«Запаведніку Мох» на Бярозаўшчыне пагражае «акультурванне»

  • Раздел: Болота
  • Авторы: Ihar Suvorau
  • Дата: 28.05.2016, 09:10

У Бярозаўскім раёне паміж вёскамі Жычын і Бармуты невялікі кавалачак некранутай прыроды, дзе жывуць рэдкія віды птушак, рыб і белыя чаплі, асушваецца.

Працы вядуцца пад выглядам дрэнажу бліжэйшых палёў. У гэтым месцы ў 50-я гады капалі вяскоўцы торф.

IMG_4630-1024x768

Мясцовая жыхарка Аляксандра лічыць асушэнне чарговым экалагічным злачынствам уладаў:

— У нас гэта адзіны вадаём, які пачаў крыху пашырацца ў апошнія дзесяцігоддзі. Ён аброс і там нават з’явіліся рэдкія віды птушак: тут белая чапля жыве, а яна ж занесена ў Чырвоную кнігу.
Начальнік Бярозаўскага сельгасупраўлення Аляксей Жоўцікаў лічыць, што гэтую зямлю трэба акультурыць:
— Гэтае месца не з′яўляецца ані балотам і ні чымсьці іншым. Там трэба наводзіць парадак, каб раслі зерневыя.
Да выратавання запаведніка «Мох», як яго называюць у народзе, далучылася Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. Памочнік міністра Міхаіл Сіманюкоў узяў гэты працэс пад свой кантроль. Пакуль работы па асушэнні працягваюцца.

IMG_4637-1024x768 IMG_4647-1024x768

Цалкам рэпартаж слухайце на старонцы Беларускага Радыё Рацыя