Выстава "Працэсы: Дэ" - крок да захавання прыроды спадчыны
- Раздел: Остальное
- Автор: Ihar Suvorau
- Дата: 27.06.2012, 16:31
З 28 чэрвеня а 18 гадзіне у Loft Cafe (П. Броўкі, 22) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы ў межах конкурсу “Працэсы: Дэ”. А з наступнага дня, 29 чэрвеня, пачнецца другая частка выставы ў ДК “Ля Мора” (2-ая Шчорса, 7а).
Акрамя цікавых творчых праектаў мастакоў, наведвальнікаў выставы чакаюць перфомансы, тэрменвокс і майстар-класы па нанясенні на цішоткі малюнкаў на гендэрную тэматыку.
Мэтай праекту з’яўляецца актуалізацыя і знаёмства шырокага кола грамадства з характэрнымі праблемамі рэгіёнаў праз творчасць. А таксама знаёмства гледача з унікальным поглядам маладых творцаў, як прафесіяналаў, так і таленавітых аматараў, на гэтыя праблемы.
У гэтай выставе прымае ўдзел ініцыятыва “Без балот? Нет!”, каб распавесці наведвальнікам творчых пляцовак аб існуючай праблеме захавання балот. Творчыя вобразы могуць больш яскрава ўздзейнічаць на нашыя погляды, дазволяць спыніць свой позірк, каб зразумець сувязь існавання ўсяго жывога ад тых “схаваных” нам экасістэм. Балоты – неад’емная частка роднай прыроды і тутэйшых жыхароў мясцін, жыццё якіх звязана з невядомымі большасці гараджанам куткамі спадчыны.
Таксама творчыя праекты і працы можна пабачыць на вэб-спэйсе праекта www.process-de.by