Палявы летнiк «Начныя жыхары ляСОЎ» у Палескай даліне Буга
- Раздел: Остальное
- Авторы: Ihar Suvorau
- Дата: 16.03.2017, 00:09
Пэўна некаторыя памятаюць, што у мінулым годзе традыцыйны савіны летнік змяніў свой фармат! У гэтым годзе Брэсцкае абласное аддзяленне АПБ запрашае ўсіх жадаючых з 31 сакавіка па 2 красавіка наведаць паўднёвы захад Беларусі – месца дзе всна распачынаецца на 1-2 тыдні раней чым у цэлым па краіне. У гэтым годзе палявы летнік «Начныя жыхары ляСОЎ-2017» адбудзецца на ТВП / ТОПЗ / Рамсарская угоддзе «Палеская даліна ракі Буг»! Новая тэрыторыя, старыя справы, новы фармат! Запрашаем!
Больш за 10 гадоў асноўныя мерапрыемствы летніку адбываліся ў вёсцы Залессе і на балоце «Дзікае». З мінулага году мы плануем што год мяняць месцы правядзення летніку. Гэтай вясной нас чакае ТВП/ТОПЗ/Рамсарская угоддзе «Палеская даліна ракі Буг», што знаходзіцца ў Брэсцкім районе. «Палеская даліна ракі Буг» – гэта фрагмент даліны ракі Буг на поўдзень ад Брэста, да граніцы з Укараінай, пэўна вядомы ўсім бёдуотчарам беларусі рыбгас «Страдзеч», а таксама частка ляснога массіву на поўдзень ад Брэста. Тэррыторый мае важнае значэнне ў першую чаргу для захавання лясных і водна балотных птушак. Больш пра «Палескую даліну ракі Буг» тут.
Гэтым разам мерапрыемства пачнецца 31 сакавіка і працягнецца да 2 красавіка ўключна. На працягу трох дзён мы будзем даследваць лясы і балоты, аднаўляць і будаваць гнёзды для звяроў і птушак, маркіраваць турыстычныя шляхі і канешне назіраць за птушкамі. Пад час летніку мы даведаемся, што адбылося з гнездавымі скрынямі і гнёздамі, пабудаванымі тут у мінулым годзе. Ці выконвае свае абавязкі па ахове рэдкіх відаў і біятопаў Брэсцкі лясгас? Якія пагрозы актуальны для ТВП і ях іх можна вырашыць? Ці сапраўды лясная сэртыфікацыя FSC дапамагае ахоўваць прыроду? Калі пачынаецца батанічны палявы сезон на Брэшчыне і ці можна знайсці охоўваемыея расліны у сакавіку? Адказы на гэтыя пытанні і шмат іншага — хутка!
Сёлета галоўная тэма летніку, акрамя савінай, гэта вынікі практычнай дзейнасць захавальнікаў прыроды. Летнік пройдзе ў форме практычнага семінара-трэнінга «Хто, калі не мы!».
[caption id=“attachment_15306” align=“alignright” width=“1000”] Бородатая неясыть. Фото С.Сидорука[/caption]
Што чакае ўдзельнікаў?
• блуканне па начных лясах (улікі соў),• блуканне ў дзень па навакольных лясах – маніторынг месцаў гнездавання / росту ахоўваемых відаў,• выраб і развешванне штучных гнездавых скрынь для звяроў і птушак,• праверка і аднаўленне раней развешаных гнездавых скрынь для птушак і звяроў,• цікавыя прэзентацыі і прыродазнаўчыя фільмы,• трэнінг-практыкум па выкарыстанні магчымасцяў, якія надае лясная сэртыфікацыя па сістэме FSC,• вечарыны ля вогнішча і шмат іншага!
Хто можа прыехаць на летнік?
На мерапрыемства запрашаюцца ўсе жадаючыя. У сувязі з абмежаванай колькасцю месцаў перавагу будуць мець заяўкі, атрыманыя першымі. Удзельнікі часткова аплочваюць удзел у мерапрыемствах летніка (праезд па мясцовасці, матэрыялы і абсталяванне і інш.). Кошт удзелу складае 15 бел. руб. за ўвесь час (3 дні). Размяшчэнне ўдзельнікаў плануецца ў цёплым драўляным доме.Што абавязкова пакласці ў заплечнік?
• спальны мяшок,• дыванік,• гумовыя боты (пажадана высокія балотныя боты),• ліхтарык,• асабісты посуд,• асабістыя прысмакі :)
Як атрымаць месца ў летніку?
Дашліце анкету-заяўку на адрас: dzikiles@mail.ru, з копіяй: egreta113@mail.ruАнкета ўдзельніка летніку «Начныя жыхары ляСОЎ-2017»:
1. Прозвішча, імя, імя па бацьку.
- Узрост.
- Хатні адрас.
- Ці з’яўляецеся вы сябрам АПБ?
- У якіх мерапрыемствах АПБ вы ўдзельнічалі ў апошнія 3 гады?
- Ваш род заняткаў (студэнт, працую, вучань і г.д.)
- Колькі відаў птушак вы бачылі ў Беларусі?
- Што вам больш за ўсё падабаецца рабіць з прапанаванага ў праграме летніку?
- Чаму вы хочаце ўдзельнічаць у летніку?
- Нумар мабільнага тэлефону і электронны адрас для сувязі.Заяўкі прымаюцца да 20 сакавіка ўключна!
Нагадваем: колькасць месцаў абмежаваная! Перавагу будуць мець тыя, чыя матывацыя будзе найлепшым чынам адлюстравана ў заяўцы. Поспехаў і да сустрэчы!