Наша магілеўская каманда аб сваім падарожжы да мясцовых жыхароў балота Унухальскага

  • Раздел: Болота
  • Автор: Ihar Suvorau
  • Дата: 08.10.2013, 09:24

Абраўшы сонечны дзянёк, атрад магілеўскіх прыродаабаронцаў  накіраваўся ў раён заказніку Унухальскае ( Клічаўскі раён магілеўскае вобласьці, адно з сямі балотаў “растрэльнага” спісу 2011з мэтай інфармаваньня мясцовага насельніцтва аб плянах ураду на знішчэньне трэцяе часткі заказніку і магчымых негатыўных наступствах, а таксама, артыкуляцыі незадавальненьня мясцовага люду ў выглядзе збору подпісаў пад адпаведным зваротам за  захаваньне цэласнасьці заказніку.

Мы наведалі вёскі, якія непасрэдна мяжуюць з балотам Унухальскае:

  1. Коўбча

  2. Ганаратава

  3. Закуцьце

  4. Слабодка (агульная лічба жыхароў каля 600)

1

Пра пляны аб вывядзеньні тэрыторыяў пад  торфаздабычу, натуральна, ніхто і не чуў.  У пераважнай большасьці выпадкаў рэакцыяй было абурэньне, сустрэтыя намі людзі даволі актыўна падпісваліся пад зваротам ды яшчэ агітавалі сваякоў ды аднавяскоўцаў…

Цягам некалькіх гадзінаў было сабрана 70+ подпісаў, што наглядна дэманструе агульны ўзровень незадавальненьня мясцовых жыхароў.

11“Спадчынай” ранейшае меліарацыі, праведзеннай за савецкім часам, ёсьць нізкі ўзровень грунтовых водаў і, адпаведна вынікаючая праблема, забеспячэньне вадой насельнікаў навакольных вёсак і дэградацыя захаваўшыхся балотных масіваў. Апытанныя намі жыхары выказваліся пра  перасыханьне калодзежаў на падворках, абмяленьне мясцовае ракі, засуху і журавіны памерам з вішню ў ранейшыя часы…

[youtube=http://www.youtube.com/watch?v=u-FGYqwbkW0&w=420&h=315]

“Гэта капейка, гэта жыцьцё!”

Тым не менш балота надалей застаецца гадаўцам людзей, калгас  захаваўся толькі  ў Коўбчы, для жыхароў  іншых вёсак збор журавінаў ды іншых дароў балота ўвогуле адзіная крыніца прыбытку. Такім чынам, працяг  меліратыўных працаў у рэгіёне будзе вялікай згубай для прыроды і людзей.

21

Нажаль, з тэхнічных прычынаў у нас не атрымалася патрапіць у самае сэрца заказніку “Унухальскае”, балота Унухальскае, і гэта разам з неабходнасьцю артыкуляцыі голасу нязгоды мясцовых жыхароў, пакідае вялікі прастор для дальнейшае дзейнасьці.

5

Уратуйма Ўнухальскае!

Стас Рамановіч для www.bezbolot.net