Краявід: балоты Беларусі (Фота)

Краявід: балоты Беларусі (Фота)

2 лютага адзначаецца не толькі Дзень сурка, але і Дзень водна-балотных угоддзяў. 34Mag разам з эка-актывістамі з «Багны» падрыхтавалі «Краявід», прысвечаны самаму глыбіннаму зрэзу нацыянальнай ідэнтычнасці – балотнаму лімба.

У гэты дзень, 2 лютага, у 1971 годзе была прынята Рамсарская канвенцыя – першая глабальная міжнародная дамова, цалкам прысвечаная аднаму тыпу экасістэм – водна-балотнаму. Канвенцыя была падпісана, каб захаваць птушыных братоў і сясцёр нашых меншых, ці, дакладней, месцы іх пражывання. На сённяшні момант у справе – 168 краін. Беларусь далучылася ў 1999 годзе. Каб прымкнуць да дамовы, неабходна мець на сваёй тэрыторыі хаця б адно ўгоддзе, якое б ахоўвалася Рамсарскай канвенцыяй. У нас цяпер іх 26, якія пакрываюць прыкладна 35% усіх балот Беларусі. Але яшчэ столькі ж біятопаў патрабуюць рэжыму спецыяльнай аховы.

krajavid-balota-belarusi-01 krajavid-balota-belarusi-02 krajavid-balota-belarusi-03 krajavid-balota-belarusi-04 krajavid-balota-belarusi-05 krajavid-balota-belarusi-06 krajavid-balota-belarusi-07 krajavid-balota-belarusi-08 krajavid-balota-belarusi-09 krajavid-balota-belarusi-10 krajavid-balota-belarusi-11 krajavid-balota-belarusi-12 krajavid-balota-belarusi-13 krajavid-balota-belarusi-14 krajavid-balota-belarusi-15 krajavid-balota-belarusi-16 krajavid-balota-belarusi-17 krajavid-balota-belarusi-18 krajavid-balota-belarusi-19 krajavid-balota-belarusi-20 krajavid-balota-belarusi-21 krajavid-balota-belarusi-22 krajavid-balota-belarusi-23 krajavid-balota-belarusi-24 krajavid-balota-belarusi-25 krajavid-balota-belarusi-26 krajavid-balota-belarusi-27

Дзякуй грамадскай арганізацыі «Багна» за ўдзел у падрыхтоўцы матэрыялу і Інстытут эксперыментальнай батанікі за дапамогу ў інфармацыі. Чэкай іх краўдфандынгавую кампанію, якая збірае сродкі на выданне «Падарожнай кніжкі па балотах Беларусі». Больш падрабязнасцей шукай тут.

34Mag / Факты Косця Чыкалаў / Фота by Вольга Каскевіч

Поделиться:

Оставить комментарий