У дзень балот — плюс тры!
- Раздел: ООПТ
- Авторы: Ihar Suvorau
- Дата: 03.02.2016, 23:25
Яшчэ тры водна-балотныя ўгоддзі Беларусі атрымалі міжнародны статус аховы: “Палеская даліна ракі Буг”, “Сэрвач” і “Вілейты”!
У Беларусі былі вызначаны 17 рамсарскіх тэрыторый. Цяпер да іх дадаліся яшчэ тры: «Палеская даліна ракі Буг», «Сэрвач» і «Вілейты». Віншуем усіх, хто меў дачыненне да гэтых перамог!
[caption id=“attachment10605” align=“alignnone” width=“1075”]<img class=“wp-image-10605 size-full” src=“/files/optimized/5b72ffc1e9e37b92e56155dd.jpg” alt=“3150Старица в пойме Буга” width=“1075” height=“806” /> Старыца ў пойме Буга[/caption]
АПБ пры падтрымцы Мінпрыроды і сакратарыята Рамсарскай канвенцыі даследавала памежную даліну ракі Буг каля Брэста і падрыхтавала заяўку на статус міжнароднага ВБУ. Сябры з Брэсцкага абласнога аддзялення АПБ не толькі добра даследавалі гэту тэрыторыю і падрыхтавалі план кіравання, але і падрыхтавалі для яе аховы мясцовых жыхароў.Амаль усе цяперашнія рамсарскія ўгоддзі ў нашай краіне — гэта тэрыторыі, важныя для птушак. Калісьці канвенцыя адмыслова і стваралася, каб захаваць ланцужкі балот і азёр на шляху міграцыі качак і гусей, без якіх яны бы даўно зніклі. У нацыянальным спісе — больш за 50 ТВП, большасць якіх — ВБУ, дастойныя стаць рамсарскімі. Гэта прыцягне да іх не толькі ўвагу турыстаў-аматараў прыроды, але і таксама абнадзейвае, што іх не асушаць, — адзначае дырэктар АПБ Аляксандр Вінчэўскі.
[caption id=“attachment_10607” align=“alignnone” width=“1075”] Палеская даліна р.Буг[/caption]
Дарэчы, Палеская даліна ракі Буг — патэнцыяльная ТВП. АПБ падрыхтавала ўсе неабходныя дакументы для прыдання тэрыторыі такого статуса. У гэтым кутку Беларусі адзначаны такія віды птушак, як чорны бусел, качка-неразня, нырок-сівак, малы пагоніч, чорная рыбачка, звычайны ляляк, сярэдні дзяцел, ластаўка-зямлянка.
Заказнік «Сэрвач» — значная ТВП міжнароднага значэння, самае паўночнае ў Беларусі месца гнездавання вяртлявай чаротаўкі.
«Вілейты» — памежная з Літвой тэрыторыя, асабліва важная для мігрыруючых птушак. Дадатковыя даследаванні пакажуць, ці можа яна прэтэндаваць на статус ТВП.
Спадзяемся, што міжнародны статус аховы дапаможа захаваць гэтыя ўнікальныя мясціны і штогод мы будзем адзначаць на іх усё больш птушак!
[caption id=“attachment_10606” align=“alignnone” width=“1306”] Дубова-грабавыя лясы ў Палескай даліне р.Буг[/caption]
Даведка: Беларусь — удзельнік Рамсарскай канвенцыі (Канвенцыі аб водна-балотных угоддзях) з 1999 года, калі заказнік «Спораўскі» быў першым з беларускіх водна-балотных угоддзяў уключаны ў рамсарскі спіс.
Фота А. Абрамчук