Азартны гулец прысвяціў усё сваё багацце Фларыдскаму прыроднаму запаведніку
- Раздел: ООПТ
- Авторы: Ihar Suvorau
- Дата: 24.06.2015, 08:03
Вы можаце думаць, нібыта ведаеце, што з сябе ўяўляюць жабіны гукі, пакуль не пачуеце сімфонію амфібій, што запаўняюць парнае начное паветра ў Накускай Плантацыі.
Каля 100 міляў на ўсход ад Пенсаколы [самы заходні горад у Фларыдскім Пэнхэндле] чалавек па імені М. Дэвіс зрабіў нешта неверагоднае: ён скупіў дзесяткі тысяч гектараў ў Фларыдскіх дзюнах і ператварыў іх ва ўнікальны прыватны запаведнік.
На найбуйнейшым участку зямлі на паўднёвым усходзе ЗША, якi знаходзіцца ў прыватнай уласнасці і пад аховай, Дэвіс узнаўляе экасістэмы, разбураныя праз сельскую гаспадарку і нарыхтоўку лесаматэрыялаў.
“Я самапрызначаны пабожны ахоўнік прыроды”, – кажа Дэйв. “Я прысвяціў гэтай справе ўжо амаль 20 гадоў.”Дэвіс думае на 300 гадоў наперад пра свой праект па ўзнаўленні дзікай прыроды, хаця ён ведае, што і не мае ўжо шмат часу. У лістападзе яму паставілі дыягназ рак лёгкіх чацвёртай ступені.
Ад картыжніка да незвычайнага абаронцы прыроды
Дэвіс вырас у галечы ў Фларыдскім Пэнхэндле, і ён проста хацеў збегчы адтуль.“Я вырас з пяцю іншымі людзьмі на 300 квадратных футах [28 кв.м] у зношаным прычэпе на грунтавой дарозе”, – кажа Дэвіс. “Я спрабаваў сысці ў горад і зарабіць грошай. Я патраціў палову свайго жыцця на гэта, і столькі ж на вяртанне ў лес”.І ўсё ж аднойчы ён вырашыў зарабіць багацце на азартных гульнях.
“Я сноўдаўся вакол ігральнага бізнэсу з 16 гадоў і да сваіх 30”, – распавядае Дэвіс. Гэта быў яго асноўны даход.Урэшце ён пачаў набываць зямлю і правы на здабычу карысных выкапняў, і ён зарабіў сотні мільёнаў за гэты час. Зараз 70-ці гадовы Дэвіс з гонарам называе сябе сябрам лесу (tree hugger). Ён закаханы ў сваю зямлю.
Я прашу Дэвіса паказаць мне адно з яго самых улюбёных месцаў на яго зямлі. Мы едзем скрозь лес на гольфмабілі да багны насякомаедных сарацэній (Sarracenia) з трубачкамі, што свецяцца ярка-жоўтым колерам.
Дэвіс скупіў 54,000 акры [або 21043 га] зямлі збольшага ў лесанарыхтоўчых кампаній, і ён узнаўляе яе буйнаіглістым хваёвым лесам, які з’яўляецца багатым цэнтрам біяразнастайнасці. Прыкладна 40 мільёнаў акраў буйнаіглістых хвояў калісь пакрывалі поўдзень, але да 1930 года гэты першасны буйнаіглісты лес быў высечаны для лесаматэрыялаў.
“Я нават ніколі не чуў слова “буйналіставы”, -кажа Дэвіс.Дык як жа гэты адданы капіталіст стаў ахоўнікам прыроды? Ён кажа, што гэта ўсё пачалося 20 гадоў таму, калі ён трапіў у дарожны затор.
“На вуліцы імжэла, і я быў проста раз’юшаны і раздражнёны”, – кажа ён. “Завязнуў у заторы.., і тут, падняўшы вочы, я пабачыў аб’яву на будынку старэйшай школы “Прэзентацыя чорнага мядзведзя”.Дэвіс выехаў з затору і зайшоў у школу паслухаць прэзентацыю.
“Я ненавіджу прызнавацца ў гэтым”, распавядае ён. “Я нават не ведаў, што ў Флорыдзе былі чорныя мядзведзі ў той час”.Там ён пачуў палкую прамову, якая змяніла яго жыццё. Ён пачаў чытаць кніжкі абаронцаў навакольнага асяроддзя і зразумеў: ён павінен ахвяраваць сваё багацце на прыроду. Дэвіс патраціў каля 90 мільёнаў даляраў, скупляючы зямлю для яе захавання. Дзеля таго, каб узнавіць лес да стану, у якім ён быў стагоддзі таму, ён пасадзіў 8 мільёнаў саджанцаў хвоі балотнай. І з усім гэтым ён стварае экалагічную кропку, запоўненую дзікай прыродай. Дэвіс засяліў арлоў, скапоў, рысей, ліс, янотаў, панцырнікаў [браняносцаў].
Прытулак для відаў, што знаходзцца пад пагрозай знікнення
Самыя нядаўнія паступленні прыбылі не на лапах і крылах, а ў Рубермэдаўскіх [кампанія па вырабе тавараў для хатняга ўжытку] ночвах, складзеных у багажніку белага Chevy Suburban [назва аўтамабіля]. У сярэдзіне 11 навічкоў – чырвонавухія чарапахі. Гэтыя выбітныя капальнікі маюць панцыр на спіне з цудоўным аксамітавым шасьцівугольным узорам.Чырвонавухія чарапахі занесеныя ў спіс рэдкiх відаў Флорыды, што знаходзяцца пад пагрозай знікненя. Многія былі забіты праз іх мяса, а іншыя пацярпелі, бо страцілі месца пражывання. Гэта партыя была выратавана з тэрыторыі, адведзенай пад будаўніцтва ў 100 мілях адсюль. Гэтыя чарапахі ў іншым выпадку былі б закапаныя і загінулі.
Біёлаг Мэт Арэска, дырэктар Накускай Плантацыі, даглядае аднаго з навічкоў: гэта дарослая жаночая асобіна, якая важыць каля 6 паундаў.
“Вы, напэўна, толькі трэцяя асоба, якую яна бачыла за ўсё сваё жыццё”, – кажа Арэска. “Хутчэй за ўсё, ёй не менш за 40 гадоў”.Мы накіроўваемся ў цэнтар запаведніка з новымі чарапахамі.
“Усе дрэвы, якія вы бачыце, буйнаіглістыя хвоі, пасаджаныя ў 2005 годзе”, – кажа Арэска.Тыя дрэвы спачатку былі 10-дзюймавымі саджанцамі. Зараз яны каля 20 футаў у вышыню, з доўгімі светлазялёнымі іголкамі, згрупіраванымі як пампона. Яны выглядаюць як дрэвы, якія вы можаце знайсці ў кніжцы Др. Сеуза.
Адну за адной Арэска кладзе чарапах ля ўваходу ў нару. Навакі папоўнілі агульную колькасць чырвонавухіх чарапах, выпушчаных у лес у Накускай Плантацыі, да 4043 асобін.
Самы пачатак 300 гадовага праекту
Над багнай насякомаедных сарцэній Дэвіс азіраецца на сваю зямлю, як раптам пачынае тарабаніць моцны дождж. Ён кажа, што ўся гэта праца – чарапаха за чарапахай, саджанец за саджанцам – толькі пачатак 300 гадовага праекту. Але Дэвіс усведамляе, што яго ўласны час абмежаваны.“Не вельмі я адрозніваюся ад большасці людзей”, – кажа ён. “Усе мы аднойчы паміраем. Гэта добра ўсім нам вядома. Але нічога. У ЗША зараз каля 300 тысяч людзей з ракам лёгкіх чацвёртай стадыі, таму гэй, гэта проста натуральная з’ява”.Дэвіс упэўнены, што ў яго ёсьць згуртаваная каманда, якая працягне гэту працу пасля таго, як яго не стане.
“У гэтым і ёсць мэта”, — кажа ён. —“Калі і існуе такое паняцце, як вечнае жыццё, то яно будзе тут. Незалежна ад таго, наколькі дурным стане чалавецтва і наколькі яно нашкодзіць яму [прыроднаму запаведніку], ён зможа пачаць усё спачатку. Але я спадзяюся, што мы здольныя пакінуць пасля сябе некалькі вялізных біялагічных сховішчаў. І калі наша краіна не апраўдае чаканняў у стаўленні да прыроды, а гэта рана ці позна можа здарыцца з усімі краінамі, то наступствы будуць папраўнымі і, мы спадзяёмся, прыродзе не прыйдзецца пачынаць усё з нуля”.Дэвіс кажа, што пакідае прыкладна ўсе свае мільёны для гэтай прыродаахоўнай мэты. Яго грошы таксама пойдуць у створаны ім экалагічны адукацыйны цэнтр, які штогод прымае тысячы вучняў Флорыды.
“Я не магу змяніць людзей вашага ўзросту,” — кажа ён, “але дайце мне чацверакласніка”.І пры гэтай думцы Дэвіс усміхаецца.
Гiсторыю можна паслухаць на ангельскай мове
Тэкст перакладзены для Багна з National Public Radio