Учора на Беларусі адбылася прэм'ера дакументальнага фільма Яна Хафта "THE MOOR"
- Раздел: Болота
- Автор: Ihar Suvorau
- Дата: 01.03.2014, 17:57
Учора, 28 лютага, у Менску, Гародне і Віцебску адбылася прэм’ера дакументальнага фільма Яна Хафта “THE MOOR” (“Балоты” ), Германія, 2012 г.
Арганізатарамі сустрэчы выступілі ініцыятыва Bezbolot.net, таварыства “Зялёная сетка”, культурная прастора “Vitebsk4me” , экалагічны інфармацыйны цэнтр Гродна і Гродзенскай вобласці “Зялёны Гродна”. Мы адначасова ў трох рэгіёнах прадставілі гледачам фільм, яшчэ раз звярнуўшы ўвагу на праблему асушэння балотных тэрыторый.
Містычны свет балотаў вельмі ўразіў сваім духам прысутных і прадставіў свой унікальны і далікатны свет экасістэмы, які так цяжка даступны воку чалавека.
На кінапаказе мы таксама агучылі вынікі конкурсу “Знаўца таямніц беларускіх балотаў”. Нагадаю, што канкурсантам прапаноўвалася правільна адказаць на серыю пытанняў, якія датычацца фактаў аб беларускіх балотах. Каму цікава, то правільныя адказы можна знайсці тут:
Пераможцы былі вызначаны і прадстаўлены на мерапрыемстве. У бліжэйшы час яны змогуць атрымаць асалоду ад сваіх экалагічных падарункаў.
Набор экалагічных мыйных сродкаў “ECODOO” ад ECOTOP.BY атрымала Талайка Вольга (Фаніпаль).
Яшчэ 5 пераможцаў атрымалі 5 запрашэнняў на дваіх на чайную цырымонію ў «Чайную студыю Алёны Вялічка».
Вольга Астаповіч (Менск), Еўсюкова Кацярына (Менск), Венска Вікторыя ( Ліда), Каляда Юлія (Гродна), Савіч Ірына (Менск) сталі шчаслівымі ўладальнікамі гэтых запрашэнняў.Спадзяемся, фільм Яна Хафта пакінуў цёплае пачуццё ўнутры кожнага і абудзіў жаданне выратаваць і захаваць наш каштоўны прыродны скарб — нашыя беларускія балоты!
[gallery type=“slideshow” link=“file” columns=“4” ids=“5262,5261,5260,5259,5258,5257,5256,5255,5254,5253,5252,5251,5250,5249,5248,5247,5246,5245,5244,5243,5242,5241,5240,5239,5238,5237,5236,5235,5234,5233,5232,5231,5230,5229,5228,5227,5226,5225,5224,5223,5222,5221,5220,5219,5218,5217,5216,5215,5214,5213,5212,5211,5210,5209,5208,5207,5206,5205,5204,5203,5202,5201,5200,5199,5198,5197,5196,5195,5194”]