Як выратаваць арляня?

Як выратаваць арляня?

Першыя вялікія арляцы вярнуліся з зімоўкі у Беларусь. Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» ладзіць акцыю «Выратуй арляня!» ужо чацверты год. Гэта трэба, каб захаваць вялікіх арляцоў, від, якому пагражае глабальнае знікненне.

У большасці краін Еўропы вялікіх арляцоў няма, лік краін, дзе яны яшчэ гняздуюцца, ідзе на адзінкі. Беларусь другая ў Еўропе паводле колькасці гэтых птушак. У нас гняздуецца 120-150 пар вялікіх арляцоў. Але нават у Беларусі іх колькасць зніжаецца, і калі не прымаць мераў, то да 2050 года яна можа скараціцца ў тры ці чатыры разы.

Каб вялікія арляцы былі абароненыя, трэба знайсці іх гнёзды і аддаць іх пад ахову, штогод даглядаць, каб гнездавыя дрэвы не высеклі. Пры наведванні гнёздаў можна сабраць матэрыял па поспеху размнажэння і закальцаваць птушанят. АПБ ўжо атрымлівала звесткі з Ізраіля і Германіі пра акальцаваных беларускіх арлоў.

Орлн

За тры гады ў межах акцыі «Выратуй арляня!» абследавалі 15 самых арліных раёнаў: Драгічынскі, Бярозаўскі, Івацэвіцкі, Ляхавіцкі, Ганцавіцкі, Лунінецкі, Пінскі, Столінскі, Жыткавіцкі, Лельчыцкі, Петрыкаўскі, Акцябрскі, Глускі, Вілейскі, Барысаўскі. З інфаграфікі можна пабачыць, што было зроблена за час дзеяння акцыі «Выратуй арляня!»

Сёлета АПБ працягне працу: спецыялісты зладзяць некалькі экспедыцый па пошуку новых і праверцы захаванасці знойдзеных раней гнёздаў, аддадуць новыя гнёзды пад ахову.

Мэта: каб усе 100% гнёздаў вялікіх арляцоў былі пад аховай і ім нічога не пагражала. Каб арлы адчувалі сябе ў Беларусі спакойна, ім трэба дапамога людзей.

Для арляца існуе шмат пагроз. Гэта і знішчэнне беларускіх балотаў, дзе птушкі харчуюцца, і забойства браканьерамі птушак падчас міграцыі і на зімоўцы, гібрыдызацыя з малым арляцом і шмат іншых. Сёння самае галоўнае, што мы можам разам зрабіць для вялікіх арляцоў і на што мы можам уплываць — гэта пошук неахоўваемых гнёздаў і перадача іх лясгасам для захавання ад высечкі. Кожнае выратаванае гняздо — гэта вялікі поспех. Арляцы змогуць у ім спакойна гняздзіцца не адзін год, — кажа Сямён Левы, спецыяліст па прыродаахоўных пытаннях АПБ.

Зрабіць ахвяраванне вельмі лёгка, і любы ўнёсак сапраўды каштоўны. Падрабязней пра тое, як гэта зрабіць.

За пэўныя ахвяраванні можна атрымаць падарункі ад вялікага арляца: сертыфікат «Ратавальніка арлянятаў», кнігу — вызначальнік птушак або запрашэнне ў сапраўдную арліную экспедыцыю, дзе разам са спецыялістамі вы будзеце шукаць арліныя гнёзды ў забалочанных лясах Беларусі і зможаце пабачыць вялікіх арляцоў на свае вочы!

Фота: Валерый Дамброўскі

Фота: Валерый Дамброўскі

 

«Выратуй арляня!» для сябра

Зрабіце падарунак не толькі дзікай прыродзе Беларусі, але і сваім сябрам. Як? Пералічыце ахвяраванне на акцыю ад імя сваіх сяброў. Яны атрымаюць падарункавы сертыфікат, а АПБ будзе ратаваць арлянятаў ад іх імя.

Мне не ўсё адно

Раскажыце сябрам пра арляцоў і папрасіце іх далучыцца да акцыі. Чым больш людзей адгукнецца — тым болей у віда шанцаў выжыць у нашай краіне. Пішыце на info@ptushki.org і дзяліцеся, чаму і як вы вырашылі дапамагаць арляцам. Магчыма, ваш аповед падштурхне іншых звярнуць увагу на праблемы гэтых птушак.

Пазначайце свае пасты ў сацсетках хэштэгам #выратуйарляня або #спасиорленка. Так маштабы акцыі будуць бачныя ўсім.

Захаваем разам нашых арлоў!

АПБ

Заглаўнае фота: Валерый Дамброўскі

Поделиться:

Оставить комментарий