Паляванне ў Налібоцкай пушчы: «Гэта сур’ёзны выклік усёй справе аховы прыроды ў Беларусі!»

Паляванне ў Налібоцкай пушчы: «Гэта сур’ёзны выклік усёй справе аховы прыроды ў Беларусі!»

На рэдакцыйную скрыню Зялёнага партала прыйшоў ліст ад вядомага ў Беларусі і па-за яе межамі вучонага, які 30 гадоў спецыялізуецца на вывучэнні драпежнікаў, у тым ліку ваўкоў, галоўнага навуковага супрацоўніка Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах, доктара біялагічных навук, прафесара Вадзіма Сідаровіча. У ім знакаміты даследчык папрасіў размясціць водгук на артыкул Міхала Талочкі «Васіль Гуркоў: “Паляўнічыя — гэта авангард беларускіх эколагаў”», надрукаваны ў «Беларускай лясной газеце».

«Пачытаўшы гэтую публікацыю ў «Беларускай лясной газеце», ведаючы Васіля Ўладзіміравіча Гуркова як дырэктара прыродаахоўнай ўстановы заказніка «Налібоцкі» і убачыўшы першы яго фотаздымак з карабінам у руцэ ў артыкуле, дзе ён бахваліцца, што забіў больш сотні ваўкоў і ратуе за забойства драпежнікаў у прыродным рэзерваце Налібоцкай пушчы, узнікае маркотнае ўяўленне, што кіруе гэтай установай не прыродаахоўнік, а зацяты паляўнічы, апантаны забойствам жывёл.

Вадзім Сідаровіч

Вадзім Сідаровіч

Ён кажа, што чалавек павінен гаспадарыць у лесе, а не ваўкі і іншыя драпежнікі, але ён забываецца на тое, што кіруе не паляўнічай гаспадаркай, а прыродаахоўнай установай і ахоўвае ўнікальны прыродны комплекс, дзе прыродны развой павінен ісці сам сабой і дзе менавіта драпежнікі — кіраўнічая каста, як тое заведзена маткай-прыродай. Калі В. Гуркоў гэтага яшчэ не зразумеў, то ён хоць і спрактыкаваны паляўнічы, але ніяк не эколаг і, тым балей, не авангард.

Той самы здымак з Васілём Гурковым у «Беларускай лясной газеце»

Той самы здымак з Васілём Гурковым у «Беларускай лясной газеце»

В. Гуркоў спасылаецца на значна большую прадукцыйнасць папуляцый высакародных аленяў у шэрагу паляўнічых гаспадарак, напрыклад выдатнай гаспадаркі «Красны Бор», але забываецца пра тое, што для прыродаахоўнай установы гэта не паказчык, бо тут алень — не дзеля палявання.

Разам з тым у Налібоцкай пушчы ва ўмовах суіснавання з драпежнікамі і сэлекцыйнай адбракоўкай аленяў ваўкамі апошнія — досыць моцныя і здаровыя. Нездарма ў мінулым годзе нават «Красны Бор» рабіў захады, каб купіць партыю налібоцкіх аленяў для сябе ў краснаборскую папуляцыю.

Скрыншот матэрыяла на сайце газеты

Скрыншот матэрыяла на сайце газеты

В. Гуркоў каментуе, што заказнік «Налібоцкі»кожны год спрабуе здабыць дазвол на забойства ваўка, але забываецца пра тое, што згодна з прынятымі у дзяржаве (Мінпрыроды) дакументамі ўсталявана як раз зусім іншае, процілеглае. У плане кіравання заказнікам «Налібоцкі» зацверджана, што воўк у дадзеным рэгіёне ўразлівы від, і трэба ажыццяўляць ягоную ахову ў заказніке. У прыватнасці, гэта напісана ў падзеле 5.5 Плана кіравання рэспубліканскім ландшафтным заказнікам «Налібоцкі», які зацверджаны Міністэрствам лясной гаспадаркі ад 29.10.2014 года №185.

У гэтым жа дакуменце паводле падпункта 1.1.9 (мерапрыемствы па 1.1) забараняецца вынішчэнне ваўка ў цэнтральнай частцы Налібоцкай пушчы, гэта значыць, у заказніку «Налібоцкі».

Акрамя таго, другі дакумент Мінпрыроды, «План кіравання папуляцыяй ваўка», забараняе здабычу гэтых звяроў на ахоўных тэрыторыях плошчай болей 400 км2, якім і з’яўляецца «Налібоцкі». В. Гуркоў ведае, што трэба рабіць у дачыненні да ваўка ў заказніку, але намагаецца зусім супрацьлеглага і зацята хоча забіваць драпежнікаў, грэбуючы сваімі дырэктарскімі абавязкамі, усталяванымі прыгаданымі планамі кіравання.

Дзеля дасягнення гэтай мэты адміністрацыя прыродаахоўнай установы несамавіта маніпулюе лічбамі адносна колькасці ваўкоў ў «Налібоцкім». Гэтак, улетку 2016 года яны пацвердзілі Валожынскаму РАУС (па справе аб браканьерстве на ваўка ў заказніку), што ў траўні 2016 года на тэрыторыі Налібоцкай пушчы было ўсяго 5 драпежнікаў. Дзівосна, што ўжо ў лістападзе гэтага ж года яны падалі заяўку ў Мінпрыроды на адстрэл 25 ваўкоў, сцвярджаючы, што на тэрыторыі заказніка 48 звяроў. Гэтакія змены — неверагодныя. Таму ўзнікае падозранне ў непраўдзівасці і недакладнасці іхніх дадзеных. І тут не відаць экалагічнага прафесіяналізму ў паляўнічых заказніка (бо ўсе асноўныя там працаўнікі — паляўнічыя).

Пацверджанне, што на тэрыторыі Налібоцкай пушчы ў траўні 2016 года было ўсяго 5 ваўкоў

Пацверджанне, што на тэрыторыі Налібоцкай пушчы ў траўні 2016 года было ўсяго 5 ваўкоў

В. Гуркоў піша, што яны ў цяжкі час падкармліваюць жывёл. Я памятаю час снежнага цыклона «Хаўер», як у снежны месяц пасля яго больш 90% казуль загінулі (а гэта ня менш 4000 асобін). Адміністрацыя заказніка нічога не зрабіла, каб падтрымаць і падкарміць жывёл наяўным сіласам, які так і застаўся не скарыстаным суседнім калгасам у цэнтральным урочышчы Козлікі. Ужо праз палову года на пасяджэннях Мінпрыроды і ў зваротах на здабычу ваўка В. Гуркоў вінаваціў у масавай загубе казуль ваўкоў, а не сябе.

kazulya_resize

Загінуўшая казуля

У гэтым аспекце хочацца дадаць яшчэ і іншае. Часам пры асушальных канавах гінуць зубры. Памятую, як з трыма бельгійскімі турыстамі цягнулі з гэтакай багны 4 жывёлы, гінуўшых у затарфанай канаве ў Налібоцкай пушчы на ўскрайку заказніка. Тады ледзь выпрасіў дапамогу (бо ў 200 метрах ад заказніка) ў В. Гуркова, каб выцягнуць апошняга найважкага зубра. На гэтую дапамогу цягам трох гадзін прыехалі тры мужыкі, як падавалася, не зусім цвярозыя. Зуброў выцягнулі, але, як гэта адбывалася, за такой дапамогай ніколі не звярнуўся бы. Былі і другія выпадкі захрасання жывёл. Часам гэтакіх загінуўшых зуброў выцягваюць і з’ядаюць ваўкі. Менавіта ў адным з такіх выпадкаў В. Гуркоў заявіў, што зубра ў канале забілі драпежнікі. Напэўна, зручней вінаваціць ваўкоў, чым ачышчаць ад торфу зубровыя пераходы праз каналы. Я неаднаразова раіў гэта рабіць, але ніводнага разу не бачыў, каб гэта рабілася.

bison_resize

Зубр трапіў у канаву

Добра прыгадваецца мне і аб заказніцкім клопаце пра глушцоў, аб якім піша В. Гуркоў. Вясной 2016 года гэты клопат выліўся ў набітыя новыя дарогі праз цэнтр глушцовых такоў у асабліва ахоўных тэрыторыях, а таксама ў дзясятках і дзясятках растаўленых цяжэзных жэрдзева-сетчатых пастак без сігнальных сістэм, што, без сумневу, ломяць глушцам і лапы, і крылы, і г.д., аб чым ужо пісалася тут.

У сувязі з паляваннем у «Налібоцкім» хочацца таксама прыгадаць, што В. Гуркоў скардзіўся, што зашмат рогашукальнікаў у заказніку і яны пудзяць мядзьведзяў. А як на ягоны прасунуты экалагічны погляд, ці не пудзяць мядзьведзяў загонныя паляванні лася ды аленя, якія яны ладзілі гэтай восенню? І ці не будуць пудзіць мядзьведзяў у бярлозе загонна-акладныя паляванні ваўкоў, якія ён спадзяецца праводзіць гэтай зімой? Гэтак жа і іхнія падлікі загонным спосабам, што яны ладзяць кожную зіму, устрасаючы множнымі крыкамі пушчанскія нетры.

Мне падаецца, што В. Гуркоў хоча пераўтварыць унікальны прыродны заказнік «Налібоцкі» ў паляўнічую гаспадарку з яе загоннымі паляваннямі, а ад усіх іншых візіцёраў (аматараў і даследчыкаў прыроды, турыстаў, людзей на адпачынку ў лесе і інш.) максімальна пазбавіцца.

Што датычыцца ўзгаданага артыкула, то лічу цалкам гэтую ўзнікшую сітуацыю анамальнай, як бы перакуленай з ног на галаву, а саму назву і кантэкст артыкула М. Талочкі —  сур’ёзным выклікам усёй ладнай справе аховы прыроды ў Беларусі.

На месцы міністраў я пераглядзеў бы штат супрацоўнікаў прыродаахоўных устаноў і не прымаў бы ў іх лік, тым больш, у кіраўнікі, паляўнічых. Тады як у заказніку «Налібоцкі» асноўныя супрацоўнікі — гэта паляўнічыя з пажыццёвым стажам».

Васіль Гуркоў пасля ўдалага палявання. Здымак надрукаваны ў «Беларускай лясной газеце»

Васіль Гуркоў пасля ўдалага палявання. Здымак надрукаваны ў «Беларускай лясной газеце»

Да скаргі Вадзіма Сідаровіча далучыўся яго калега, загадчык лабараторыі тэрыалогіі НПЦ па біярэсурсах, кандыдат біялагічных навук Рыгор Янута, якога таксама абурыў вышэйпрыведзены артыкул.

«Василий Владимирович — известный практик-охотовед в Беларуси. Многие подходы, применяемые на территории руководимого им республиканского ландшафтного заказника «Налибокский», являются достаточно новаторскими и заслуживают внедрения в практику других особо охраняемых природных территорий (ООПТ). Сам заказник «Налибокский» — пример создания природоохранной территории с большим потенциалом в сфере развития экологического туризма.

При оценке рассмотренных в публикации подходов не стоит забывать о том, какой природоохранный статус имеет в настоящее время та территория, руководство которой возложено на Василия Владимировича. В первую очередь это республиканский ландшафтный заказник. Согласно действующему законодательству, хозяйственная деятельность на территории заказников отличается от таковой на территории охотхозяйств. Поэтому вызывает недоумение желание директора ООПТ решать проблемы численности животных с помощью ружья. ООПТ создаются в первую очередь для сохранения естественной структуры популяций животных, в том числе и хищников. Неуместно сравнивать темпы прироста животных на территории заказника с таковыми в охотхозяйствах, где ориентация идёт в первую очередь на рентабельность и получение прибыли от ведения хозяйственной деятельности. Для заказника приоритетным является экологическое просвещение населения посредством демонстрации относительно естественной природной среды и животных, которые в ней обитают, а также охрана редких и находящихся под угрозой исчезновения видов. Создание крупных стад животных, в том числе и копытных, на таких территориях недопустимо.

В отношении хищников на территории заказника «Налибокский» В.В. Гурков пытается применить те же подходы, что существуют для охотугодий в целом, что, с моей точки зрения, является некорректным. Популяции этих животных в границах заказника должна охраняться, а на прилегающих территориях, не имеющих такого статуса, охотпользователь волен проводить регулирование численности на своё усмотрение, руководствуясь Правилами охоты. Безусловно, это достаточно формальный подход, однако лишь при выполнении этого условия имеет смысл существование любой природоохранной территории. В противном случае она превращается в рядовое охотничье хозяйство.

Хотелось бы обратить внимание на название статьи: оно звучит некорректно, тем более с демонстрацией фотографий убитых животных».

Зялёны партал

Директор заказника «Налибокский» Василий Гурков о нападках в свой адрес: «Природе Беларуси достаточно 500-600 волков. Так в чём проблема с их отстрелом?»

Поделиться:

5 Comments

  1. Андрей
    Андрей12-20-2016

    Зная Вадима Евгеньевича лично, и общаясь с его коллегами, складываются впечатления, что его провокационные статьи нацелены на очернение людей работающих в заказнике. У самого, так званного ученого, «рыльце в пушку». Фото Гуркова старые, про косуль и «Хавьер» Сидорович сам знает от чего животные погибли. Неприятно от прочитанного.

    • дима
      дима12-20-2016

      может быть статья и провокационная, но как по-вашему директор заказника может утверждать, что «Паляўнічыя — гэта авангард беларускіх эколагаў»?

  2. Андрей
    Андрей12-20-2016

    У загалоуку — Ахота, ци правильна гэта. Бел. паляванне. Директор заказника может утверждать, то что ему кажется верным. Каждый имеет право высказаться как он думает. Давайте составим список авангарда белорусских экологов.

    • дима
      дима12-20-2016

      то что он «директор», не даёт ему права утверждать то, что ему кажется верным. он занимает административную должность, на которой он должен заниматься природоохранной деятельностью. с каких пор охота стала природоохранной деятельностью?

    • Volha Kaskevich
      Volha Kaskevich12-23-2016

      Андрей, спасибо за корректировку, заголовок исправили.

Оставить комментарий