Заказнік у Чысці паўтарае спрадвечны ландшафт Маладзечаншчыны

  • Раздел: ООПТ
  • Авторы: Ihar Suvorau
  • Дата: 02.03.2015, 00:55
Першы водна-балотны заказнік “Чысць” створаны ў Маладзечанскім раёне, каля вёскі Раёўка. У ім растуць рэдкія пароды дрэў і жывуць яшчэ больш рэдкія пароды птушак.
Але гэта не адзінае, чым вылучаецца заказнік у Чысці. Як кажа Ула­дзіслаў Чарноў, начальнік Маладзечанскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, чысцінскі заказнік паўтарае спрадвечны ландшафт Маладзечаншчыны. [su_pullquote align="right"]85 працэнтаў тэрыторыі заказніка займаюць лясы, 15 працэнтаў – балоты.[/su_pullquote] Умовы, якія стварыліся ў заказніку, цалкам характарызуюць стан балот, які быў да таго, як сюды прыйшлі меліяратары.
У 70-я гады пажар знішчыў вялізную тэрыторыю
Гісторыя заказніка ў нечым нават трагічная. У 1970-х гадах тут месцілася торфапрадпрыемства. І аднойчы ўзнік буйны пажар.
– Наколькі бачыць вока выгарала зямля, – распавядае Уладзіслаў Чарноў. – Каб патушыць тарфянік, ваду чэрпалі жалезнымі трубамі з вадаёмаў. Вада выходзіла ў разлівы. Жывёлы сышлі і птушкі зляцелі адсюль.
Але час ішоў, амаль трыццаць гадоў спатрэбілася прыродзе, каб больш ці менш аднавіцца. У пачатку 2000 гадоў сюды вярнуліся журавы. [su_pullquote align="right"]Плошча заказніка – 1455 гектараў лясоў і балот у міжрэччы Рыбчанкі і Верадоўкі.[/su_pullquote] Сёння ў заказніку галоўныя пароды дрэў – гэта сасна, елка і бяроза, чорная вольха, вярба. На тэрыторыі заказніка расце 430 відаў папараці, хвашчу, хваёвых і кветкавых раслін. У заказніку водзяцца 6 відаў земнаводных, 4 віды паўзуноў, 69 відаў птушак (з іх шэры журавель, драч і сокал-каршачок, якія занесеныя ў Чырвоную кнігу), 23 віды млекакормячых (гэта і вожыкі, і лісіцы, і ласі, і нават алені).  16 відаў птушак маюць еўрапейскі ахоўны статус.
Чаго нельга рабіць у заказніку
У заказніку забаронена праводзіць меліярацыю, складзіраваць адходы, весці будаўніцтва, секчы лес, нельга захоўваць мінеральныя ўгнаенні і хімічныя сродкі аховы раслін, высаджваць чужародныя лясныя культуры, займацца сельскай гаспадаркай, размяшчаць жывёлагадоўчыя комплексы.
– А вось што можна рабіць, дык гэта збіраць грыбы і ягады, – падсумаваў Уладзіслаў Чарноў.
На сённяшні дзень у Маладзечанскім раёне створаныя чатыры заказнікі: ландшафтны заказнік “Бортнікі”, гідралагічны “Рака Вязынка”, біялагічны “Сасна Веймутава” і водна-балотны “Чысць”. Крынiца: Наталля Тур, Рэгiанальная газета Крынiца фота