Экалагічнае свята «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю»
- Тэма: Адукацыя
- Час публікацыі: 10.09.2019, 05:11
15 верасня 2019 г. на поўначы Беларусі, у Міёрах, адбудзецца экалагічнае свята «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю», якое стала традыцыйным для рэгіёна і пройдзе ўжо ў сёмы раз.
Госці свята змогуць пачаставацца журавінамі і журавінавымі стравамі, а таксама паўдзельнічаць у назіранні за жураўлямі з арнітолагамі грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны».
Менавіта ў верасні пачынаецца сезон збору журавінаў, запасамі якіх багатая Міёршчына. І кожны год больш за 4000 шэрых жураўлёў і дзясяткі тысяч гусей розных відаў спыняюцца на адпачынак на мясцовым балоце Ельні падчас восеньскай міграцыі.
Сёлета свята стала часткай вялікага праекта «Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці». Праект рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза і скіраваны на паляпшэнне жыцця жыхароў Міёршчыны на аснове рэлізацыі прынцыпаў устойлівага развіцця рэгіёна.
Пачатак свята ў 11.00, афіцыйнае адкрыццё – ў 13.00.Месца правядзення — гарадскі парк «Паўвостраў», г. Міёры.
Праграма свята уключае ў сябе конкурс і прэзентацыю «Жураўліны кірмаш-2019» сярод сельскіх падворкаў Міёрскага раёна, выступленні творчых калектываў Міёршчыны і гасцей з Латвійскай Рэспублікі. Упершыню на сцэне гарадскога парка «Паўвостраў» выступіць фольк-гурт PAWA. Таксама гасцей чакаюць шматлікія майстар-класы для дзяцей і дарослых, дэгустацыі, інтэрактыўная фотазона, актыўнасці на пляцоўцы АПБ, праца Праектнай пляцоўкі, мабільны планетарый, квесты, экашопінг і шмат-шмат іншых цікавостак!
Кантактная асоба — Надзея Дударонак, мясцовая каардынатарка праекта, +375 33 370 99 16, mioryproekt@tut.by
Праграма экалагічнага свята «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю»
9-14 верасня
экалагічны тыдзень «Чароўны край малой Радзімы» (установы адукацыі Міёрскага раёна);
конкурс на найлепшага здатчыка журавінаў.
10 верасня
- паседжанне клуба маладой сям’і «Жураўлінаю сцежкай».
14 верасня
урачыстая рэгістрацыя шлюбу «Жураўлінае вяселле» (каля скульптуры «Жураўліная вернасць», г. Міёры, плошча Леніна, 14);
урачыстае вітанне «Жураўліная вернасць» (каля скульптуры «Жураўліная вернасць”);
міжраённы турнір інтэлектуальнай гульні «Што? Дзе? Калі?» на кубак старшыні Міёрскага раённага выканаўчага камітэта (Міёрскі раённы Дом культуры);
адкрыты кубак раёна па валейболе сярод жаночых каманд (Міёрская ДЮСШ);
конкурс «Смак журавінаў» (па зборы журавінаў) сярод прафсаюзных аб’яднанняў і ахвочых.
15 верасня
09.30 – семінар «Міжнароднае супрацоўніцтва як інструмент устойлівага развіцця Міёрскага раёна» (малая зала Міёрскага раённага выканаўчага камітэта).
Гарадскі парк:
11.00 – адкрыццё выставы-продажу вырабаў народных майстроў «Жураўліная скарбонка» з правядзеннем майстар-класаў;
12.00 − выступленне калектываў г. Даўгаўпілса і Крустпілскага краю (Латвія);
11.00 – 13.00 – конкурс «Жураўліны кірмаш-2019» сярод сельскіх падворкаў Міёрскага раёна;
11.00 – 15.00 – прэзентацыя сельскіх падворкаў;
13.00 – урачыстае адкрыццё свята, узнагароджанне пераможцаў раённых конкурсаў:
− па добраўпарадкаванні;
− сярод сельскіх падворкаў;
− па зборы журавінаў і найлепшых здатчыкаў журавінаў;
− захавальнікаў Ельні;
− «Гатуем з журавінаў разам» (ад раённай газеты «Міёрскія навіны»).
14.00 – тэатралізавана-канцэртная шоу-праграма «Жураўліная нота»;
16.30 – канцэртная праграма фольк-групы PAWA;
22.00 – святочная тэматычная дыскатэка «Жураўліны опэн-эйр».
Цягам дня:
Прэзентацыя пляцоўкі грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны»:
праца інфармацыйнага стэнда (інфармацыя пра працу ў межах праекта «Разам для грамады і прыроды: Міёрскі раён», пра тэрыторыю Рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Ельня», пра дзейнасць арганізацыі);
назіранне за жураўлямі (з 10.00 да 14.00 кожную гадзіну адпраўленне аўтобуса ад Гарадскога парку, работа арнітолагаў на полі, запіс на экскурсію, суправаджэнне экскурсіі);
экскурсіі па экасцежцы (суправаджэнне спецыяліста);
інтэрактыўная фотазона «Жураўлі і журавіны − 2019» і майстар-клас для дзяцей;
майстар-клас «Адчуй сябе жураўлём»;
тэматычны аквагрым;
«Жураўліны квэст»;
выраб эка-сувеніраў.
Праектны офіс прапануе:
праца інфармацыйнага стэнда (інфармацыя пра Праект «Разам для грамады і прыроды: Міёрскі раён»);
майстар-клас па пляценні з траў;
роспіс пернікаў з выявамі журавінаў і жураўлёў;
продаж расады садовых журавінаў і дурніц;
Фотасушка «Гісторыя свята “Жураўлі і журавіны Міёрскага краю”»;
акцыя «Створым музей разам» (пачатак фарміравання калекцыі будучага Музея журавінаў і жураўлёў);
продаж сувеніраў.
Таксама вас чакае:
прэзентацыі-дэгустацыі і продаж прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў;
продаж журавінаў «Менш пластыку — больш журавінаў»;
выстава экалагічнай літаратуры «Журавель-асветнік» (ад Міёрскай цэнтральнай бібліятэкі і Сектара спорту і турызму Міёрскага раённага выканаўчага камітэта);
выстава краязнаўцы Вітольда Ермалёнка «Малая Радзіма пачынаецца з зямлі»;
дзіцячая гульнёвая праграма «Вясёлы жураўлік»;
праца моладзевай арт-пляцоўкі «Пакаленне NEXT» – квэст «Мой горад», конкурсная праграма для моладзі;
экапляцоўка «Новае жыццё ў абмен на крышачкі»;
«Як стварылася планета Зямля» (фільм, работа мабільнага планетарыя);
«Журавель запрашае» (бясплатнае наведванне і экскурсійная праграма па візіт-цэнтры «Ельня», Міёры, вул. Кірава, 4а).

