У Мінску пройдзе прэм'ера фільма пра беларускія балоты «Подых балот»

  • Раздел: Болота
  • Автор: Ihar Suvorau
  • Дата: 10.12.2014, 13:00

[suyoutubeadvanced url=“http://www.youtube.com/watch?v=LcQAu7HSpyk" width=“900” autohide=“yes” showinfo=“no” rel=“no”]http://www.youtube.com/watch?v=LcQAu7HSpyk[/su_youtube_advanced]

 

18 снежня грамадская кампанія «У абарону беларускіх балот» запрашае на прэм’еру дакументальнага фільма «Подых балот» (Беларусь, 24 хв., 2014 г.). У межах кінапаказу ўсім гледачам прадастаўлена ўнікальная магчымасць убачыць працы мастакоў выставы «Багна» – фэсту творчых практык і крытычных ведаў, які праходзіў сёлета ў жніўні на балоце «Морачна», што патрапіла ў спіс для асушэння. Куратар праекта – мастак Bazinato.

У мерапрыемстве будзе ўдзельнічаць гурт «Нагуаль», якi выканае музычныя кампазіцыі, адмыслова створаныя для фільма.

Прэм’ера адбудзецца 18 снежня а 19:00 у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва па адрасе праспект Незалежнасці, 47, Мінск.

Спасылкі на мерапрыемства ў сацыяльных сетках Facebook і Вконтакте.

Уваход вольны.

Дакументальны фільм «Подых балот» распавядае пра лёс балот, што трапілі ў «чорны» спіс, прызначаных для асушэння, і яго жыхароў, якія падзяліліся сваімі гісторыямі жыцця на балоце.

Фільм знаёміць гледача з незвычайным прыродным асяроддзем балот, якія захоўваюць для нас ваду, змякчаюць клімат, з’яўляюцца прытулкам не толькі для мноства відаў птушак і жывёл, але і старадаўніх легенд.

Разам з тым, у фільме закранаецца праблема змены экасістэмы балот, звязаная з працэсам торфаздабычы. Гледачы змогуць пачуць апавяданні мясцовых жыхароў пра тое, як памяняўся іх звыклы лад жыцця і родныя мясціны праз асушэнне тарфянікаў.

«Нашай задачай было прыцягнуць увагу як мага большай колькасці людзей да праблемы асушэння балот. Таму ў 2014 годзе было вырашана зняць фільм пра тыя з іх, што патрапілі ў «чорны» спіс. Мы шмат часу правялі ў экспедыцыях, у зносінах з мясцовымі жыхарамі і хацелі перадаць іх бачанне, гісторыі іх жыццяў, праведзеных на балоце», – распавядае каманда грамадскай кампаніі «У абарону беларускіх балот».
poster1-web

У стварэнні фільма прымалі ўдзел 12 чалавек: рэжысёр Ігар Чышчэня, чые працы прадстаўляліся на кінафестывалях «Лістапад», «Cinema Perpetuum Mobile», а фільм «Андрэй Такінданг. Спынюся ў сярэдзіне» удзельнічаў у 67-м Канскім міжнародным кінафестывалі; аператары Наталля Каварская і Аляксандр Пацееў, гукааператар Віктар Кісцень, куратары здымачнага працэсу – каманда грамадскай кампаніі «У абарону беларускіх балот». Музычным суправаджэннем да фільма сталі адмыслова складзеныя кампазіцыі ад гурта «Нагуаль».

У снежні і студзені запланаваны паказы фільма, а таксама выставы ў некаторых гарадах Беларусі і вёсках, якія знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці ад балот, што асушаюцца. За раскладам сачыце на нашым сайце Bezbolot.net або ў групах сацыяльных сетак Facebook і Вконтакте.

Пра выставу фестывалю «Багна»
Першы фестываль творчых практык «Багна» праходзіў у межах кампаніі «У абарону беларускіх балот» у жніўні, калі на тэрыторыі балота «Морачна» група мастакоў стварала розныя экспазіцыі. Творы выставы ўключаюць інсталяцыі і аўдыё-візуальныя эксперыменты, з дапамогай святла і малюнка, ўлічваючы прынцыпы «нулявога ўплыву». Мэтай выставы было звярнуць увагу на праблему асушэння балот і торфаздабычы ў нашай краіне, а таксама пазнаёміць усіх жадаючых з тэмай яднання чалавека і прыроды.
«З дапамогай разнастайных творчых практык мы імкнуліся данесці філасофію асэнсаванага і беражлівага стаўлення да навакольнага асяроддзя і спадзяемся, што ў выніку праекта, мы здолелі пазнаёміць вас з унікальнай прыродай балота «Морачна» і цікавымі людзьмі, якія займаюцца рознымі творчымі і экалагічнымі практыкамі», – каментуе каардынатар кампаніі Вольга Каскевіч.
Паралельна з кінапаказам у гледачоў будзе магчымасць пазнаёміцца з фотаздымкамі работ мастакоў, а таксама атрымаць памятныя паштоўкі.

Кантакты арганізатараў кінапаказу:

Косця (+375) 29 7733690, Воля (+375) 29 6951548