Самая кароткая рэчка Беларусі і іншыя цікавосткі Нарачанскага краю

Беларусь невялікая краіна. Але і ў нас ёсць свой спіс самага-самага. І жыхары ім ганарацца. Самае высокае і нізкае месцы, самая вялікае возера, самае высокае дрэва. Усе ведаюць, што самая вялікая машына — гэта БелАЗ, самая высокая кропка — гара Святая ці Дзяржынская, а самае вялікае возера — Нарач. З падручніка па геаграфіі ўсе ведаюць, што самая доўгая рака ў Беларусі — Днепр. А якая самая малая?

Рэчкі-малюткі
У даведніках пазначаецца, што самая малая рэчка нашай краіны гэта Скема і працякае яна з возера Мястры ў возера Нарач. Яе бачылі дзясяткі, калі не сотні тысяч людзей, але нават не падазравалі пра гэта. Большасць турыстаў, якія кіруюцца з Мінска на адпачынак у Нарач, пераязджаюць яе па мосце ў тонкім перашэйку паміж азёрамі адразу за вёскай Гатавічы.

Рэчка Скема мае даўжыню ўсяго 200 метраў, шырыню 4-8 метраў і глыбіню паўметра. Вада чыстая, празрыстая. У апошні час тэрыторыя каля ракі стала больш добраўпарадкаванай. Непадалёк змешчана прыгожая альтанка.

9-002-%d1%84%d0%be%d1%82%d0%b0-%d1%85%d0%b0%d0%b9%d0%ba%d0%b5%d1%80

Існуе і альтэрнатыўнае меркаванне, што самая малая рака ў краіне гэта Храброўка, якая злучае вазёры Абстэрна і Набіста, што знаходзяцца на мяжы Мёрскага і Браслаўскага раёнаў побач з вёскай Павяцце. Сапраўды, яна невялікая, але ўсё ж большая за Скему.

9-003-%d1%84%d0%be%d1%82%d0%b0-%d1%85%d1%80%d0%b0%d0%b1%d1%80%d0%be%d1%83%d0%ba%d0%b0-003_resize 9-003-%d1%84%d0%be%d1%82%d0%b0-%d1%85%d1%80%d0%b0%d0%b1%d1%80%d0%be%d1%83%d0%ba%d0%b0-004_resize

Скема — самая кароткая ў нашай краіне, але ў свеце ёсць і меншыя. Рака Роў-Рывер (Roe River) знаходзіцца каля горада Грэйт-Фолс у штаце Мантана (ЗША) і мае даўжыню 61 метр. Рака з назвай у адну літару Д-Рывер (D River) мае памер 130 метраў. Яна злучае Дэйвілз-Лэйк і Ціхі акіян, працякаючы праз горад Лінкольн-сіці ў штаце Арэгон. Адной з самых маленькіх у Паўночнай Амерыцы лічаць раку Лос-Патас (Rio Los Patos) у Дамініканскай Рэспубліцы. Яна мае даўжыню 200 м і злучае аднайменнае возера з Карыбскім морам. D River

У Паўднёвай Амерыцы самыя малыя рэкі — рака Азуіс (Azuis) у Бразіліі з даўжынёй 141 метр і Карэнтас (Correntoso) ў Аргенціне з даўжынёй 200–300 метраў. У Азіі самай маленькай ракой лічыцца рака Тамбарасі, якая знаходзіцца на выспе Паўднёва-Усходняе Сулавесі, што ў Інданэзіі. Яе даўжыня прыблізна 20 метраў.

У Еўропе ўсё складаней. Кожная краіна мае сваё разуменне і ганарыцца сваёй самай малой ракой. У Харватыі — Омбла (Ombla) каля Дуброўніка — 30 метраў. У Славеніі — Езерніца (Jezernica) — 55 метраў. Самая кароткая рака Сербіі — Урэла (Vrelo) — мае 365 метраў. Самая кароткая рэчка Італіі Арыл (Aril) даўжынёй 175 метраў. Рака Кавасэльва (Kovasselva) на выспе Хітра (Hitra) у Нарвегіі прыблізна 20 метраў.

Аднак, самай маленькай ракой свету можна лічыць раку Рэпруа ў Абхазіі, даўжыня якой толькі 18 метраў! Яна перыядычна мяняецца але не перавышае 20 метраў. Выцякае яна з адной з самых глыбокіх пячор у свеце Крубера-Варонья. Не гледзячы на маленькія памеры, Рэпруа мае ўсе ўласцівыя для ракі прыкметы. У тым ліку жывёльны і раслінны свет. У вадзе рэчкі жыве рыба, водарасці, зоопланктон.

9-005-%d1%80%d1%8d%d0%bf%d1%80%d1%83%d0%b0-001

Акрамя таго, што Рэпруа самая маленькая, яна лічыцца адной з самых халодных рэчак. Яе тэмпература не больш за 11°С. Яна досыць поўнаводная, расход вады ў сярэднім складае 2 кубаметра ў секунду. 30% аб’ёма вады спажываецца горадам Гагры ў якасці пітной. Раней рэчка мела назву Рыпрыюа. На абхазскай мове яна складаецца з двух каранёў. «Апра» — выкопваць, выскокваць з-пад зямлі, «аюар» — дажджавы паток.

Дэндралагічныя багацці Нарачанскага краю
Калі ўжо і вырашылі з’ездзіць паглядзець на Скему, варта скарыстаўшыся магчымасцю паглядзець і самае вялікае возера нашай краіны — Нарач. Для гэтага лепш праехаць трошкі далей за Скему і паглядзець на яго з агляднай пляцоўкі каля помніка партызанам былой Вілейскай вобласці, адным з кіраўнікоў якіх, дарэчы, ў гады вайны быў Пётр Машэраў. Знаходзіцца помнік на беразе возера паміж вёскамі Мікольцы і Пасынкі.

Каля Скемы таксама ёсць два цікавыя дэндралагічныя аб’екты: Дэндралагічны сад імя С.А. Гомзы і «Аптэкарскі сад».

«Аптэкарскі сад» створаны як экскурсійна-турыстычны комплекс па вырошчванні рэдкіх відаў лекавых раслін непадалёк ад вёскі Гатавічы, каля возера Белае. Наведаць яго можна толькі ў цёплую пару года. Тут растуць рэдкія і лекавыя віды раслін. Плошча сада 30 гектараў, ёсць пасека. Турыстычная зона — 1,64 гектара. Зёлкі, якія вырошчваюць на плантацыях, адпраўляюць на перапрацоўку ў Мінск. Сярод рэдкіх і незвычайных тут можна пабачыць жэньшэнь. Пляцоўка закладзеная не так даўно, і праз пэўны час лекавыя прэпараты на яго аснове пойдуць у продаж. А розныя зборы, лекавыя чаі, сувеніры з натуральнай сыравіны можна купіць і цяпер.

[caption id=“attachment13569” align=“alignnone” width=“800”]<img class=“wp-image-13569 size-full” src=“/files/optimized/5b7300a8e9e37b92e56156f0.jpg” alt=“aptekarskij-sadresize” width=“800” height=“359” /> 3D тур па Аптэкарскаму саду[/caption]

Дэндралагічны сад імя С.А. Гомзы знаходзіцца непадалёк ад вёскі Мікольцы між азёрамі Нарач і Мястра. Гэта навукова-экскурсійны аб’ект, утвораны ў 2002 годзе з мэтай захавання прыродных багаццяў, збору калекцыйнага фонду раслін, якія не вырастаюць у натуральных умовах Беларусі. Плошча — 16,4 гектараў. У калекцыйным фондзе ўжо каля 400 відаў раслін, 25 з якіх занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі. Большасць раслін завезена з Цэнтральнага батанічнага сада сада НАН Беларусі. Своеасаблівы філіял Батанічнага сада названы ў гонар першага генеральнага дырэктара нацыянальнага парка Сяргея Анатольевіча Гомзы.

9-%d0%b4%d1%8d%d0%bd%d0%b4%d1%80%d0%b0%d1%81%d0%b0%d0%b4-%d0%b8%d0%bc-%d0%b3%d0%be%d0%bc%d0%b7%d1%8b-03

Тэрыторыя сада падзеленая на пяць батаніка-геаграфічных зон (Еўропа, Сібір, Далёкі Усход, Паўночная Амерыка). У пятай зоне вырастаюць расліны, уласцівыя Сярэдняй Азіі, Крыму і Каўказу. На кожным участку прадстаўленыя расліны, характэрныя для флоры рэгіёна. Маецца пітомнік, у якім высейваюцца і вырошчваюцца расліны дзеля рамонтных работ, афармлення алей, пашырэння калекцыі, абмену і рэалізацыі жадаючым. Па перыметру дэндрасада густой паласой расце ельнік.

Асобна прадстаўлены ўчастак, на якім вырастаюць інвазіўныя расліны. Гэта расліны-агрэсары, якія выцясняюць спрадвечныя мясцовыя віды са сваіх тэрыторый. Самы яскравы прыклад — баршчавік Сасноўскага. Ёсць тут клён амерыканскі, залатарнік канадскі, дуб чырвоны і іншыя.

Асноўны гонар калекцыі — пладова-ягадныя, дэкаратыўныя расліны і кустарнікі, лекавыя, араматычныя травы. Варта наведаць дэндрарый у час цвіцення фарзіцыі, рададэндронаў, айвы ці палюбавацца квітнеючымі цюльпанамі, нарцысамі, ружамі.

Палюбаваўшыся раслінамі, добра наведаць музей лесу. Яго экспазіцыя складаецца з 6 раздзелаў, якія прысвечаныя асноўным лесаўтваральным пародам Беларусі. Адлюстравана развіццё расліны ад семянкі да дарослага дрэва, прадстаўленыя тыповыя жыхары экасістэмы. Маецца аглядная пляцоўка, з якой адкрываецца цудоўны від на дэндрасад і наваколле.

Наведаць дэндрасад можна штодзень з 8.00 да 20.00. Але музей працуе толькі ў буднія дні.

Помнікі прыроды і гісторыі
[supullquote align=“right”] Национальному парку «Нарочанский» — 17 лет![/supullquote]

На Нарачаншчыне варта паглядзець і іншыя цікавыя прыродаахоўныя аб’екты гэтага краю. У першую чаргу сам Нацыянальны парк «Нарачанскі». Ён займае плошчу 87,4 тысяч гектараў. Тут знаходзіцца 48 азёраў, якія вылучаюць у пяць груп: Нарачанскую, Мядзельскую, Балдукскую, Свiрскую і Швакшцiнскую. Яны займаюць 8,4% тэрыторыі раёна, а 41,6% пакрыты лясамі. Акрамя Нацыянальнага парку ў раёне створаны каштоўныя прыродныя комплексы «Блакітныя азёры», гідралагічныя — «Чарамшыцы» і «Швакшты», біялагічныя — «Рудакова», «Некасецкі», «Пасынкі».

Нарачаншчына — гэта не толькі цудоўная прырода. Не прамініце магчымасць паглядзець на дом-музей Народнага пісьменніка Беларусі Максіма Танка.

Паўсюль па берагах возера сляды стогадовай даўніны — жалезабетонныя нямецкія ДАКі часоў Першай сусветнай вайны. Вясной 1916 года тут праходзіла няўдалая для рускіх войскаў Нарачанская наступальная аперацыя. За тыдзень баёў рускія войскі прасунуліся толькі на 10 кіламетраў, а страцілі каля 80 тысяч жаўнераў. Брацкіх магіл, у якіх яны былі пахаваныя, амаль не захавалася, у адрозненні ад нямецкіх, якія і цяпер у досыць добрым стане (вёскі Канстанцінава, Засвір, Ідоліна, Каракулічы, Нарач, Пронькі).

9-%d0%bd%d0%b0%d1%80%d0%b0%d1%87-%d0%bd%d1%8f%d0%bc%d0%b5%d1%86%d0%ba%d0%b8%d1%8f-%d0%bf%d0%b0%d1%85%d0%b0%d0%b2%d0%b0%d0%bd%d0%bd%d0%b8_resize niameckija-pahavanni

Наведванне касцёла Маці Божай Шкаплернай у Мядзеле, які мае незвычайны выгляд храма-ратонды, касцёла ў Будславе, у якім знаходзіцца самая шанаваная каталікамі ікона Маці Боскай Будслаўская і якую вернікі лічаць за апякунку Беларусі, стануць добрым бонусам пры наведванні невялічкай, але самай-самай рэчкі Беларусі.

Багна

Материал подготовлен при поддержке Coalition Clean Baltic