Куды падацца эка-актывісту ўлетку?

70149_640

Адпачынак у стылі – эка: прапануем вашай увазе бюджэтныя варыянты экалагічнага валанцёрства, а таксама фестывалі і адукацыйныя праграмы на лета-2013.

Экафестываль GREEN DATE

Дзе: Мінск, антыкавярня Дом Фішэра

Калі: 15-16 чэрвеня

Падрабязней: https://vk.com/event53894409

Лекцыі па строгім вегетарыянстве і зааабарончым актывізме, афлайн-гульня “Траваяднае каханне”, маркет з добрымі таварамі, прэм’ера італьянскага мастацкага фільма “Аўрора. Сны пра свабоду”, дзіцячы пакой, у якім дзеці з радасцю нагуляюцца пад наглядам вопытнага педагога. Канцэрт і эка-майстаркласы, а таксама смачныя “нішцякі” уключаныя ў праграму фестываля.

ШКОЛА ЭКАЛАГІЧНАГА АКТЫВІСТА.ДРУГІ ЎЗРОВЕНЬ.

Дзе: далёка за горадам (Беларусь)

Калі: 8-13 ліпеня

Падрабязней: http://www.ecoschool.by/nabor-2013/

Пасля прахаджэння перашага узроўня, жадаючыя змогуць трапіць на другі, напісаўшы матывацыйнае эсе. Інтэнсіўны тыднёвы курс праходзіць на прыродзе далёка за горадам. На курсе адпрацоўваюцца неабходныя ўменні для самастойнага даследвання і працы ў экалагічнай сферы.

КАЛЬЦАВАННЕ ПТУШАК У ТУРАВЕ

Дзе: Тураў

Калі: Жнівень

Каардынарар: Наталля Карліонава, karlionova@tut.by

Калі ты студэнт біялагічнага факультэта і займаешся даследваннямі пту шак, то летнік па кальцаванню у Тура ве цябе зацікавіць. Там можна будзе даведацца пра асноўныя метады ад лову  птушак,  вызначэнне  розных відаў у палявых умовах і прынцыпы кальцавання. Ты атрымаеш не толькі тэарэтычныя веды, але зможаш паўд зельнічаць у працы Станцыі па каль цаванні і ў біятэхнічных мерапрыемствах па ачыстцы Тураўскага балоння ад хмызняку.

ЧЭМПІЯНАТ ПА РУЧНЫМ СЕНАКАШЭННІ

Дзе: Мінская вобласць, Бярэзінскі раён, в. Здзітава, заказнік Спораўскі

Калі: жнівень

Нізінныя балоты з’яўляюцца унікальнымі  экасістэмамі, якія  насяляюць  многія віды рэдкіх птушак, у тым ліку і  вяртлявая  чаротаўка. Звычайна гэтая  птушка  перастае  гняздзіцца  там, дзе з’яўляецца разнатраўе. Менавіта таму ручное сенакашэнне дапамагае стварыць добрыя ўмовы для захавання вяртлявай чаротаўкі. Нацыянальны чэмпіянат па ручным сенакашэнні праходзіць у канцы жніўня і збірае каманды з трох чалавек (2 з іх – касцы).

ДАПАМАЖЫ РАТАВАЦЬ БАЛОТА ЕЛЬНЯ

Дзе: заказнік Ельня

Калі: усё лета

Кантакт: Вольга Лукшыц, lukshyts@ptushki.org

Ельня – найбуйнешае верхавое балота Беларусі. Кожны год на ім адбываюцца валанцёрскія летнікі, удзельнікі якіх дапамагаюць аднаўляць гідралагічны рэжым у заказніку “Ельня”. Валанцёры будуюць новыя дамбы на меліярацыйных каналах, правяраюць стан старых і пры неабходнасці рэмантуюць. Маляўнічыя краявіды і сустрэчы з прадстаўнікамі ўнікальнай балотнай фаўны і флоры гарантаваны.

НАЦЫЯНАЛЬНЫ ПАРК “ЮГЫД ВА” ЗАПРАШАЕ ВАЛАНЦЁРАЎ

Калі: усё лета

Дзе: Рэспубліка Комі, г. Вуктыл

Больш інфармацыі : http://www.yugydva.komi.com/?news=637.htm

Жывапісны парк “Югыд Ва” распачаў валанцёрскую кампанію 2013 года. Будаўнічыя работы: рамонт, будаванне альтанак; уборка тэрыторыі ад смецця, уладкаванне турыстычных сцежак, нарыхтоўка дроў, інспектаванне тэрыторыі парка, апісанне маршрутаў парка. Заяўкі на ўдзел прымаюцца толькі ад арганізаваных груп. Магчыма невялікая аплата працы. Размяшчэнне валанцёраў – у намётавых мястэчках, хатках.

СТАНЬ ЗАСНАВАЛЬНІКАМ ПАРКА “БЕЖЫН ЛУГ XXI ВЕК”

Дзе: Расія, Тульская вобласць, Чэрнскі раён.

Калі: з 25 чэрвеня па 25 жніўня.

Падрабязней: http://green-capital.ru/services/dobrovolie

Чэрнскі раён – унікальны куток Расіі. Назва парка “Бежын луг” знаходзіцца непадалёк ад гістарычным месцам, звязана з імем рускага пісьменніка Івана Тургенева. Таксама тут былі і гасцявалі Жукоўскі, Грыбаедаў, Фет, Успенскі. Валанцёрам прапануецца праца па закладванні ландшафтна-рэкрэацыйнага парка (высаджванне дрэваў і кветак – усяго неабходна засадзіць 20 гектараў зямлі). Унёсак – 4000 расійскіх рублёў.

ПАТРАБУЮЦЦА ДЗЯЖУРНЫЯ НА  ЦЯЖКАДАСТУПНЫ АЛТАЙСКІ ВАДАСПАД

Дзе: Расія, Рэспубліка Алтай, рака Чульча, Альтайскі дзяржаўны заказнік

Калі: з 25 чэрвеня па 6 верасня

Падрабязней: http://www.altzapovednik.ru/news/2013/05/volonteri-Uchar.aspx

Валанцёраў шукае алтайскі біясферны заказнік на вадаспадзе Ўчар (Непрыступны) каля Цялецкага возера . Для работы запрашаюць мужчын ва ўзросце ад 18 да 55 гадоў. Трэба сачыць за выкананнем рэжыма ў заказніку, станам экскурсійнага машрута і займацца прыбіраннем тэрыторыі. У валанцёраў павінен быць свой  палявы рыштунак і набор прадуктаў харчавання. Усяго эколагі плануюць 5 зменаў працягам па 15 дзён.

ФЕСТЫВАЛЬ ЭКАТЭХНАЛОГІЙ

Дзе: Расія, Яраслаўская вобласць, паблізу ад горада Пераяслаўль-Залескі, садружнасць радавых маёнткаў “Благодать” (170 км ад Масквы)

Калі: 9-12 жніўня

Падрабязней: http://vk.com/event38662132

Арганізатар: сетка экапасяленняў ды ініцыятыў. Мэта фестываля: аб’яднанне людзей, якія клапацяцца пра Зямлю і ўсё, што жыве на ёй. Гэта адмысловая пляцоўка для абмену практычным вопытам у галіне прыродазберагальных тэхналогій. На фестывалі пройдуць майстар-класы, практычныя семінары, прэзентацыі і дыскусіі па тэмах: – рэсурсазберагальныя тэхналогіі, экабудаўніцтва, альтэрнатыўная энергетыка, пермакультура, экалагічная касметыка, традыцыйныя тэхналогіі. Запрашаюцца кампаніі, спецыялісты, майстры, жыхары радавых маёнткаў, а таксама валанцёры. Мерапрыемства некамерцыйнае.

АМАТАРАМ ТАЙГІ:  “ЭКАЛАГІЧНАЯ ВАХТА САХАЛІНА”

Дзе:

Калі: чэрвень-кастрычнік

Падрабязней: http://www.ecosakh.ru/, Раман watch@sakhalin.in

Заказнік “Усходні” – абсалютна некранутая цёмнахваёвая тайга, крутыя горы, чыстыя рэчкі, дзікае марское ўзбярэжжа і старажытныя лясы. Патрэбная дапамога ў зборы матэрыялаў для навуковых даследванняў ў раёне Набільскага хрыбта, рэк Пурш-Пурш і Венгеры. Аб’ект вывучэння – папуляцыя бурых мядзведзяў. Маршртуты разлічаныя на тэрмін ад 1 да 2 тыдняў. Праца будзе каардынавацца навуковымі супрацоўнікамі. Патрабуецца добрая фізічная падрыхтоўка і здольнасць арыентавацца на мясцовасці з дапамогай мапы і GPS.

Источник: Зялёны партал, Кацярына Радзюк

Фото