Проект закона «Об ООПТ»

Какие изменения, кроме перечисленных в статье, есть в проекте закона «Об ООПТ»? Пока проект закона на стадии обсуждения, что по-вашему мнению в нём следовало бы изменить? Каким образом и на что могут влиять граждане?

osvea_by_kapitonova_bahna_118

Адказвае Андрэй Раманцоў, юрыст

На дадзены момант пасля правядзення грамадскага абмеркавання праект Закона «Аб асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторыях»  знаходзіцца на ўзгадненні ў зацікаўленых дзяржаўных органаў і Нацыянальнай Акадэміі Навук. Таму пакуль цяжка адназначна сказаць, які канчатковы выгляд набудзе законапраект, бо яшчэ магчымыя змены і дапаўненні да таго праекту, які быў выстаўлены на грамадскія абмеркаванні.

Тым не менш, у дадатак да зменаў, адзначаных у артыкуле, прадугледжанымі праектам Закона аб ААПТ можна выдзеліць наступнае:

Новы законапраект больш дэталёва рэгламентуе пытанні абвяшчэння, пераўтварэння і спынення функцыянавання ААПТ. Так, праект прадугледжвае набор крытэрыяў выбару прыродных тэрыторый для абвяшчэння іх ААПТ, размяжоўваючы іх на агульныя і спецыяльныя. У сваю чаргу дадзеныя крытэрыі адрозніваюцца ў залежнасці ад таго, да якой катэгорыіі ААПТ (запаведнік, заказнік і г.д.) яны адносяцца.

Праект прадугледжвае правілы і працэдуру падрыхтоўкі навуковага і тэхніка-эканамічнага абгрунтавання абвяшчэння, пераўтварэння і спынення функцыянавання ААПТ. У прыватнасці, даецца пералік работ, якія выконваюцца пры падрыхтоўцы навуковага і тэхніка-эканамічнага абгрунтавання; з якіх раздзелаў складаецца НіТЭА, якія дакументы да яго дадаюцца.

Законапраект ўстанаўлівае як агульны для ўсіх ААПТ рэжым аховы і выкарыстання, так і прадугледжвае палажэнні, якія тычацца асобна кожнай катэгорыі ААПТ. Так, у Главе 7 «Рэжым аховы і выкарыстання ААПТ» даецца спіс мерапрыемстваў і відаў дзеянняў, якія забараняецца ажыццяўляць на ўсіх ААПТ. Аднак, пры разглядзе прававога рэжыму і выкарыстання канкрэтных катэгорый ААПТ, да агульнага спісу дадаюцца і іншыя віды дзеянняў, ажыццяўленне якіх забаронена на гэтых тэрыторыях.

Апрача агульных палажэнняў, датычных распрацоўкі адмысловага дакументу — плану кіравання ААПТ, якія на сёння рэгламентуюцца дзеючым Законам, новы праект інкарпаруе нормы спецыяльнага заканадаўства адносна наступнага: што павінна змяшчаць навуковае абгрунтаванне, якое распрацоўваецца пры падрыхтоўцы плану кіравання; якім павінен быць змест плану кіравання; які парадак распрацоўкі плану кіравання і якія дакументы да яго дадаюцца.

Што тычыцца раздзелу «Удзел грамадзян і юрыдычных асоб у рашэнні пытанняў, звязаных з ААПТ», то згодна праекту Закона аб ААПТ апрача права ўносіць прапановы і аказваць садзеянне дзяржаўным органам у ажыццяўленні мерапрыемстваў па абвяшчэнні, функцыянаванні, ахове і выкарыстанні ААПТ грамадзянам і юрыдычным асобам надаецца права ўдзельнічаць у працы навукова-тэхнічных радаў, што ствараюцца пры дзяржаўных прыродаахоўных установах, якія ажыццяўляюць кіраванне запаведнікамі або нацыянальнымі паркамі. Задачамі навукова-тэхнічнай рады з’яўляецца абмеркаванне асноўных пытанняў навукова-даследніцкай дзейнасці, абгрунтаванне прыродаахоўных мерапрыемстваў і рэгуляванага прыродакарыстання. Таму для грамадскасці магчымасць удзелу ў такіх радах з’яўляецца важным інструментам для ўнясення сваіх прапановаў, заўваг пры разглядзе пытанняў, што тычацца аховы ААПТ.

Вельмі важным з’яўляецца замацаванне ў праекце Закона права грамадзян і юрыдычных асоб удзельнічаць у грамадскіх абмеркаваннях праектаў экалагічна значных рашэнняў, датычных ААПТ. Дадзенае права ўдзельнічаць у грамадскіх абмеркаваннях будзе распаўсюджвацца і на праекты Нацыянальнай стратэгіі развіцця сістэмы ААПТ, дзяржаўных праграм у вобласці развіцця сістэмы ААПТ, планаў кіравання ААПТ і т.п.

На практыцы ажыццяўленне дадзенага права грамадзянамі азначае магчымасць падаваць у пісьмовай форме або, ў пэўных выпадках, падчас публічнага слухання любыя заўвагі, меркаванні або аналітычныя абгрунтаванні, якія на іх думку тычацца пытанняў аховы і выкарыстання асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый.

Поделиться:

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.