Валанцёрскі «тур» у Белавежскую пушчу
- Раздел: ООПТ
- Авторы: Ihar Suvorau
- Дата: 07.02.2016, 21:06
Вы спіце і марыце даведацца больш пра жыццё дзікай прыроды? Хочаце палічыць разам з навукоўцамі, колькі ваўкоў і рысяў бегаюць у запаведным лесе? Пафатаграфаваць самыя дзікія і некранутыя месцы Беларусі?
Калі вы прагнеце атрымаць унікальны вопыт жыцця ў дзікіх ўмовах і даследаваць з спецыялістамі некранутую прыроду – шанец тут! Запрашаем валанцёраў далучыцца да прыродаахоўнага праекта ў Белавежскай пушчы!
Калі?
2016 год (тэрмін знаходжання – ад 2 дзён і болей)[caption id=“attachment_10657” align=“alignnone” width=“1200”] Пушча чакае зімой! Фота — В.Пракапчук[/caption]
[caption id=“attachment_10656” align=“alignnone” width=“1200”] Пушча чакае зімой! Фота — В.Пракапчук[/caption]
Дзе?
У самым сэрцы Белавежскай пушчыШто рабіць?
Ёсць некалькі відаў працы, дзе вы можаце дапамагчы:– Палявыя даследаванні (зімовыя ўлікі жывёл, маніторынг і вывучэнне рукакрылых, улікі птушак, дапамога ў зборах здымкаў з аўтаматычных фотакамер).
– Праца ў офісе (аналіз дадзеных з аўтаматычных фотакамер, напісанне тэкстаў з мерапрыемстваў у пушчы, сістэматызацыя папяровай працы і г.д.).
– Адукацыйная праца (наведванне школ Брэсцкай вобласці з лекцыямі і фотавыставай, прасоўванне праекта ў сац.сетках і на іншых мерапрыемствах).
– Фота- і відэадамапомога.
[caption id=“attachment_10659” align=“alignnone” width=“1200”] Фотавыстава “Белавежская пушча: падгледжана”[/caption]
Увага: таксама ёсць магчымасць падтрымкі ўласных даследаванняў для напісання навуковых і дыпломных прац.
Важна: жыццё ў “вясковых” умовах.
[caption id=“attachment_10660” align=“alignnone” width=“1200”] Валасяніца-белашыйка чакае ў пушчы![/caption]
Як стаць валанцёрам?
Напішыце ліст каардынатару праекта Віктару Фенчуку (fenchuk@ptushki.org). Пазначце сваё прозвішча і імя, тэлефон, і ў якой дзейнасці вы зацікаўлены.
Да сустрэчы ў Белавежскай пушчы!
[caption id=“attachment_10658” align=“alignnone” width=“1200”] І алянуха таксама чакае вас![/caption]