ёсць шмат аргументаў супраць ГЭС. Нават непрацоўныя малыя ГЭС наносяць шкоду навакольнаму асяроддзю, прыродзе і біяразнастайнасці малых рэк. Пры будаўніцтве ГЭС каштоўныя экасістэмы трапляюць у зону затаплення і гінуць, рыба таксама гіне з-за змянення гідралагічнага рэжыму ракі, экасістэма робіцца застойнай і выкідвае парніковыя газы ў атмасферу. «Багна» падрабязна пісала пра магчымае будаўніцтва Рэчыцкай і Бешанковіцкай ГЭС, абмяркоўвала аргументы супраць гідраэнегетыкі.

У гэтым годзе Сусветны фонд дзікай прыроды ды яшчэ некалькі польскіх арганізацый падрыхтавалі петыцыю супраць плаціны на Вісле і разабралі 13 міфаў пра плаціны. А валанцёры «Багны» зрабілі пераклад для нашых чытачоў.

1. Рэгуляванне ракі дапамагае знізіць наступствы паводак

MIФ. Рэгуляванне ракі звычайна прыводзіць да больш хуткага сцёку вады. Калі мы паскорым паток на большасці прытокаў буйных рэк, тады мы павялічым хвалю паводкі, гэта значыць, павялічм колькасць вады, якая пацячэ ў раку за меншы час.

Рэгуляванне ракі — гэта звычайна выпростванне яе плыні, паглыбленне рэчышча і абмежаванне даліны ракі насыпамі, пабудаванымі ўздоўж новага рэчышча. Гэта масавыя земляныя работы. Такім чынам натуральныя формы дна, берагоў і даліны ракі незваротна пашкоджваюцца, ад чаго залежыць багацце відаў раслін і жывёл, звязаных з ракой.

Вада ў рэгуляванай рацэ цячэ хутчэй, рэжучы ўсё больш і больш дно, што — па прынцыпе дрэнажу — выклікае празмернае перасыханне даліны ракі. Пабудовы часта ўваходзяць у даліну рэгуляванай ракі. Падчас сваіх максімумаў рэгуляваная рака губляе магчымасць свабоднага разліву ў шырокую неразвітую даліну. Паводкавыя воды цякуць хутчэй, пераносячы праблему паводкі далей па рацэ, ці падчас вялікіх паводак выліваюцца па-за насыпы на поймы, каторыя забралі ў ракі, і наносяць вялікую шкоду. Набярэжная ці паглыбленне рэк, пабудаваныя за велізарныя грошы, ствараюць ілюзію бяспекі і выклікаюць бескантрольнае павелічэнне шчыльнасці насельніцтва і развіцця інфраструктуры на поймах. Час ад часу катастрафічныя паводкі руйнуюць берагі рэк і іншыя пабудовы прызначаныя для рэгуляцыі рэк, што прыводзіць да дадатковых выдаткаў з дзяржаўных грошаў на кампенсацыю шкоды ад паводкі і на рамонт пабудовы. Спіраль выдаткаў расце, таму што гэтак званая тэхнічная абарона ад паводак часта бывае неэфектыўнай.

2. Рачны транспарт танны і экалагічны

МІФ. Выдаткі на праграму развіцця ўнутранага воднага транспарту (у Польшчы) занізілі: папярэднія ацэнкі складаюць 76 мільярдаў злотых, без уліку выдаткаў на звязаную інфраструктуру, напрыклад, будаўніцтва порта, рэканструкцыю мастоў і цягавых сетак, будаўніцтва пад’язных дарог, не кажучы ўжо пра выдаткі нанясення шкодаў экалогіі.

Каштарысы праекта цалкам апускаюць фактычны кошт задач, які ацэньваецца ў 237 мільярдаў злотых, плюс 40-50% выдаткаў на патрэбы экалогіі.

Акрамя таго, развіццё рачнога транспарту звязана не толькі з велізарнай пастаяннай трансфармацыяй рэк і іх далін, павелічэннем рызыкі паводкі і засух і павелічэннем выкідаў парніковых газаў з плацін. Для параўнання, пашырэнне чыгункі, больш канкурэнтаздольнай (больш хуткі транспарт, зніжэнне выкідаў, лепш развітая сетка, значна меншае ўмяшанне ў навакольнае асяроддзе) каштуе 34 мільярды злотых. Такім чынам, рачны транспарт не з’яўляецца ні танным, ні экалагічным.

3. Рэзервуары на рэках і плаціны прадухіляюць наступствы засухі

MIФ. Такі аргумент з’яўляецца прыкладам наўмыснага ўвядзення ў зман грамадскай думкі, каб заручыцца падтрымкай далейшага марнавання дзяржаўных сродкаў на непатрэбныя і дарагія гідратэхнічныя інвестыцыі. Вадасховішчы з дамбамі наносяць шкоду рэкам, у прыватнасці, таму, што яны ўзмацняюць праблему засухі на даўгім адрэзку ракі ніжэй за плаціну. Добрымі прыкладамі гэтага з’яўляюцца вадасховішча Семяноўка (Возера Семяноўскае) на Нарві, Залеў Сулеёўскі на Піліцы і Езярска на Варце. Каб абараніць лясы ад засухі, дастаткова не перашкаджаць бабрам будаваць плаціны на дрэнажных каналах і невялікіх лясных рэках.

4. Водны транспрат прыносіць рэгіёнам фінансавую карысць

МІФ. З пачатку працы польскага ўрада і Польскага дзяржаўнага прадпрыемства па воднай гаспадарцы над распрацоўкай плана развіцця міжнародных водных шляхоў мы маем справу з незразумелымі дзеяннямі. Тут польская дзяржава ўкладвае велізарныя сумы грошай грамадзян на развіццё суднаходства, каб прыбытак ад яго развіцця ішоў прыватным прадпрымальнікам (уладальнікам баржаў, партоў і г.д.).

Баржы будуць выкарыстоўвацца толькі для перавозкі грузаў, таму (у адрозненне ад чыгунак) мясцовыя жыхары не змогуць імі карыстацца.

Але менавіта мясцовыя жыхары будуць браць на сябе (звыш падаткаў) выдаткі на рамонт і абслугоўванне марскіх маршрутаў. Жыхарам, насуперак распаўсюджанаму меркаванню, не пойдуць на карысць блізкасць да плаціны. Абяцанае развіццё турызму на такім штучным возеры толькі ілюзорнае.

Як паказваюць прыклады вадасховішча Влоцлавэк або Семяноўка, прывабнасць вадаёма ў сувязі з колькасцю магчымых дзён купання хутка памяншаецца пры яго абмяленні, зарастанні і ў перыяды, калі рэзка зніжаецца канцэнтрацыя кіслароду ў вадзе, квітненні таксічных цыянабактэрыяў. З тых жа прычынаў рыбалоўная прывабнасць зніжаецца: у такіх дэградаваных умовах назіраецца знікненне такой рыбы, як шчупак, галаўня, сом, асіп. Рыбаловы пераедуць у іншае, больш цікавае месца. Аднак мясцовыя жыхары зноў будуць несці выдаткі на адмуленне і паглыбленне дна разам з абнаўленнем гідратэхнічных будынкаў, якія суправаджаюць яго.

© Patagonia
© Patagonia

5. Энергія з водных электроўняў з’яўляецца зялёнай

МІФ. Зялёная энергія — гэта энергія, якую атрымліваюць пры нізкай прадукцыі вугляроду (амаль нулявы вуглярод), якая бяспечная для чалавека і не мае сур’ёзных наступстваў для навакольнага асяроддзя.

Энергія з вады ствараецца, калі яна падае з максімальна магчымай вышыні, а сіла падзення турбін і пераліваў пераўтвараецца ў электраэнергію і адпраўляецца да спажыўцоў генератарамі. Каб пабудаваць электрастанцыю, электраэнергіяй ад якой будзе карыстацца горад сярэдняга памеру, неабходна пабудаваць плаціну на вялікай рацэ (ствараючы вадасховішча) і саму электрастанцыю. На практыцы такая канструкцыя азначае не толькі дэфармацыю фрагмента ракі, але і фактычную дэградацыю рачной экасістэмы і навакольных экасістэм, залежных ад вады, а значыць, і выміранне многіх відаў жывёлаў (у тым ліку рэдкіх і ахоўных) і значнае павелічэнне рызыкі паводкі і засухі.

Будаўніцтва гідраэлектрастанцыі разбурае раку, залівае даліну, мяняе водныя адносіны (часта выклікае засуху ў бліжэйшых раёнах), перарывае непарыўнасць ракі, прыпыняе міграцыю рыбы (што прыводзіць да знікнення відаў) і прыводзіць да ўзмацнення высечкі лясоў.

Паводле апошніх даследаванняў, вадасховішчы, якія з’яўляюцца ключавым элементам гідраэлектрастанцый, выкідваюць шмат парніковых газаў (у тым ліку вуглякіслы газ, метан). Гэтыя газы не толькі ў вялікай колькасці ў лятучай форме пакідаюць рэзервуар у выніку выпарэння (варта памятаць, што чым большая паверхня рэзервуара, тым большая паверхня выпарэння), але і выкідваюцца ў атмасферу ў выглядзе растворанага газу падчас працы турбіны на пералівах плаціны.

Даследаванне, праведзенае на плаціне Куруа-Уна ў Пара, у Бразіліі, паказвае, што яе эксплуатацыя прыводзіць да такіх выкідаў парніковых газаў, што ў 3,6 разы больш, чым пры атрыманні такой жа колькасці энергіі з нафты. Паводле ацэнак навукоўцаў, гідраэлектрычныя цыстэрны ва ўсім свеце выкідваюць у атмасферу штодня 48-82 млн. т. вуглякіслага газу і 3-14 млн. метану.

Фінансавы аналіз планаванага будаўніцтва гідраэлектрастанцыі і загароды ў Сяржэва паказаў, што выдаткі, звязаныя з запланаванай электрастанцыяй Сяржэва, будуць удвая большымі, чым кошт будаўніцтва марскіх ветраных электроўняў, якія былі б такімі ж эфектыўнымі і менш шкоднымі для навакольнага асяроддзя.

Навукоўцы таксама зьвяртаюць увагу на фотаэлектрычныя панэлі як на значна больш танную і значна больш эфектыўную альтэрнатыву гідраэлектрастанцыям. Такім чынам, фотаэлектрычныя элементы могуць замяніць значную долю ад штогадовай вытворчасці электраэнергіі на плацінах, выкарыстоўваючы пры гэтым значна меншую плошчу і прыносячы вялікую экалагічную і эканамічную карысць.

6. Рыбы не маюць ніякіх праблем, каб пераадолець плаціны, таму што есць рыбныя пераходы

МІФ. Перш за ўсё: не толькі рыба пакутуе ад раздробленасці ракі, але толькі рыба можа выкарыстоўваць рыбныя праходы. Дамба таксама з’яўляецца бар’ерам для міногаў, ракаў, мідый і многіх іншых.

Памятайце, што рыбны праход працуе ўверх па цячэнні, накіроўваючы рыбу ўверх па рацэ.

Звычайна няма рыбных праходаў, якія працуюць у абодвух напрамках. Гэта азначае, што рыба, якая хоча плыць уніз ракі (напрыклад, вяртаючыся з нерасту альбо маладая рыба, якая накіроўваецца ўніз па рацэ), павінна праходзіць праз крылы ГЭС, каторая працуе як вялікая мясарубка. Некаторыя рыбы выжывуць, але вельмі вялікая колькасць будзе забіта альбо паранена. Акрамя таго, рыбныя праходы прызначаны для пэўных відаў рыб, звычайна самых буйных і тых, што актыўна мігруюць, напрыклад марская стронга або ласось.

Уся рыба ў Польшчы часткова мігруе (штодня пераплываюць некалькі альбо шмат кіламетраў уверх ці ўніз па рацэ) і ўсе маюць патрэбу ў г.зв. экалагічнай бесперапыннасці ракі альбо праходнасці экалагічных калідораў (праходнасць ракі) для перамяшчэння, каб знайсці прытулак, месца для нерасту, знайсці партнёра ці лепшае месца для кармлення. Рыбныя лесвіцы, створаныя пад асятровых або марскіх стронг, ужо не будуць прапускаць больш дробную рыбу, напрыклад, ляшча, не кажучы ўжо пра больш дробных рыб, такіх як шчыпоўка (віды, якія ахоўваюцца ў адпаведнасці з праграмай Natura 2000), голец і нават мінога (таксама від, які ахоўваецца ў адпаведнасці з праграмай Natura 2000).

© zen.yandex.ru
© zen.yandex.ru

Але плаціна — не адзіны бар’ер, з якім сутыкаюцца рыба і іншыя жывёлы. Рэзервуар, створаны над плацінай, мае зусім іншыя ўласцівасці, чым рака. Сітуацыя ў вадасховішчы ствараецца як у возеры — вада не цячэ з токам і (праз вялікую паверхню) награваецца хутчэй і хутчэй выпараецца, таму ў ім значна вышэйшая тэмпература, чым ў рацэ. Часам настолькі высокая, што для рачной рыбы, па вызначэнні халодналюбнай, жыць там немагчыма. На яе месцы звычайна сустракаецца азёрныя рыба, такая як лінь, плотка або карп (некантралюемыя рачнымі драпежнікамі, такімі як судак або сом, якіх выціснула плаціна). Гэта прыводзіць да павелічэння эўтрафікацыі вадасховішча, як следства, квітнееюць таксічныя для чалавека цыянабактэрыі.

У стаялай вадзе няма выразнай рачной плыні. Міграцыйныя рыбы сочаць за плынню падчас міграцыі на нераст.

Калі яны не ў стане адчуць ток у вадасховішчы, яны губляюцца, губляючы шмат дзён, каб знайсці правільны шлях. Гэтыя некалькі лішніх дзён вельмі часта прыводзяць да занадта позняга нерасту, паслаблення дарослай рыбы, немагчымасці падплываць да нерасту альбо плаваць у дрэнным стане. Гэта не гарантуе нерасту добрага развіцця і памяньшае выжыванне маладых рыб.

Стварэнне вадасховішча над ракой таксама стварае ідэальныя ўмовы для развіцця інвазівных відаў рыб (напрыклад, бычку-пясочніка ці карлікавага сома) і выцяснення родных відаў. Інвазіўныя віды канкуруюць за ежу альбо перадаюць трапічныя хваробы і паразітаў, да якіх звычайная рыба не ўстойлівая. Таму вадасховішча — гэта рэзервуар інвазіўных відаў, якія павольна заваёўваюць новыя воды, выцясняючы мясцовыя віды, узмацняючы эўтрафікацыю і распаўсюд ў вадасховішчы цыанабактэрый.

Калі мы ўзводзім плаціну, мы не толькі пагаршаем жыццёвыя ўмовы рыб, але і дзейнічаем на шкоду чалавецтву.

7. У нашых рэках створаны ўмовы для вытворчасці электраэнергіі і транспарту

МІФ. Нашы рэкі маюць слабыя ўмовы для электраэнергіі і транспарту з-за нізкіх патокаў. Нават пасля ўкладу велізарных фінансавых і экалагічных выдаткаў, каб давесьці рэкі да IV – V класу суднаходнасці (якая патрабуецца Канвенцыяй AGN для міжнародных ўнутраных водных шляхоў), яны ніколі не будуць суднаходнымі ўвесь год з-за занадта малой колькасці вады. Нават гідратэхнікі, падтрымліваючы праграму рэгулявання ракі, прызнаюць, што нават Ніжняя Вісла, нягледзячы на сярэдні паток вады звыш 1000 м3/с (Тчэў), не будзе суднаходнай на працягу 1-3 месяцаў.

Прычынай можа быць недахоп вады падчас нізкага стану вады, надта высокія станы падчас паводак, рачны лёд або марскі лёд.

Акрамя таго, ні ў якім разе нельга параўноўваць рачныя польскія ўмовы з нямецкімі ці кітайскімі: клімат у Польшчы адрозніваецца ад таго, што склаўся ў Даліне Рэйна і Дуная, не кажучы ўжо пра раку Янцзы. Але нават па гэтых рэках суднаходства не можа ажыццяўляцца круглы год.

8. Рэзервуары карысныя для прыроды, бо яны з’яўляюцца аб’ектамі Natura 2000

МІФ. У раёнах, у якіх няма прыродных азёр, вадасховішчы могуць стаць важным месцам размнажэння, кармлення і адпачынку для некаторых відаў птушак. Тады такое возера можна лічыць прытулкам для птушак, якія ахоўваюцца сеткай Natura 2000 (напрыклад, вадасховішча Гачалкавіцкае). Прывабныя месцы пражывання на вадасховішчы для некаторых відаў птушак узнікаюць за кошт страты месцапражыванняў іншых відаў, напрыклад, за кошт вымірання міграцыйных відаў рыб у выніку будаўніцтва дамбы альбо вымірання папуляцыі берагавой птушкі (напрыклад, пясчанай ластаўкі) у выніку ўмацавання берага. Таму водасховішча не спрыяе навакольнаму асяроддзю. Калі вадасховішча ўжо існуе і аказалася важным для некаторых відаў птушак у рэгіянальным ці нацыянальным маштабе, мэтазгодна разгледзець пытанне аб увядзенні прававой абароны птушак гэтага вадасховішча. Аднак гэта не можа быць аргументам на карысць пабудовы большай колькасці дамбаў і вадасховішчаў.

9. Зарыбленне — гарантыя прыродна багатых рэк

МІФ. Зарыбленне павінна ажыццяўляцца толькі ў скрайных выпадках, калі водныя асяроддзі вельмі дэградуюць, каб захаваць экасістэму.

Польскія рэкі, нягледзячы на шматлікія пераўтварэнні, усё яшчэ захоўваюць свой прыродны характар і не патрабуюць такога ўмяшання. Польскія рэкі і азёры вельмі багатыя прыродай — у іх каля 100 відаў рыб! На жаль, рэгуляванне рэк з’яўляецца адной з асноўных прычын знікнення відаў рыб на рэгуляваных фрагментах, таму што мы разбураем іх жыццёвыя ўмовы. Акрамя таго, дрэнна праведзенае папаўненне (уключаючы віды, якія не пасуюць да навакольнага асяроддзя, альбо рыб, якія занадта малыя, каб выжыць), таксама прыводзіць да зніжэння разнастайнасці відаў рыб.

Такім чынам, лепшы спосаб разбагацець рэкамі — гэта дазволіць ім цекчы так, як яны хочуць. Чым больш дзікая і натуральная рака, тым больш у ёй плавае рыбы.

10. Адаптацыя рэк для суднаходства — гэта толькі праца з ракой і тое невялікая

МІФ. Для пераўтварэння рэк у міжнародныя водныя шляхі неабходны шэраг значных пераўтварэнняў рэкаў.

Вялікія суднаходныя комплексы, акрамя вялікай глыбіні, павінны мець гарантаваны шырокі шлях і плаўныя павароты. Каб атрымаць такія параметры, кожныя дзесяць-дваццаць дзясяткаў кіламетраў павінны быць пабудаваны водныя перашкоды, якія дзеляць раку і затрымліваюць ваду.

На водных ступенях будуюцца гідраэлектрастанцыі і каналы водазабеспячэння. Такім чынам, раку трэба пашыраць (вялікія судны павінны мець месца для свабоднага і бяспечнага праходжання) і гарантаваць належныя радыусы выгібу (чым карабель больш, тым большы радыус патрэбны).

Таму ў значнай ступені трэба выкапаць цалкам новы бок канала. Затым участкі рэк выпростваюцца (што часта звязана са знішчэннем ахоўных прыродных месцапражыванняў, напрыклад, высечкай прыбярэжных лясоў, у тым ліку алювіяльных і балоцістых).

Берагі павінны быць умацаваны адмысловымі канструкцыямі — палосамі або паралельнымі плацінамі.

© interfax.by
© interfax.by

Больш шырокая каналізаваная рака з большай глыбінёй патрабуе большай колькасці вады, рэсурсы якой павінны быць збалансаваны, а яе магчымыя недахопы — папоўненыя. Таму становяцца неабходнымі дадатковыя рэзервуары, здольныя ўтрымліваць ваду падчас яе лішку, забяспечваць водны шлях пры нізкім узроўні вады, а таксама дазваляць «перакід» вады з багацейшых рэк. Будаўніцтва вадасховішчаў і водных пераправаў выклікае наступныя захопы зямлі, будаўніцтва плацін, набярэжных, каналаў, вадазбораў, помпавых станцый і г.д.Забеспячэнне належнага зазору пад мастамі патрабуе поўнай іх рэканструкцыі, прынамсі, падняўшы іх на некалькі метраў. Такая працэдура ўплывае на наваколле, патрабуе рэканструкцыі дарог, зносу сутыкненняў, узвядзення набярэжных і г.д.Забеспячэнне належнага зазору пад лініямі электраперадач патрабуе іх рэканструкцыі шляхам замены праходаў кабеляў альбо іх павелічэння шляхам будаўніцтва новых машт.

Будаўніцтва вадзяных ступеняў парушае транспарціроўку смецця, перацягнутага праз раку.

Абломкі будуць размяшчацца паблізу ступеняў, а пад імі эразійная сіла вады будзе вымываць смецце з-пад дна, апускаючы яго да ўзроўню, які ўяўляе пагрозу стабільнасці ступені (прыклад — плаціна Влоцлавэк). З гэтым звязаныя магчымыя парушэнні ўзроўню падземных вод (якія выклікаюць перыядычныя засухі) як вышэй, так і ніжэй ступені. Таму трэба будзе праводзіць земляныя працы і падтрымліваць раку пад заваламі правільна падабранай грануляцыяй, каб стабілізаваць размяшчэнне дна і знізіць эразійную энергію вады.

Спатрэбіцца пабудаваць цалкам новыя парты з параметрамі, якія дазваляюць абслугоўваць вялікія марскія судны. Сістэмы сувязі вакол партоў павінны быць распрацаваны для забеспячэння перагрузкі на аўтамабільны і чыгуначны транспарт.

11. Валы абараняюць ад паводак

МІФ. Валы даюць вялікую гарантыю бяспекі пры малых і сярэдніх паводках, пры вялікіх яны толькі даюць нам больш часу для эвакуацыі.

Мы не ў стане пабудаваць насыпы так высока, каб яны заўсёды абаранялі нас ад кожнай паводкі.

Насыпы даюць відавочнае пачуццё бяспекі, але часцей за ўсё іх будаўніцтва выклікае каланізацыю і развіццё тэрыторый на набярэжнай, а значыць, павелічэнне страт ад паводкі ў выпадку разбурэння насыпаў. У раёнах з высокай шчыльнасцю насельніцтва насыпы часта з’яўляюцца адзіным спосабам пазбегнуць велізарных страт. Аднак ва ўсіх астатніх раёнах, за выключэннем моцна урбанізаваных раёнаў, не трэба будаваць насыпы, а трэба паселішчы людзей пераносіць у раёны, дзе няма рызыкі затаплення. Вяртанне поймаў рэк з’яўляецца лепшым спосабам знізіць шкоду ад паводкі і затаплення зялёных насаджэнняў вадой. Утрыманне ўзмоцніцца, а хваля паводкі знізіцца. Вада павінна мець месца для сябе. Калі абмежаваць магчымасць удараў, вада ў рэшце рэшт знойдзе свой выхад.

12. Рэгуляванне не наносіць шкоды рэкам

МІФ. Рэгуляванне ракі звычайна складаецца з выпроствання яе плыні, паглыблення рэчышча і абмежавання даліны ракі насыпамі, пабудаванымі ўздоўж новага рэчышча. Гэта вялікія земляныя работы. Такім чынам натуральныя формы дна, берагоў і даліны ракі незваротна пашкоджваюцца, ад чаго залежыць багацце відаў раслін і жывёл, звязаных з ракой. Вада ў рэгуляванай рацэ цячэ хутчэй, рэжучы ўсё больш і больш дна, што — па прынцыпе дрэнажу — выклікае празмернае перасыханне даліны ракі. Будынкі часта ўваходзяць у даліну рэгуляванай ракі.

Падчас рэгуляваная рака губляе магчымасць свабоднага разліву ў шырокую неразвітую даліну. Паводкавыя воды цякуць хутчэй і нясуць праблему паводкі далей па рацэ, або падчас вялікіх паводак выліваюцца па-за насыпы на поймы, якія адабралі ў ракі, наносячы вялікую шкоду. Насыпы або паглыбленне рэк, створаныя за велізарныя грошы, ствараюць ілюзію бяспекі і выклікаюць бескантрольнае павелічэнне шчыльнасці насельніцтва і развіцця інфраструктуры на поймах. Час ад часу рэкі катастрафічна руйнуюць берагі, інфраструктуру і дамбы, што прыводзіць да дадатковых выдаткаў з дзяржаўных грошай на кампенсацыю шкоды ад паводкі і на рамонт інфраструктуры.

Спіраль выдаткаў расце, таму што г.зв. тэхнічная абарона ад паводак часта з’яўляецца неэфектыўнай.

13. Суднаходства можа працаваць у згодзе з аховай навакольнага асяроддзя

ЧАСТКОВА МІФ. Суднаходства можа функцыянаваць у гармоніі з аховай навакольнага асяроддзя толькі ў тым выпадку, калі мы адаптуем лодкі да ракі, а не наадварот. Каноэ, лодкі, водныя веласіпеды ці маленькія лодкі, якія плаваюць па дзікай нерэгуляванай рацэ, з’яўляюцца навігацыйнымі сродкамі, што функыянуюць у адпаведнасці з аховай навакольнага асяроддзя.

З іншага боку, планы пераўтварэння польскіх рэк у міжнародныя марскія маршруты (па меншай меры, IV класс па Канвенцыі AGN) звязаны з такімі велізарнымі зменамі ў прыродзе, што аб экалагічна чыстым суднаходстве казаць абсалютна немагчыма.


Галоўнае фота — unplash.com

Пераклад — Ганна Барысевіч

WWF Polska — godzinadlaziemi.pl

© godzinadlaziemi.pl
Tama Sindi, Estonia.
Tama Sindi, Estonia. © damremoval.eu
Tama Tikkurila, Finland © Miikka Pulliainen
Tama Tikkurila, Finland © Miikka Pulliainen© damremoval.eu
Vezins Dam, France
Vezins Dam, France© Roberto Epple-ERN