Заказнiк «Асвейскi»
- Раздел: Остальное
- Автор: Ihar Suvorau
- Дата: 01.01.2016, 05:00
Гісторыя самай паўночнай кропкі Беларусі – Асвейшчына. Ад першых ўзгадванней да сучаснага ладшафта.
1 ЧАСТЬАсвеяВіцебшчына – самы паўночны рэгіён Беларусі. Асвейшчына – поўнач поўначы. Калі паглядзець на мапу краіны, то “макаўка” Беларусі. Памежжа трох краін, культур, народаў, рэлігій. Ад Асвеі да мяжы з Латвіяй – 18 км. Амаль столькі ж да мяжы з Расіяй. Тут сустракаюцца Латвія, Расія і Беларусь, каталіцтва, праваслаўе, пратэстантызм. Калісьці гэта быў багацейшы край, скарбы якога засноўвалася на спалучэнні і ўзаемаўплыве розных культур, моў, традыцый. Цяпер гэта адзін з самых эканамічна адсталых рэгіёнаў краіны. Галоўныя прычыны – вайна і ўрбанізацыя. Калі ў гады Вялікай Айчыннай вайны на Беларусі загінуў кожны чацвёрты, на Асвейшчыне кожны другі. “Асвейская трагедыя” – вядомы ў савецкі час эпізод палітыкі генацыду, калі ў лютым–сакавіку 1943 г. лёс Хатыні паўтарылі адразу больш за сотню вёсак. Ад той страшнай навалы край не адрадзіўся і цяпер. Але чаго на Асвейшчыне хапае і цяпер, гэта багатай прыроды. Тут знаходзіцца Асвейскае возера, другое па велічыні ў краіне з самым вялікім востравам на Беларусі і ландшафтным заказнікам, самы паўночны храм у краіне.Гісторыя АсвеіВялікае возера – шмат рыбы. Здаўна на яго берагах пасяліліся людзі. Каля Асвеі 6 гарадзішчаў ранняга жалезнага веку. Толькі на востраве іх два – Гарадок і Пяруноўка. Упершыню мястэчка згадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1503 г. Было маёмасцю Глябовічаў, Кішкаў. Ад Івана Кішкі з каралеўскага дазволу ў 1585 г. Асвея стала ўласнасцю езуітаў. Яны заснавалі тут кляштар і школу пры ім. У 1600 г. Асвею з воласцю набыў канцлер Вялікага Княства Літоўскага Леў Сапега. Сапегі валодалі Асвеяй амаль 150 гадоў. З ХVІ ст. – Асвея цэнтр воласці, з 1695 г. – горад у складзе Полацкага ваяводства.
У 1749 г. мястэчка стала маёмасцю мінскага ваяводы Яна Аўгуста Гільзена. Найбольшы росквіт мястэчка звязваюць з яго іменем. Ён пабудаваў у 1782 г. тут каменны палац, касцёл, зафундаваў кляштар місіянарыяў (міласэрдных сясцёр) са шпіталем (1759). Ягоны бяздзетны сын перапісаў Асвею Іосіфу Шадурскаму разам з 13 тыс. прыгонных сялян.
З 1772 г. – у складзе Расійскай імперыі, з 1879 г. – цэнтр воласці ў Дрысенскім павеце. Вясной 1847 г. у Асвеі і навакольных вёсках адбыліся хваляванні прыгонных сялян, што падштурхнула мясцовых памешчыкаў распрацаваць план адмены прыгоннага ладу яшчэ ў 1850 г. За 7 гадоў да таго, як Аляксандр ІІ абвясціў аб пачатку падрыхтоўкі да рэформы.
Паводле перапісу 1897 г. у Асвеі пражывала 2830 чалавек, у 1905 ужо 3700. Тут дзейнічалі царква, касцёл, 4 іудзейскіх малельных дома, народнае вучылішча, паштовая станцыя, 85 лавак, 3 карчмы.
Асвея займала выгаднае геаграфічнае становішча. Тут праходзіў шлях з Расіі ў Ліфляндыю, Літву, Прусію. Двойчы на год (2 траўня і 28 чэрвеня) праводзіўся буйны кірмаш, які лічыўся адным з буйнейшых на Беларускіх землях. З 1924 г. па 1959 г. Асвея была цэнтрам раёну.
Нацыянальны склад насельніцтва Асвеі да вайны быў вельмі стракаты. Зараз аб гэтым нагадваюць могілкі – стараверскія, праваслаўныя, каталіцкія і, зусім зарослыя, – яўрэйскія. Больш паловы насельніцтва (58,6%) складалі яўрэі. У часы Першай сусветнай вайны значную частку яўрэяў выселілі з Асвеі як магчымых шпіёнаў і памагатых немцам. У 1925 г. тут быў створаны яўрэйскі нацыянальны савет. У гады Другой сусветнай вайны ў школе немцы стварылі гета, а 8 сакавіка 1942 года усіх асвейскіх яўрэяў і тых, каго прывезлі з навакольных вёсак, растралялі ў парку. Па дакументах, іх было 650.Асвейская трагедыяУ часы вайны квітнеючы край стаў выпаленай пустыняй. З мэтай барацьбы супраць партызан нацысты правялі некалькі карных экспедыцый. Самай жудаснай стала “Зімовая чараўніцтва”, калі была спалена сама Асвея і 158 (183) навакольных вёсак, забіты і спалены зажыва 11 383 чалавека (з іх 2 118 дзяцей). Больш за 14 тысяч жыхароў Асвейскага раёна было вывезена. Дарослыя – на прымусовыя працы ў Германію, дзеці – ў канцлагер Саласпілс. Там у іх бралі кроў для нямецкіх салдат. Выжылі толькі адзінкі. Асаблівай лютасцю пры правядзенні карных акцый вызначыліся латышскія паліцэйскія батальёны. Інфармацыя пра жудасныя катаванні трапіла на Вялікую зямлю і ў “Праўдзе” з’явіўся артыкул А. Талстога “Асвейская трагедыя”. Усяго ў раёне загінуў кожны другі з тых, хто пражываў да вайны. Не засталося ніводнага цэлага будынку. Выява Асвейская трагедыя 02. У Росіцы, у памяць аб спаленых жыхарах вёскі два разы на год праводзіцца пілігрымка і жалобнае набажэнства. Асвейская трагедыя 04Вяртанне жыццяПасля вайны Асвея адрадзілася, але былога не дасягнула. Адноўлена МТС, пабудаваны крухмальна-патачны, хлебны, торфабрыкетны і цагельны заводы, ткацкі і вышывальныя цэхі Верхнядзвінскай фабрыкі мастацкіх вырабаў, філіял Полацкага рыбзавода, лясніцтва. Меліся рэстаран, гасцініца, дом Быту, сярэдняя і музычная школы, школа-інтэрнат.
На 1969 г. у Асвеі пражывала 3,8 тыс. чалавек. Аднак, працэсы ўрбанізацыі негатыўна адбіліся на стане горпасёлка. Людзі пачалі з’яжджаць у буйныя гарады. У 1960–1970-я тут была арганізавана “хімія” на якой заключонныя адбывалі павіннасць на торфанарыхтоўках. Адмоўна паўплывала і паніжэнне статуса мястэчка, калі ў 1959 г. быў ліквідаваны Асвейскі раён.Цяпер Асвея толькі аграгарадок з насельніцтвам 1,2 тыс. чалавек. З інфраструктуры тут ёсць некалькі дзяржаўных і прыватных крамаў, кафетэрый, лясніцтва, школа, дзіцячы садок, бібліятэка. Ёсць паштовае і банкаўскае аддзяленні, паліклініка, шпіталь, лазня, АЗС. Тыя, каму няма працы, ездзяць на заробкі ў Расію. А калісьці тут праводзіўся адзін з самых вялікіх кірмашоў на Беларусі.Палац ГільзенаўПалац у Асвеі быў збудаваны Янам Аўгустам Гільзенам у трэцяй чвэрці ХVІІІ ст. Сядзіба не мела сабе роўні ў краі. Уфундаваў кляштар і семінарыю айцоў місіянарыяў, пансіянат для дзяўчат, школу, шпіталь, аптэку. Палац называлі будынкам з “дзесяццю крыламі і дзесяццю дзядзінцамі”. У шэрагу крыніц згадваецца аб ста пакоях ці нават аб тым, што вокнаў было па колькасці дзён у годзе. Гэта яўныя перабольшанні. Пры ўсёй велічыні будынкаў, такой колькасці іх ён не меў. Аналіз выяў палаца дазваляе казаць пра яго досыць сціплае знешняе аздабленне.
Выява “ Асвея палац 001 герб Гільзенаў”
Да нашага часу палац не дайшоў, а як ён выглядаў можам уяўляць па двух карцінах Напалеона Орды, некалькіх здымках і ўспамінах асоб, якія наведвалі яго. Будынак складаўся з галоўнага корпусу і двух павільёнаў па баках злучаных у адно цэлае некалькімі галерэямі. Вялізная, у два паверхі бальная зала знаходзілася на цокальным паверсе, у частцы, утвараемай рызалітам. З мэблі ў залі стаялі фатэлі і кушэткі ў стылі Людовіка ХIV і Людовіка ХV. Акрамя бальнай залі у галоўным крыле былі салоны, кабінеты, будуары, абедзенная зала і бібліятэка. Падлога выкладзена рознымі гатункамі паркету ў выглядзе разнастайных узораў.выява “Асвея палац 006 Орда oswiej”
Верагодна, у адным з пакояў палацу быў зроблены зімовы сад, як і бальная зала – у два паверхі. Тут вырасталі экзатычныя дрэвы, напрыклад магноліі, рададэндраны, пальмы, мандарыны і іншыя. З правага боку ад уезда стаяў барочны парафіяльны касцёл, які ўтвараў разам з палацам адзін архітэктурны ансамбль.Асвейская сядзіба квітнела да канца ХІХ ст. У адрозненні ад Яна Шадурскага, які як і Гільзен рабіў шмат грамадскай карыснай справы, Уладзіслаў Шадурскі багатую і прыбытковую сядзібу давёў да разарэння. Пра яго матаўство і марнатраўства хадзіла шмат баек і анекдотаў. Адзін з іх найбольш тыповы. На хрэсьбіны свайго адзінага сына Шадурскі запрасіў быць хросным бацькам самога Папу Рымскага. Папа запрашэнне верагодна прыняў, але прыслаў за сябе аднаго з кардыналаў. На святочным абедзе таму вельмі спадабалася мясцовая страва, а менавіта літоўскія калдуны. Шчаслівы Шадурскі быў так рады таму, што дагадзіў кардыналу, што выклікаў у залу кухара і падарыў яму тут жа фальварак на 400 дзесяцін зямлі. Фальварак трапіў у добрыя рукі. Кухар надаў сваім двум сынам добрае выхаванне, накіраваў на вучобу за мяжу. А Шадурскі канчаткова разарыў маёнтак і астатняя частка была забрана Сялянскім пазямельным банкам. Удава зазнала нястачу і нэндзу. Кажуць, што мясцовыя яўрэі збіралі грошы ёй на пражыванне.Выява Асвея палац 002, 004 Планета Б
ПаркВялікі і маляўнічы парк знаходзіўся з тыльнага боку палаца, які падыходзіў непасрэдна да возера. У свой час ён лічыўся адным з лепшых паркаў эпохі рамантызму. Займаў плошчу больш 30 га. Закладзены пры Гільзене, ён і надалей даглядаўся Шадурскімі.
У плане парк меў форму прамавугольніка без дакладна вызначанай восі. У аснову кампазіцыі пакладзена складаная водная сістэма. Сажалкі, каналы, пратокі колам ахоплівалі тэрыторыю парка і стваралі ілюзію астравоў. На сажалках былі ўтвораны штучныя выспачкі на якіх высаджаны дрэвы. Праз каналы былі перакінуты масткі, якія акрамя ўтылітарнага, мелі дэкаратыўнае значэння. У сувязі з раўніннасцю тэрыторыі, відавыя кропкі з альтанкамі рабіліся на штучных узвышэннях. Насыпных узгоркаў захавалася два: дальні – на востраве ў паўднёва-усходняй частцы парка і бліжні, на паўднёвай ускраіне. Адзін з іх называюць Сабачымі Могілкамі. Адпаведна паданню, тут стаяў вялікі камень з надпісам на польскай мове прысвечаны сабаку, што выратавала дзіця, якое ўвалілася ў ваду і амаль не патанула. Другую горку называюць Лыска і кажуць, што яе насыпалі жанчыны, якія насілі зямлю ў падолах.Асвея парк 03 Схема са Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі
Перад цэнтральнай часткай палаца цягнуўся вялізны адкрыты газон. На адной з палянак быў зладжаны сонечны гадзіннік, які ўтвараўся 12 ліпамі высаджанымі па колу. Парк падзяляўся дзве часткі. Першая мела выгляд дагледжанага гарадскога парку з каменнымі масткамі, альтанкамі, кветнікамі. У парку між дрэвамі і кустамі былі пракладзены сцяжыны, пасыпаныя жвірам. Увечар яны асвятліліся ліхтарамі. Другая выглядала больш “натуральна”, як звычайны лес. Яна называлася “Звярынец” і займала плошчу ў 10 гектар. Калі верыць назве, тут у свой час быў утвораны невялікі заапарк. Дрэвастой складаўся з мясцовых відаў – пераважна дуба, бярозы, клёна, ясеня, ліпы, вольхі, таполі.Асвея Парк 06 Плыткевіч
Яшчэ да пачатку Першай сусветнай вайны сядзібны патрабаваў рамонту. Дах зацякаў, ад люстэркаў у бальнай залі засталіся толькі сляды. Мэблі і ўнутранага ўбранства ніякага не было, усё распрададзена раней. Частку мэблі і 24 радавыя партрэты, некаторыя з якіх належалі пэндзлю Лампі захавала дачка Уладыслава Шадурскага – Міхаліна.
У часы Другой сусветнай палац пацярпеў, але захаваўся. У 1954 г. улады дазволілі разбіраць будынкі на цэглу. Узрываць пабаяліся, бо маглі пашкодзіць школу, што стаяла побач. Цяпер ад палаца засталіся толькі рэшткі “блакітнай” залы. Парк захаваўся часткова на плошчы 16 га. Тэрыторыя ўздоўж возера і за ўсходнім каналам мае выгляд натуральных насаджэнняў. Рабіліся спробы пачаць аднаўленне парка. Шыльды сведчаць аб тым, што дзякуючы міжнародным фундацыям тут аднаўлялі масткі, але большасць з іх ужо паламана.
2 ЧАСТЬВозераАсвея – другое па велічыні возера на Беларусі. Знаходзіцца ў Верхнядзвінскім (былым Асвейскім) раёне Віцебскай вобласці. Яго плошча 52,8 км², даўжыня 11,4 км, шырыня да 7,8 км. Найбольшая глыбіня да 7,5 м, але пераважаюць невялікія глыбіні – да 2 м. на 71% плошчы. Катлавіна акруглай формы. Берагавая лінія 33,4 км плаўная, бухт і заліваў не ўтварае. На беразе возера некалькі населеных месцаў: Асвея, Чапаеўскі, Вялікае Сяло, Асвеіца, Канчаны і іншыя.Выява “Асвея возера 02 1950” – 006
Возера адносіцца да ліку слабапратокавых. У заходняй частцы ў яго упадае р. Зілупэ (Сінюха) і некалькі меліяратыўных каналаў. З поўдня і паўднёвага ўсходу – дзясятак невялікіх ручаін, якія перасыхаюць летам. На паўночным усходзе упадае рака Выдранка. Возера адносіцца да басейна Дзвіны, з якой злучаецца сістэмай рэк і азёр: канал “Дзегцяроўка” – возера Армея – возера Лісна – рака Свольна. Найбольшае напаўненне вадаёма адбываецца ў асенне-зімовы перыяд у выніку дажджоў і прытока грунтовых вод.
Берагі нізкія, на поўначы забалочаныя, на поўдні і ў вусці Выдранкі – сплавінныя. З захаду і паўночнага захаду падступае балотны масіў. Уздоўж усходняга і паўночных берагоў шырока распаўсюджаны пясчаныя водмелі. У паўднёвай і заходняй частках пясчаных адкладаў няма, тут пераважае сапрапель (каля 80% плошчы возера).
Возера зарасло амаль поўнасцю вышэйшай воднай расліннасцю. Незарослымі засталіся толькі плошчы з глыбінёй большай за 3 м.
Асвея – улюблёнае месца птушак. Яно мелкаводнае, а значыць добра праграваецца. А значыць тут добрыя ўмовы для развіцця планктону, а адсюль – харчовай базы для рыбы і птушак. Тут выяўлена 73 віды фітапланктону. У зоопланктоне вызначана 28 відаў.Іхціяфаўна возера багатая. Тут сустракаюцца: шчупак звычайны (Esox lucius), плотка (Rutilus rutilus), лешч (Abramis brama), верхаводка (Alburnus alburnus), гусцяра (Blicca bjoerkna), краснапёрка (Scardinius erythrophthalmus), карась звычайны (Carassius carassius), карп (Cyprinus carpio carpio), лінь (Tinca tinca), язь (Leuciscus idus), жэрах (Aspius aspius), акунь звычайны (Perca fluviatilis), судак (Lucioperca lucioperca), сом (Silurus glanis), мянтуз (Lota lota), вугор (Anguilla anguilla), уюн звычайны (Misgurnus fossilis). Перыядычна праводзілася зарыбленне карасём срэбраным (Carassius auratus), амурскім сазанам (Cyprinus carpio haematopterus).Тут буйнейшае ў рэгіёне Паазер’я месца канцэнтрацыі водна-балотных відаў птушак. Увосень і ўвесну адпачываюць і набіраюцца сіл чароды пералётных птушак. У сезон міграцыі штодзень іх збіраецца больш за 10 тысяч. Найбольш качкі-крыжанкі (Anas platyrhynchos), нырка-сівака (Aythya ferina) і лыскі (Fulica atra). На Асвеі самыя вялікія калоніі чаек (каля 3 тыс. пар). На сплавінах такуюць батальёны (турухтаны). На верхавых балотах, падыходзяць да возера гняздуюцца шэры жораў, чаплі, падвы, кулоны, верацейнікі, а па краях балота – дзербнік.
Апошнія дваццаць гадоў возера інтэнсіўна зарастае надводнай расліннасцю і паступова страчвае сваё значэнне ў якасці рыбапрамысловага вадаёма і месца гнездавання вадаплаўных птушак. Найбольш верагодная прычына такіх змяненняў — зніжэнне ўзроўню вады, якая выцякае з возера па каналу Дзегцяроўка. Змены ва ўзроўні вады некалькі разоў дасягалі па 2 метры! Другой верагоднай прычынай зніжэння ўзроўню вады могуць быць вынікі торфараспрацовак, якія праводзіліся недалёка ад возера ў 1920-я – 1970-я гг.ВостраўСлавутасць Асвейскага возера – востраў. Гэта самы вялікі востраў на Беларусі. Верагодна, гэта і самы высокі востраў. Ён мае марэннае паходжанне і вышыня яго берагоў пад 30 м. Плошча вострава 4,85 км².Выява Асвея Востраў 002 – 006Паселішча тут было здаўна. Археолагі выявілі два гарадзішча. Пазней на выспе жылі стараверы. У сярэдзіне ХІХ ст. – тут ужо вёска з 14 дварамі. З часам колькасць двароў павялічылася да 65, была нават царква Раства Багародзіцы. У савецкі час не абышлося без калгасу, які называўся “Прыазёрны”. Меліся крама, клуб, пачатковая школа, дызельная падстанцыя і іншыя аб’екты інфраструктуры. На востраў завозілі сена і дровы, а статак кароў перапраўлялі на “вялікі” бераг наўпрост уплаў.
Цяпер на востраве людзей няма. Апошнія з’ехалі у канцы 1960-х г. Але палеткі аралі і пазней. Праўда, збіраць ураджай прывозілі студэнтаў Бігосаўскага зооветэрынарнага тэхнікума. Потым завозілі на лета табун каней амаль у 60 галоў, якіх перавозілі на пантонах. Распавядаюць, што коні баяліся заходзіць на пантон, але ахвотна ішлі за казлом. Так і дапамагаў барадаты “паромшчык”, пакуль не здох. Потым яго замяніў малады. Але ў 2009 г. пантоны прыйшлі ў нягоднасць і больш на востраў коні не трапляюць. Затое летам тут шмат ласёў, кабаноў і, з’яўляюцца нават алені. Ваўкі сюды прыходзяць толькі ўзімку, па лёдзе. Але галоўны вораг жывёл не воўк, а чалавек. У сезон дазволу на паляванне, сюды прыязджаюць жадаючыя, у асноўным беларусы. Раней любілі расіяне, але стала менш.
Зараз толькі некаторыя зарослыя рэшткі былой фермы і металічная вышка нагадвае, што тут калісьці жылі людзі. Пакуль стаяць помнікі на мясцовых могілках, на якіх спачываюць тыя, хто ведаў назвы ўсіх куткоў вострава: Біруліна (усходняя частка вострава), Васькаўшчына (заходняя), Ласькова (паўночная), гара Піліпаўка (амаль у цэнтры вострава), гара Перуноўка (паўночная частка), гара Гарадок (паўднёвай частцы), Лыска (каля былога паромнага прычала), балота Верацеі, якое амаль роўнай, доўгай лініяй працягнулася праз востраў2. Хутка і назвы забудуцца.
Берагі вострава ўзвышаюцца над вадой не некалькі дзесяткаў метраў. Адсюль вельмі прыгожы і маляўнічы выгляд на возера і наваколлі.Востраў “Гаспадар”На возеры ёсць яшчэ адзін востраў. Але не з цвердзі зямной, а створаны шматгадовымі зараснікамі водных і балотных траў сплавіна. Яе памер прыкладна 100 на 200 метраў. На ёй ужо выраслі бярозы і асіны. Згадкі пра плаваючыя астравы можна знайсці ў сусветнай міфалогіі. Прыгадаем Сіндбада-марахода, які трапіў на востраў, што аказаўся спіной вялізнай рыбіны. Ці Івана з “Канька-Гарбунка”, які выратаваў кіта, у якога на спіне вырас лес, а жыхары некалькіх вёсак нават аралі зямлю. Востраў “Гаспадар” (так яго называюць мясцовыя жыхары) не такі вялікі. Раней яго насіла па возеры ў залежнасці ад кірунку ветру. Але ўжо некалькі год, як ён прыстаў да берага. Гэткі “пляменнік” водарасцевым выспам у Саргасавым моры.Асвея Востраў Гаспадар 003Ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння “Асвейскі”З мэтай аховы водаплаваючых птушак і развіцця паляўнічай гаспадаркі, пастановай Савета Міністраў БССР у 1977 г. на Асвеі быў створаны паляўнічы заказнік плошчай 22,6 га3. У 1998 г. ён атрымаў статус “тэрыторыі важнай для птушак”. У 2000 г. пастановай Савета Міністраў РБ стаў ландшафтным заказнікам. З 2002 г. тэрыторыя мае статус водна-балотнага ўгоддзя міжнароднага значэння. Не так даўно заказнік “Асвейскі” быў аб’яднаны з заказнікам “Чырвоны бор” і нацыянальным паркам “Себежскі” (РФ) у транспамежны біясферны рэзерват, які ў выніку стаў адной з самых вялікіх ахоўных тэрыторый у Еўропе.Асвея заказнік 002На сённяшні дзень плошча заказніка складае больш за 27,7 тыс. га. Тэрыторыя – гэта спалучэнне азёр, лясоў, пераходных і верхавых балот, нізінных балот, апошніх адносна мала. Ядром заказніка з’яўляецца возера Асвейскае. Галоўная водная артэрыя тэрыторыі – рака Свольна. Ёсць і іншыя рэкі, азёры (Белае, Лісна) і шматлікія меліяратыўныя каналы. Верхавыя і пераходныя балоты пакрыты хвойнікамі, бярэзнікамі і алешнікамі. Лясы займаюць каля 30 % агульнай плошчы заказніка, лугі – 6 %, хмызнякамі пакрыта 4 % тэрыторыі. Сярод балот ёсць нешматлікія мінеральныя астравы.На тэрыторыі заказніка гняздуецца 204 віды птушак, з якіх 44 занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, у тым ліку вялікі бугай (Botaurus stellaris), беркут (Aquila chrysaetos), скапа (Pandion haliaetus). У паўночнай частцы возера гняздуюцца рэдкія птушкі – змеяед (Circaetus gallicus) і арлан-белахвост (Haliaeetus albicilla).З млекакормячых, якія занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі сустракаюцца буры мядзведзь (Ursus arctos), барсук (Meles meles), рысь звычайная (Lynx lynx).На тэрыторыі заказніка вырастаюць 16 відаў раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі. Тут можна ўбачыць гібрыдныя формы вольхі чорнай і шэрай, высокаствольныя формы бярозы карэльскай, буйныя папуляцыі гарлачыка малога, а таксама рэліктавую насякомаядную расліну – альдраванду пухіраватую (Aldrovanda vesiculosa) .Асвея возера 04 AldrovandaVesiculosaHabit.На Востраве – адзінае месца вырастання кізільніка чорнаплоднага (Cotoneaster melanocarpus), які звычайна расце ў гарах Еўропы.Асвея заказнік 006На тэрыторыі заказніка дазволена лоўля рыбы, збор ягад і грыбоў, паляванне. Ёсць і абмежаванні. На возеры дазваляецца выкарыстоўваць лодкі з маторам, магутнасцю не большай за 15 конскіх сіл. Варта тут стварыць некалькі пляцовак для назірання і фотапалявання.Ёсць некалькі версій адносна паходжання назвы возера і мястэчка.
Ад слова свей, свеяны – не замацаваны расліннасцю пясок. Звычайна каля берага ракі ці возера.
Свея – ад свеваў. Так завывалі жыхароў Швецыі. Такім чынам, Асвея – паселішча, заснаванае свевамі – шведамі.
Раней называлі мястэчка Асвей з націскам на першы склад. Мясцовыя жыхары і цяпер так кажуць Васвея, прычым у сярэднім родзе. Быццам бы, у перакладзе з фіна-вугорскай мовы гэта азначае свяшчэнны мыс, ці свяшчэннае вусце. Такім чынам, месца, дзе знаходзілася паселішча – мыс. Аднак законы тапанімікі кажуць адваротнае. Ад назвы возера ці ракі звычайна паходзяць назвы паселішчаў, а не наадварот.Асвея НазваТурызмГалоўныя славутасці Асвеі, якія могуць прыцягнуць увагу госцяў, гэта возера і заказнік. Глядзець на руіны (рэшткі палаца, шпіталя) жадаючых нешмат. Ёсць колькі помнікаў, звязаных з падзеямі апошняй вайны. Але варта прыехаць сюды зарадзі таго, каб наведаць царкву Святога Георгія, якая з’яўляецца самым паўночным храмам на Беларусі. За возерам, у вёсцы Прошкі – самы паўночны дом у краіне. Ад яго да мяжы з Расіяй 300 метраў.Асвея славутасці Св Георгіеўская царкваНепадалёк ад Прошак знаходзіцца курган Сяброўства, насыпаны ў 1959 г. у знак баявога сяброўства латышскіх, рускіх і беларускіх партызан. На вяршыні кургана вырастае дуб. У бок беларускай мяжы ідзе бярозавая алея, у бок Латвіі – ліпавая, у бок Расіі – кляновая. Раней штогод тут ладзіліся шматтысячныя святы. Цяпер доступ у памежную зону складаны, дый партызанскае сяброўства перажывае крызіс адносін.
У Асвеі на кургане Бессмяротнасці ўсталяваны помнік у выглядзе стэлы. Мясцовыя кажуць, што гэты помнік прывезлі з Германіі як частку рэпарацый.Асвея славутасці курган бессмяротнасціУ заказніку “Чырвоны бор” самая вялікая папуляцыя глушца і самая паўночны статак зуброў у краіне.У Асвеі ёсць конна-спартыўная школа. Яна была ўтворана ў 2006 г. на базе КУПСГП “Асвейскі” як аддзяленне Цэнтра алімпійскага рэзерву па конегадоўлі і і коннаму спорту Віцебскай вобласці. Тут можна не толькі пакатацца, але і замовіць каней для шматдзённых прабегаў.У 2011 г. каней пачалі выкарыстоўваць на памежнай заставе “Савейкі” для патрулявання мяжы.
У Асвеі параўнальна добры гарадскі пляж. У іншых месцах умовы для купання не зручныя. Рыбалка залежыць ад майстэрства рыбака і фартуны. Але ў цэлым умоваў для цывілізаванага наведвання на мясцовасці няма ніякіх. Вось водгук 2010 г. аднаго з вандроўнікаў на сайце “Глобус Беларусі” http://fgb.by/viewtopic.php?t=1582&sid=2313e6acc348abc85d3ae6e8db76bed5 :
Дорогие друзья! Очень понимаю восторги тех, кто видел фото, но не видел оригинала. В Освейском отвратительная мутная вода, болотная и стоячая, илистое вязкое дно, заросшее водяной растительностью. Купаться толком негде, все подходы к озеру заболочены, Ни одного пляжа не обустроено, нет инфраструктуры для отдыха. Лодку легально напрокат взять негде, надо ходить спрашивать у кого можно одолжить. Остров загадили в районе основного причала на южном берегу – в воде битые бутылки, металлолом, камни, мусор на берегу. Противно. Остров – место исключительное, ландшафты уникальные, интереснейших экскурсий можно проложить на нем самых разных по самым разным направлениям – история, природа, отдых. Но ничего этого нет, заниматься некому. В общем говоря, в Освее, на озере, на острове – общий уровень развития края как туристического объекта годится только для самых нетребовательных и неприхотливых.
И вообще, для курортного отдыха все есть, не надо все с нуля делать, только окультурить и доделать. Школа-интернат бывшая стоит пустая, сам Бог велел ее в санаторий переделать. Это же золотое дно! Спальный корпус есть, переделайте его в номера разной вместимости, столовая есть, переделайте в ресторан санатория, спортзал есть, актовый зал есть, учебный корпус с кабинетами переделать в лечебно-оздоровительный. Котельная собственная, хотя и реконструкции требует. Спортплощадка перед зданием, исторический парк тут же за площадкой, пруды. Госпиталь в порядок привести.Добраўпарадкаваць пляж, пачысціць бераг вострава, зрабіць стаянку, выставіць інфармацыйныя знакі. Трэба спяшацца паглядзець на возера, востраў, птушак. Пройдзе якіх пару сотню гадоў, і Асвея пераўтварыцца ў верхавое балота кшталту Ельні.