Адзіны гарадскі заказнік можа зменшыцца на 8 гектараў ці знікнуць

  • Раздел: Болота
  • Автор: Ihar Suvorau
  • Дата: 23.04.2014, 11:47

DSCF9807Праект пастановы знаходзіцца ў Савеце Міністраў, а эколагі не жадаюць, каб паўтарылася гісторыя ў Рошчы.

Птушак робіцца ўсё менш, а людзей больш

  DSCF9885

Шматпавярхоўкі са сваімі аўто і тысячамі вокнаў могуць пасунуць птушак з заказніка рэспублікагскага значэння “Лябяжы”. Калі ў гарадах, як Варшава ці Масква, у межах гораду ахоўваецца не адна тэрыторыя, то ў Мінску гэта адзіны заказнік у межах гораду, і да таго ж рэспубліканскага значэння. Ён жа ёсць самым маленькім у Беларусі – усяго 51 гектар, з якіх 8 плануецца вывесці з тэрыторыі “Лябяжага”.

Праект пастанаўлення па змяненню межаў заказніка зараз знаходзіцца ў Савеце Міністраў. У выніку меркаваных зменаў гарадская забудова шчыльна падступіць да вадаёму, які ёсць галоўным элементам мясцовай экасістэмы.

Заказнік на былой торфараспрацоўцы

 

DSCF9826

Гэты вадаём з’явіўся амаль 30 год таму парадаксальным чынам: побач была невялікая торфараспрацоўка, пасля пляцоўку закінулі. Меліярацыйны канал пад аўтастрадай, прарыты для асушэння і які спускаў лішкі вады ў вадасховішча Дразды, з часам забіўся смеццем. Тэрыторыя пачала забалочвацца, і ў першыя ж гады тут пасялілася шмат вадаплаваючых птушак.

Тады кустоў вакол амаль не было, адкрытыя берагі і выспа, пескавыя косы, вельмі прывабныя для птушак, каб карміцца і гнездавацца. Зараз заказнік патрабуе клопату пра сябе – берагі зараз зараслі трыснёгам, а выспы, дзе гнездавалімся птушкі – кустамі і лесам. У заказніку зафіксавана каля 120 відаў птушак – каля 30% відавай разнастайнасці РБ. 11 з зафіксаваных – чырвонакніжныя. А некалькі год таму з заказніка пачалі знікаць чайкі, якія селяцца нават на сметніках, калі побач вадаём. Тры гады таму за летнія месяцы Сяргей Зуёнак, спецыяліст па прыродаахоўным рэсурсам з “Аховы Птушак Бацькаўшчыны”налічыў з зафіксаваных 120 відаў ужо толькі 55. Гэта было падчас серыі экскурсій для вясковых школьнікаў.

DSCF9842

DSCF9838

І не дзіўна, бо не толькі кусты вінаватыя: птушцы дастаткова на паў дні пакінуць яйкі, каб яны загінулі. Каб яе спужаць у перыяд гнездавання, рыбаку хопіць адзін дзень палавіць карасіка на “Лябяжым”, а тут, мяркуючы па пакунках ад чыпсаў і газіроўкі, бываюць не толькі рыбакі.

У Рошчы: вырас мікрараён, і ад дубравы засталіся рэшткі

DSCF9831

У такой сітуацыі вельмі істотны адукацыйны аспект: забудоўнік пазіцыянуе будучы раён “Лябяжы” як экалагічны, побач з заказнікам. У некалькіх сотнях метраў ад заказніка будуецца жылы комплект “Браслаўскі”, неўзабаве мусяць з’явіцца банк і гатэль.

Калі забудоўшчыкі не будуць інвеставаць сілы і сродкі на падтрымку заказніка, то за некалькі год ад яго нічога не застанецца, – мяркуе Яўген Лабанаў, дырэктар Цэнтра экалагічных рашэнняў. – Мы маем прыклад Рошчы – дубравы пад Мінскам, побач са Шчомысліцай. Там побач вырас мікрараён і ад помніка прыроды засталіся рэшткі”.

Ліст у Савет Міністраў і петыцыя да ўладаў і забудоўшчыкаў

DSCF9765
У мінулым і пазамінулым гадах Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя выступала за захаванне межаў, яны казалі, што гэта каштоўная тэрыторыя для Мінску”, – кажа Сяргей Зуёнак.
Тым не менш эколагаў непакоіць лёс заказніка. Грамадскія арганізацыі – “Ахова птушак бацькаўшчыны”, “Цэнтр экалагічных рашэнняў” і таварыства “Зялёная сетка” накіравалі ў Савет Міністраў ліст з просьбай захаваць тэрыторыю заказніка нязменнай. Таксама яны запусцілі петыцыю з падобным зместам і просьбай улічваць пры будоўлі мікрараёна “Лябяжы” тое, што заказнік неабходна захаваць. Паводле ЯўгенаЛабанава, петыцыя адносіцца не толькі да ўладаў, але і да забудоўшчыкаў.

[gallery type=“slideshow” ids=“5566,5565,5564,5563,5562,5560,5559,5557,5556,5555,5554,5553,5552,5550,5548,5547,5546,5545,5544,5543,5540,5539,5537,5536,5535,5534,5533,5532,5531,5530,5529,5528,5527,5526,5525,5518,5516,5515,5514,5512,5511,5509,5507,5506,5505,5504,5503,5502,5500,5501,5499,5498,5496,5495,5494,5493,5491,5490,5489,5487,5488,5486,5485,5484,5483,5482,5481,5479,5478,5477,5476,5475,5474,5473,5472,5470,5471”]

Ганна Валынец  greenbelarus.info