Пасля векавой адсутнасці ў Налібацкую пушчу вярнуліся мядзведзі

На лясной дарозе Прудзішча-Шчорсы ў Налібацкай пушчы, побач з пляжам возера Кромань, на мінулым тыдні быў заўважаны мядзведзь. Яго пабачыла некалькі чалавек, якія 28 мая аўтамабілем ехалі на Кромань.

— Мядзведзь акурат пераходзіў дарогу. Калі мы яго пабачылі, то спыніліся. Ён таксама спыніўся, устаў на заднія лапы і праз некалькі секунд знік у гушчары. Мы паспрабавалі пад’ехаць бліжэй, каб лепш яго разглядзець, але мядзведзь, відаць, спалохаўся не менш, чым мы — распавядае сведка сустрэчы.
01

Адзін з пасажыраў паспеў зрабіць фотаздымак з адлегласьці ў некалькі дзесяткаў метраў.

Кіраўніцтва Налібацкага заказніка некалькі дзён таму паведаміла, што паводле іх уліку, на пачатку мінулай зімы ў пушчы залягло ў “спячку” 7 мядзведзяў. У снежні-сакавіку Налібацкую пушчу прачэсвала больш за сотню нелегальных зборшчыкаў рагоў і ў выніку ў красавіку егеры заказніка не змаглі упэўнена зафіксаваць аніводнага мядзведзя. Ляснікі хваляваліся, што мядзведзяў напалохалі і яны ўцяклі.

[caption id=“attachment_11952” align=“alignnone” width=“600”]Возера Кромань. Побач з яго берагам быў заўважаны мядзведзь. Возера Кромань. Побач з яго берагам быў заўважаны мядзведзь[/caption]

[supullquote align=“right”]<a href=“http://bahna.land/2015/10/18/zubry-krasota-dvizenija/" target=”blank”>Зубры. Красота движения (Видео)[/su_pullquote]

Паводле мясцовых ляснікоў, мядзведзі толькі 5 гадоў таму вярнуліся ў Налібацкую пушчу пасля амаль векавой адсутнасці. Мяркуецца, што яны перайшлі ў пушчу з Бярэзінскага запаведніка.

Паводле тэрыолагаў, якія займаюцца вывучэннем фауны Налібацкай пушчы апошнія дзесяцігоддзі, мядзведзь вядомы ім у пушчы апошнія пяць гадоў, сустрэча ў апошнюю суботу стала сёмай па ліку. Паводле леснікоў, у Налібацкай пушчы на дадзены момант жыве пяць мядзведзяў. Тэрыолагі кажуць пра два асобнікі.

Пушчанскія мядзведзі — гэта даўняя легенда. На іх палявалі і іх лавілі Радзівілы. Пра іх пісалі Міцкевіч і Ядвігін Ш.

— Больш за стагоддзе іх не было ў Налiбацкай Пушчы — кажа гісторык Алесь Белы. – Дагэтуль старыя тут распавядаюць легенду, быццам дрэсiраваныя мядзведзi дапамагалi будаваць самыя старыя пушчанскiя касцёлы, напрыклад, касцёл у Дзераўной. Быццам бы на спiну iм навязвалi кошык, i яны рахмана цягалi па рыштаваннях на высокiя вежы цэглу. А там ужо муралi падхоплiвалi. У Індыі — працоўныя сланы, а ў пушчы — працоўныя мядзведзі — кажа Белы.
[caption id=“attachment_11953” align=“alignnone” width=“600”]Літоўскае зацішша. Генрых Вайсенгоф. Літоўскае зацішша. Генрых Вайсенгоф[/caption]

Паводле адной з легендаў, дрэсіраванага мядзведзя выкарыстоўвалі пры будаўніцтве бровара ў фальварку Набароўшчына каля Івянца. Дзякуючы ўспаміну мясцовай жыхаркі Яніны Бушыла вядома, што мядзведзь, быццам бы, цягаў камяні.

Згодна са статыстыкай Міністэрства лясной гаспадаркі, у Беларусі налічваецца 155 мядзведзяў.

Дзмітры Гурневіч, Блог Налібацкага краю

Крынiца першага фота