З’явіўся новы інтэрактыўны праект пра Альманскія балоты

  • Тэма: Балоты
  • Аўтары: Kanstancin Chykalau
  • Час публікацыі: 25.01.2019, 11:44

«Альманы. Балоты пад пагрозаю» — гэта новы спецпраект «Белсату». Альманскія балоты ўваходзяць у найбуйнейшы ў Еўропе трансмежны леса-балотны комплекс. Унікальны ландшафт стаў домам для шэрагу рэдкіх у Еўропе відаў птушак і звяроў. Нягледзячы на міжнароднае значэнне балотаў, мясцовыя ўлады паступова руйнуюць іх. Belsat.eu пабываў у таямнічым месцы разам з даследнікамі ваўкоў і тлумачыць непаўторнасць прыроды і культуры рэгіёну.

Праект складаецца з вялікага рэпартажу з паездкі на Альманы разам з навукоўцамі — біёлагамі і ваўказнаўцамі. Маршруты ваўкоў, праверкі капканаў на тэрыторыі заказнікаў «Альманскія балоты» і «Стары Жадзен», чыпаванне ваўкоў, размовы з сапраўдным палешуком і бортнікам дзедам Іванам, барацьба леснікоў з караедам, будаўніцства дарогі на Альманах, збор ягадаў — усё гэта глядзіце на старонцы праекта.

Азнаёміцца з анлайн-праектам «Альманы. Балоты пад пагрозаю» можна па спасылцы.

Фота і відэа з праекту «Альманы. Балоты пад пагрозаю», belsat.eu
Скрыншот з праекта «Альманы. Балоты пад пагрозаю»
Скрыншот з праекта «Альманы. Балоты пад пагрозаю»© belsat.eu