Некранутыя балоты Ельні: заказнік, які танчыць пад нагамі

  • Раздел: Болота
  • Автор: Ihar Suvorau
  • Дата: 17.04.2014, 07:31

1

Там, дзе банга танчыць пад нагамі

Балота, дзе небяспечна тушыць пажары, вольная пачуваюцца зверы і амаль не ходзяць людзі.

Край лютых камароў і непраходных балотаў знаходзіцца на поўначы нашай краіны — Ельня, неасвоенае балота ў 25,3 тысячы гектараў. Гэта гідралагічны заказнік рэспубліканскага і міжнароднага значэння, так званая Рамсарская тэрыторыя, якая мае істотнае значэнне для вадаплаваючых і каляводных птушак.

Заказнік месціцца ў Віцебскай вобласці, у Міёрскім і Шаркаўшчынкім раёнах.

З балотаў Ельні выцякае тры ракі і не ўпадае ніводнай. На гэтай тэрыторыі ёсць больш за 100 азёраў, і ўсе яны — рэшткі аднаго вялікага возера, якое колісь тут было.

Тут, дзе ў апошнюю вайну фашысты распраўляліся з мясцовымі жыхарамі, можна пазнаёміцца тварам да пысы з маленькай казуляй, калі заўважыш яе побач у высокай траве і калі не баішся набраць вады ў боты, без якіх ніяк, ці хадзіць па зыбуну, што танчыць пад нагамі.

Балота не трывае мітусні. Яно ставіць чалавека на месца, робячы гэта прыгожа і магутна. І справа не ў тым, што на кожным кроку можна патануць ці загінуць. Каб патануць, трэба пастарацца, усё ж верхавое балота. Але калі ты тут, а навокал у 8-10 кіламетрах нікога, няма адкуль чакаць дапамогі”, — распавядае адзін з гасцей заказніка.

 Найлепшыя журавіны і мініяцюрныя сосны

Балота — гэта імхі навокал, рэдкія сілуэты дрэваў і белы-белы дыван квітнеючай пушыцы альпійскай. На блякла-зяленых купінах у чэрвені шчодра рассыпаная і мінулагоднія журавіны і ўжо зацвітае новая — дробныя, з фіялетавым адлівам яе кветачкі. Месцічы журавіны збіраюць тонамі, і гэта асноўная крыніца прыбытку ў многіх. Яны ўпэўныя, што іх журавіны — самыя смачныя на ўсёй Беларусі.

Вельмі прыгожая Ельня ў траўні, калі квітнее багульнік – белая-белая, а двухсотгадовыя сосны могуць быць вышынёй усяго з чалавека.

2

Вада балотных азёраў

На торфе зверху расце зазвычай зялёны мох-сфагнум, захоўвае вільгаць. Калі прыбраць гэты мох, то торф мінералізуецца, і чалавек атрымлівае вялізных памераў парахавую бочку. Сфагнум — моцным антысептыкам, таму вада з балотных азёр цёмная, але чыстая, пітная. Праўда, напіцца ёй цяжка — амаль без солі, і мясцовы акунь чысціцца так жа лёгка, як і платва.

3

 3 000 шэрых жураўлёў

 На гэтым балоце ёсць 192 віды судзінкавых і 134 віды травяністых раслінаў, 50 відаў лішайнікаў і 24 — імхоў, з іх вельмі шмат чырвонакніжных. На азёрах толькі паспявай пералічваць птушак — чайка шызая і чайка серабрыстая, чубатая чэрнядзь, гаршнэп, краншнэп, кулікі і чыркі… Ёсць нават птушка, якая ўвогуле не ўмее хадзіць, толькі лётае — чарназобая гагара. Увосень, перад адлётам, тут збіраецца па 2-3 тысячаў жураўлёў, часам бывае да 7 000.

Гледзячы на Ельню, нельга не дзівіцца — такую біяразнастайнасць, такія, навукова кажучы, біятопы, характэрныя, да слова, для тундры (нездарма, апроч традыцыйных брусніц і журавін тут расце яшчэ і марошка), наўрадці дзе пабачыш”, — кажа дырэктар заказніка Пётр Багалей.

 Пажар і млыны з мінулага стагоддзя

 Тым не менш роўна на гэтых унікальных біятопах бываюць і пажары – на адным з участкаў і ў 2002, і ў 2006 годзе, пасля чаго засталося багата абгарэлых дрэваў навокал. Імаверна, ад нейкай выпадковай запалкі, якая ўвогуле і не прычына, а так, наступства. Такія пажары тушыць небяспечна — выбухаюць снарады, што засталіся пасля Другой сусветнай вайны.

Тут у трыццатыя гады праз усё балота праклалі канал, які злучыў усе тагачасныя азёры і ліў ваду на шматлікія млыны. Млынаў тых даўно няма, а канал застаўся і выпампоўвае штосекунду з балота да 200 літраў вады. Колькі яе сышло за столькі год, складана падлічыць, а тое, што ўзровень балот панізіўся, заўважна. Адгэтуль і пажары на падсохлых імхах.

Зараз у Ельні на грошы Еўразвяза і ААН, а таксама сіламі валанцёраў будуюцца плаціны, якія дапамогуць аднавіць гідралагічны рэжым. Балота ажыве, знікнуць верас, зязюлін лён і бярозкі, якім тут зусім не месца.

Ганна Валынец паводле партала tut.by

Крыніца фота bezbolot.net, tut.by