Фотапраект «Лексіка Палесся»

Фотапраект «Лексіка Палесся» прысвечаны ўнікальнай прыроднай каштоўнасці беларускага рэгіёна і яго культурнай самабытнасці.

«Лексіка Палесся» — гэта своеасаблівы дыялог паміж прыродай і чалавекам. Фотапраект уяўляе сабой экспазіцыю прац беларускіх фатографаў, закаханых у прыгажосць роднай зямлі. Ён падзелены на тры тэматычныя часткі, кожная з якіх дазволіць гледачу пабачыць Палессе як натхняльную сваёй прыгажосцю каштоўную тэрыторыю з багатай біяразнастайнасцю; як цэнтр этнаграфічнай і гісторыка-культурнай спадчыны; як самабытны свет, які знікае ў выніку ўмяшальніцтва чалавека.

На выставе будуць прадстаўлены фатаграфіі 21 аўтара, як прафесійных фатографаў, так і працы мясцовых жыхароў.

Дата: 17 снежня ў 18.30, працягнецца да 31 снежня.

Месца: унутраным дворык Культ. цэнтра «Корпус», г. Мінск, пр-т Машэрава, 9 к8. Уваход вольны. Дворык працуе з 10:00 да 21.00 штодзённа.

Выстава пройдзе ў фармаце open-air, у сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй у краіне, звязанай з COVID-19, усіх гасцей просім выконваць меры прафілактыкі — выкарыстоўваць маску, апрацоўваць рукі антысептыкам, а ў выпадку хваробы заставацца дома.

Выстава арганізаваная грамадскай арганізацыяй «Багна» ад асобы кааліцыі экалагічных арганізацый «Захаваем Палессе» («Save Polesia») ў межах праекта «Устойлівае развіццё экалагічнага патэнцыяла дзікай прыроды ў Прыпяцкім і Палескім рэгіёнах» пры фінансавай падтрымцы Франкфурцкага заалагічнага таварыства (Zoologische Gesellschaft Frankfurt).
Кулікі-сарокі, заказнік «Днепра-Сожскі».
Кулікі-сарокі, заказнік «Днепра-Сожскі».© Павел Лычкоўскі