Грамадскасць запрашаюць абмеркаваць канцэпцыю закона аб ахове і выкарыстанні балот

Грамадскасць запрашаюць абмеркаваць канцэпцыю закона аб ахове і выкарыстанні балот

У Беларусі падрыхтавалі канцэпцыю закона аб ахове і выкарыстанні балот. Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя запрашае грамадскасць яе абмеркаваць.

У нашай краіне 12% тэрыторый належаць тарфянікам, і да гэтага часу не існуе адзінага нарматыўнага прававога акта ў вобласці іх аховы і выкарыстання. Усе адносіны ў гэтай галіне рэгулююцца асобнымі нормамі кодэксаў аб зямлі, аб нетрах, воднага, законаў «Аб ахове навакольнага асяроддзя», «Аб міліярацыі зямель» і іншых.

На дадзены момант дакумент знаходзіцца на стадыі канцэпцыі, якую яшчэ не ўзгаднілі ўсе ведамствы. Нагадаем, што ў канцы 2015 года Савет міністраў зацвердзіў Стратэгію захавання і рацыянальнага (ўстойлівага) выкарыстання тарфянікаў і Схему размеркавання тарфянікаў па накірунках выкарыстання на перыяд да 2030 года. Дакумент замацоўвае спіс балот, якія трапляюць пад асобую ахову, а таксама іншыя накірункі іх выкарыстання. У законе ж будзе сабяруць крытэры і патрабаванні, якія мусяць абавязкова выконвацца ў дачыненні балот.

Праект канцэпцыі змешчаны тут.

«Для нас факт падрыхтоўкі закона пра балоты — вялікая перамога і значны вынік у працы з іх аховай», — зазначае Канстанцін Чыкалаў, намеснік старшыні грамадскай арганізацыі «Багна».

У 2015 годзе пры дапамозе нашай кампаніі «У абарону беларускіх балот» удалося дамагчыся адмены канфліктнай пастановы Савета міністраў №794 «Аб некаторых пытаннях здабычы торфу і аптымізацыі сістэм асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый» ад 17 чэрвеня 2011 года, якая прадугледжвала выкарыстанне асобных участкаў заказнікаў пад здабычу торфу.

Варта адзначыць, што мясцовым жыхарам, якія жывуць ля дрыгвы, не трэба тлумачыць пра яе ролю: для іх гэта багатая скарбонка ягад, грыбоў, траў. Пра значэнне балот у той жа стратэгіі кліматычнай адаптацыі неаднаразова казалі на міжнародным узроўні. А яшчэ багна — гэта прыгожая, поўная неверагодных прадстаўнікоў флоры і фаўны экасістэма.

Канстанцін падкрэслівае, што зараз распрацоўваецца толькі канцэпцыя законапраекта, і працэдура гэта доўгая: нарматыўна-прававы акт можа з’явіцца не раней 2018-2019 года. З гэтай мэтай створана рабочая група пры Мінпрыродзе, у якую ўвайшлі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый: «Багна» і «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

«Пакуль дакумент праходзіць першаснае абмеркаванне ўнутры рабочай групы, але асноўнымі задачамі закона, на мой погляд, павінны быць захаванне натуральных і блізкіх да іх балот, якія ячшэ засталіся, і ўстойлівае выкарыстанне тарфянікаў, — кажа ён. — У канцэпцыі вядзецца гаворка і пра здабычу торфу, аднаўленне распрацаваных і закінутых балот. Спадзяюся, закон зможа дапамагчы лепш рэгуляваць гэтыя працэсы. Яшчэ адным важным момантам з’яўляецца стварэнне буферных зон вакол балот, што дазволіць мінімізаваць уплыў прамысловай здабычы на натуральных і блізкіх да натуральных балот, а таксама на прылеглых тэрыторыях. На іх будуць выконвацца аналагічныя водаахоўным зонам абмежаванні і забароны».

Зялёны партал

Фота Алёны Бандарчук

Поделиться:

Оставить комментарий