Графіці з моху для самых маленькіх ад Bezbolot.net на «Зялёных выходных»

03_afisha_eka_colour_A3_print--724x1024

Першага чэрвеня з 13.00 да 13.50 мы падрыхтавалі для вас, сябры, сюрпрыз для вашых дзетак — запрашаем усіх на практычны занятак па стварэнні графіці з моху на дзіцячым экалагічным фестывалі творчасці і развіцця “Зялёныя выходныя”.

Балоты і Беларусь мы параўналі з арнаментам нашых каранёў і мохам. Гэтак жа, як у спорах нараджаецца паветра, да нас праз арнамент прасочваецца культурная спадчына. Пра што расказваюць нам гэтыя ўзоры? Што нараджае ў нас лес і куткі дзікай прыроды?

— Дух, веданне, існасць і клопат да навакольнага свету.

I гэта трэба фарміраваць і выхоўваць у кожнай маленькай асобы з самага пачатку жыцця.

[youtube https://www.youtube.com/watch?v=zubLxZ0bwpQ&w=640&h=480]

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” і Дзіцячыя экалагічныя майстэрні пры падтрымцы ГА “Экадом”, Цэнтра экалагічных рашэнняў і “Зяленай сеткі” запрашаюць усіх на фестываль! На два дні для ўсіх наведвальнікаў адкрыецца свет высокай травы, густых лясоў, гучных птушак, таямнічых эколагаў і эка-істот. Безупынна будуць праходзіць даследчыя і творчыя майстар-класы, дэманстрацыі ды розныя эксперыменты.

Да гэтых і іншых займальных мерапрыемстваў можна будзе далучыцца ў галерэі «Ў» (пр.Незалежнасці 37а) з 12.00 да 18.00. За магчымымі зменамі ў праграме сачыце на сайце галерэі «Ў».

Надзея Куляшова, як сапраўдны садоўнік, падзеліцца таемнымі ведамі пра тое, як сабраць вялікі і смачны ўраджай і навучыць як саджаць клубніку. Пра лэнд-арт і як яго ствараць растлумачыць Кацярына Спосаб. Аб тым, што карціны можна пісаць не толькі алоўкамі, алё і складаць з садавiны і гародніны, раскажа Сафія Садоўская. Будзем фантазіраваць і распішам казачныя драўляныя домікі з Алёнай Маскалёвай (Woodenfind). Наталля Гарачая – мастачка і чараўніца- пакажа, ва што могуць ператварыцца звычыйныя абрэзкі тканіны. Марыя Гуліна распавядзе пра тое, што такое слоў-фуд і чым ён лепшы за фаст-фуд.

Далека не адыходзячы, распішам пернікі ручной працы ад «Жорнаў». А тых, каму не сядзіцца на месцы і хочацца пагарэзіць, запрашаем навучыцца хуліганіць экалагічна – рабіць эка-бомбы. Вольга Шчаглінская растлумачыць, навошта жучкам хата, i пакажа, як зрабіць самыя прыгожыя з iх. Разумець мову птушак і пазнаваць іх у твар навучыць сапраўдны арнітолаг. Мастак Базыль будзе ствараць сапраўдныя дзівосы з кардону. Надзея Аксёненко запрашае ў ЭкаЛабараторыю! Тут маленькіх непасед чакаюць захапляючыя хімічныя ды фізічныя вопыты з экалагічных рэчываў. А яшчэ ўсіх чакае сюрпрыз ад нас  — балотных людзей.

Аксана Спрынчан і Яраш Малішэўскі прэзэнтуюць беларускую чытанку для маленькіх і дарослых у суправаджэнні старажытнай музыкай ды танцаў. Леанід Паўлёнак І Ганна Шапашнікава прадставяць праект “Шпакоўня” з новым музычна- тэатралізаваным прадстаўленнем, падрыхтаваным адмыслова для нашага фестывалю.

Да гэтых і іншых займальных мерапрыемстваў можна будзе далучыцца ў галерэі «Ў» (пр.Незалежнасці 37а) з 12.00 да 18.00. За магчымымі зменамі ў праграме сачыце на сайце галерэі «Ў».

РАСКЛАД:

31 МАЯ12.00-13.00Надзея Куляшова падзеліцца таемнымі ведамі пра тое, як сабраць вялікі і смачны ўраджай і навучыць, як саджаць клубніцы.13.00-13.40Што такое лэнд-арт і як яго ствараць растлумачыць Кацярына Спосаб13.40-14.30Мастак Базыль будзе ствараць сапраўдныя дзівосы з кардону.Аб тым, што карціны можна пісаць не толькі алоўкамі, алё і складаць з фруктаў і гародніны раскажа Сафія Садоўская.14.30-15.30Вольга Шчыглінская пакажа, як зрабіць прыгожыя жучыныя хаткі.Будзем фантазіраваць і распішам казачныя драўляныя домікі з Алёнай Маскалёвай (Woodenfind) (кошт квітка на майстар-клас 30.000)15.30-16.30Надзея Аксёненко запрашае ў ЭкаЛабараторыю! Тут маленькіх непасед чакаюць захапляючыя хімічныя ды фізічныя вопыты з экалагічных рэчываў.Вучымся хуліганіць экалагічна – робім эка-бомбы.16.30-17.10Распісваем пернікі ручной працы разам з «Жорнамі» (кошт квітка на майстар-клас 15.000)Наталля Гарачая пакажа, ва што можа ператварыцца звычыйныя абрэзкі тканіны.17.00-18.00Аксана Спрынчан і Яраш Малішэўскі прэзэнтуюць беларускую чытанку для маленькіх і дарослых у суправаджэнні старажытнай музыкай ды танцаў.

1 ЧЭРВЕНЯ12.00-13.00Што такое лэнд-арт і як яго ствараць растлумачыць Кацярына Спосаб.13.00-13.50Сюрпрыз ад Грамадскай кампаніі «У абарону беларускіх балот».13.50-14.30Мастак Базыль разам з дзеткамі будзе ствараць сапраўдныя дзівосы з кардону.а Марыя Гуліна распавядзе пра тое, што такое слоў-фуд і чым ён лепшы за фаст-фуд.14.30-15.20Разумець мову птушак і пазнаваць іх у твар навучыць сапраўдны арнітолаг.Распісваем пернікі ручной працы разам з «Жорнамі» (кошт квітка на майстар-клас 15.000)15.20-16.00Будзем фантазіраваць і распішам казачныя драўляныя домікі з Алёнай Маскалёвай (Woodenfind) (кошт квітка на майстар-клас 30.000)Мастак Базыль разам з дзеткамі будзе ствараць сапраўдныя дзівосы з кардону.16.00-16.40Леанід Паўлёнак І Ганна Шапашнікава прадставяць праект “Шпакоўня” з новым музычна- тэатралізаваным прадстаўленнем, падрыхтаваным адмыслова для нашага фестывалю.16.40-17.20Наталля Гарачая пакажа ва што можа ператварыцца звычыйныя абрэзкі тканіны.Вучымся хуліганіць экалагічна – робім эка-бомбы.17.00 – 17.50 – закрыццё феста і заключны канцэрт ад гурта “Шпакоўня”

Чакаем вас!