Персанальны праект аўдыё-візуальнага даследчыка Bazinato

У пачатку чэрвеня, у галерэе “Ў” адбудзецца трохдзённая выстава нашага сябра і неад’емнай часткі Bezbalot.net — мастака Базыля. У яго працах ёсць усё: балоты, лес, жывёлы, расліны, мікра і макра свет, якія нас атачаюць. Ва ўсім гэтым закладзены вялікі сэнс узаемадзеяння і ўздзеяння, раскрываюцца праблемы і містычнае бачанне іх і іх вырашэнне. Таму, мы запрашаем вас наведаць і паспрабаваць адчуць сваеасаблівы позірк на наш навакольны свет.

10320521_877296072286315_601570925671665306_n

Рэалізоўваючы сваё жыццё як пошук, Bazinato ў гэтым лесе адчуванняў і ўражанняў шукае кантакт паміж штодзённасцю і чалавекам. Вынікам актыўнасці мастака з’яўляецца асэнсаванне працэсаў вакол і перанясенне тэорый пабудовы свету ў іншыя вымярэнні. У сваім персанальным праекце Bazinato прадставіць мінулае, сучаснасць і будучыню. Ён дэталёва разгледзіць людскія мары і жаданні, страх і прагу да жыцця , прыналежнасць цялеснага ды генацыд багоў. Мастак пакажа забароны як сілу, кіравальную сэнсамі, норму як разбурэнне, а планеты як турмы.

Тры дні як адзінае цэлае: вывучэнне рэальнасці і выдумкі ў пары з Bazinato.

6 чэрвеня — плоскасныя даследаванні

7 чэрвеня — скульптуры, інсталяцыі і відэа

8 чэрвеня — музычныя і анімацыйныя даследаванні

Мерапрыемства ў Facebook.

Ня бойся глядзець.

Ня бойся спрабаваць.

Кропкі вяртання няма.

[vimeo  width=“650” http://vimeo.com/95327878]

Крыніца: 34mag