Пілы і секатары: валанцёры зноў выйшлі на ачыстку Тураўскага лугу

  • Тэма: Адукацыя
  • Аўтары: Багна
  • Час публікацыі: 30.10.2019, 06:00

Валанцёрства — выдатны спосаб уласнымі рукамі зрабіць нешта на карысць прыроды. Можно з’ехаць дапамагаць у Ісландыю ці Танзанію, а можна зрабіць нешта і ў Беларусі. Распавядаем, як уладкавана валанцёрства для захавання біяразнастайнасці на Тураўскім лузе.

На палявыя работы на Тураўскім лузе сабраліся больш за 20 чалавек.. За тры дні на талаку выйшлі і валанцёры, і мясцовыя жыхары. Разам яны рубілі хмызняк, прыбіралі смецце і рамантавалі вышку для назірання за птушкамі. «Летнік» на кастрычніцкіх выходных арганізавала «Ахова птушак Бацькаўшчыны» ў рамках вялікага праекта па захаванню Палесся, які сёлета распачаўся ў Беларусі і Украіне.

"Тураўскі луг" - біялагічны заказнік, заснаваны ў 2008 годзе для аховы непаўторнай экасістэмы шырокіх заліўных лугоў па беразе Прыпяці, мае міжнародны статус "Тэрыторыі, важнай для птушак". Гэта адно з найбуйнейшых у Еўропе месцаў для гнездавання і прыпынку падчас міграцый водна-балотных птушак. © Агата Прашкуратава
"Тураўскі луг" - біялагічны заказнік, заснаваны ў 2008 годзе для аховы непаўторнай экасістэмы шырокіх заліўных лугоў па беразе Прыпяці, мае міжнародны статус "Тэрыторыі, важнай для птушак". Гэта адно з найбуйнейшых у Еўропе месцаў для гнездавання і прыпынку падчас міграцый водна-балотных птушак. © Агата Прашкуратава

Частка Тураўскага лугу ўжо ўключаная ў іншы праект — «Ветландс». Ён таксама накіраваны на тое, каб не дапусціць зарастання тэрыторыі і аднавіць месцы гнездавання птушак. Дырэктар Беларускага цэнтра кальцавання птушак Павел Пінчук кажа, што зараз гэтая частка лугу ў ідэальным стане:

Частку там вырубілі валанцёры, калі два-тры гады таму былі лагеры. Да таго ж каровы з’елі астатні хмызняк і зрабілі зараз проста супер. Галоўнае, каб увесну была вада высокая — і ўсё будзе добра. У заходняй частцы, дзе мы зараз вырубаем, была вельмі добрая калонія кулікоў, чаек, крачак, качак. Мы пастаянна з імі працавалі. Там усё пачало зарастаць літаральна тры-чатыры гады таму. Мы зрубілі вялікае дрэва — і палічылі па кольцах: яму шэсць гадоў. Там бачна, што магчыма сіламі аднаго валанцёрскага лагера амаль усю гэту праблему вырашыць. Галоўнае на наступны год дамовіцца, каб там таксама быў выпас.

Дырэктар Беларускага цэнтра кальцавання птушак Павел Пінчук © Агата Прашкуратава
Дырэктар Беларускага цэнтра кальцавання птушак Павел Пінчук © Агата Прашкуратава

Разам з валанцёрамі ў гэтыя выходныя расчышчалі луг і мясцовыя жыхары. Многія з іх — супрацоўнікі тураўскай нафтаперапампавальнай станцыі. Выходзілі папрацаваць у вольны час, дапамагчы прыродзе, побач з якой жывуць. Некаторыя з валанцёраў не першы раз прыязджаюць на Тураўскі луг. Любоў Дударэвіч ужо пяты:

Праца фізічна нескладаная. Мне падабаецца, што можна расслабіцца у думках і нешта парабіць фізічна. Адпачыць у нейкім сэнсе. Плюс гэта на карысць прыродзе — дае дадатковае задавальненне.

Я ўсім рэкамендую паспрабаваць і прыехаць сюды як-небудзь на летнік, асабліва тым, каго цікавіць захаванне біяразнастайнасці. Да таго ж у Тураве можна ўбачыць шмат птушак.

Я тут бачыла і марадунку, якая ўваходзіць у спіс пяці відаў, дзеля якіх ездзяць у Беларусь, і вялікага арляца. Плюс падчас міграцыі можна ўбачыць розных кулікоў. Для гэтага трэба прыязджаць у траўні. Тады ж можна паваланцёрыць на станцыі кальцавання птушак. Тут заўсёды добра.

Вароны актыўна знішчаюць гнёзды, а вербалозы на беразе ракі служаць ім базай для нападаў. © Агата Прашкуратава
Вароны актыўна знішчаюць гнёзды, а вербалозы на беразе ракі служаць ім базай для нападаў. © Агата Прашкуратава

Акрамя працы ў полі, хлопцы і дзяўчаты назіралі за птушкамі і наведалі станцыю кальцавання. Ім пашчасціла нават паглядзець на вушастую саву, якія трапіла ўвечары навукоўцам у сетку.

Пётр Пушкароў упершыню ўдзельнічаў у такім выездзе:

У цэлым адчуваеш дачыненне да прыроды. Зразумела, што толькі намаганнямі дзяржаўных органаў і законамі мала што можна змяніць. Каб рухаць справу на карысць, неабходны такія праекты і грамадскія арганізацыі.

© Агата Прашкуратава
© Агата Прашкуратава
Вушастая сава (Asio otus)
Вушастая сава (Asio otus)© Агата Прашкуратава
© Агата Прашкуратава
Палявы верабей (Passer montanus)
Палявы верабей (Passer montanus) © Агата Прашкуратава
Дзве галоўныя бяды заказніка - гэта закустарванне і драпежнікі. У савецкія часы мясцовыя жыхары актыўна выкарыстоўвалі луг для пашы кароў і коней, якія вытопвалі зямлю і пад'ядалі вербы. Зараз у Тураве засталося менш за дзясятак кароў, таму арнітолагам даводзіцца прымаць намаганні для таго, каб не даць лугу зарасці.
Дзве галоўныя бяды заказніка - гэта закустарванне і драпежнікі. У савецкія часы мясцовыя жыхары актыўна выкарыстоўвалі луг для пашы кароў і коней, якія вытопвалі зямлю і пад'ядалі вербы. Зараз у Тураве засталося менш за дзясятак кароў, таму арнітолагам даводзіцца прымаць намаганні для таго, каб не даць лугу зарасці.© Агата Прашкуратава
© Агата Прашкуратава
© Агата Прашкуратава