Палявы летнiк «Начныя жыхары ляСОЎ» у Палескай даліне Буга

Палявы летнiк «Начныя жыхары ляСОЎ» у Палескай даліне Буга

Пэўна некаторыя памятаюць, што у мінулым годзе традыцыйны савіны летнік змяніў свой фармат! У гэтым годзе Брэсцкае абласное аддзяленне АПБ запрашае ўсіх жадаючых з 31 сакавіка па 2 красавіка наведаць паўднёвы захад Беларусі – месца дзе всна распачынаецца на 1-2 тыдні раней чым у цэлым па краіне. У гэтым годзе палявы летнік «Начныя жыхары ляСОЎ-2017» адбудзецца на ТВП / ТОПЗ / Рамсарская угоддзе «Палеская даліна ракі Буг»! Новая тэрыторыя, старыя справы, новы фармат! Запрашаем!

Больш за 10 гадоў асноўныя мерапрыемствы летніку адбываліся ў вёсцы Залессе і на балоце «Дзікае». З мінулага году мы плануем што год мяняць месцы правядзення летніку. Гэтай вясной нас чакае ТВП/ТОПЗ/Рамсарская угоддзе «Палеская даліна ракі Буг», што знаходзіцца ў Брэсцкім районе. «Палеская даліна ракі Буг» – гэта фрагмент даліны ракі Буг на поўдзень ад Брэста, да граніцы з Укараінай, пэўна вядомы ўсім бёдуотчарам беларусі рыбгас «Страдзеч», а таксама частка ляснога массіву на поўдзень ад Брэста. Тэррыторый мае важнае значэнне ў першую чаргу для захавання лясных і водна балотных птушак. Больш пра «Палескую даліну ракі Буг» тут.

Гэтым разам мерапрыемства пачнецца 31 сакавіка і працягнецца да 2 красавіка ўключна. На працягу трох дзён мы будзем даследваць лясы і балоты, аднаўляць і будаваць гнёзды для звяроў і птушак, маркіраваць турыстычныя шляхі і канешне назіраць за птушкамі. Пад час летніку мы даведаемся, што адбылося з гнездавымі скрынямі і гнёздамі, пабудаванымі тут у мінулым годзе. Ці выконвае свае абавязкі па ахове рэдкіх відаў і біятопаў Брэсцкі лясгас? Якія пагрозы актуальны для ТВП і ях іх можна вырашыць? Ці сапраўды лясная сэртыфікацыя FSC дапамагае ахоўваць прыроду? Калі пачынаецца батанічны палявы сезон на Брэшчыне і ці можна знайсці охоўваемыея расліны у сакавіку? Адказы на гэтыя пытанні і шмат іншага — хутка!

Сёлета галоўная тэма летніку, акрамя савінай, гэта вынікі практычнай дзейнасць захавальнікаў прыроды. Летнік пройдзе ў форме практычнага семінара-трэнінга «Хто, калі не мы!».

Бородатая неясыть. Фото С.Сидорука

Бородатая неясыть. Фото С.Сидорука

Што чакае ўдзельнікаў?

• блуканне па начных лясах (улікі соў),
• блуканне ў дзень па навакольных лясах – маніторынг месцаў гнездавання / росту ахоўваемых відаў,
• выраб і развешванне штучных гнездавых скрынь для звяроў і птушак,
• праверка і аднаўленне раней развешаных гнездавых скрынь для птушак і звяроў,
• цікавыя прэзентацыі і прыродазнаўчыя фільмы,
• трэнінг-практыкум па выкарыстанні магчымасцяў, якія надае лясная сэртыфікацыя па сістэме FSC,
• вечарыны ля вогнішча і шмат іншага!

Хто можа прыехаць на летнік?

На мерапрыемства запрашаюцца ўсе жадаючыя. У сувязі з абмежаванай колькасцю месцаў перавагу будуць мець заяўкі, атрыманыя першымі. Удзельнікі часткова аплочваюць удзел у мерапрыемствах летніка (праезд па мясцовасці, матэрыялы і абсталяванне і інш.). Кошт удзелу складае 15 бел. руб. за ўвесь час (3 дні). Размяшчэнне ўдзельнікаў плануецца ў цёплым драўляным доме.

Што абавязкова пакласці ў заплечнік?

• спальны мяшок,
• дыванік,
• гумовыя боты (пажадана высокія балотныя боты),
• ліхтарык,
• асабісты посуд,
• асабістыя прысмакі :)

nachnyja-zhyhary-liasou

Як атрымаць месца ў летніку?

Дашліце анкету-заяўку на адрас: dzikiles@mail.ru, з копіяй: egreta113@mail.ru

Анкета ўдзельніка летніку «Начныя жыхары ляСОЎ-2017»:

1. Прозвішча, імя, імя па бацьку.
2. Узрост.
3. Хатні адрас.
4. Ці з’яўляецеся вы сябрам АПБ?
5. У якіх мерапрыемствах АПБ вы ўдзельнічалі ў апошнія 3 гады?
6. Ваш род заняткаў (студэнт, працую, вучань і г.д.)
7. Колькі відаў птушак вы бачылі ў Беларусі?
8. Што вам больш за ўсё падабаецца рабіць з прапанаванага ў праграме летніку?
9. Чаму вы хочаце ўдзельнічаць у летніку?
10. Нумар мабільнага тэлефону і электронны адрас для сувязі.

Заяўкі прымаюцца да 20 сакавіка ўключна!

Нагадваем: колькасць месцаў абмежаваная! Перавагу будуць мець тыя, чыя матывацыя будзе найлепшым чынам адлюстравана ў заяўцы. Поспехаў і да сустрэчы!

Брэсцкае абласное аддзяленне АПБ

Поделиться:

Оставить комментарий