Турызм на беларускiх балотах

Турызм на беларускiх балотах

Балоты цяперашняга Мёрскага раёна Балота Мох і Ельня ў міжваеннай Польшчы пазіцыянаваліся як месцы, дзе можна ўбачыць тундру. Для нацыі, якая магла ўбачыць тундру і тайгу за сваё імкненне да свабоды, паездка ў такі куток без “запрашэння” царскіх жандараў была вельмі заманлівай. А што сёння рабіць беларускаму турысту ў Ельні і іншых балотах краіны? Ці можа быць багна цікавай чалавеку, каторы з’яўляецца часткай сучаснага інфармацыйнага грамадства?

Балотна-турыстычная інфраструктура пачынае пранікаць і ў наш край. Напрыклад, у Ельні створаная экалагічная сцяжына даўжынёй у 1,5 кіламетра, пакуль адзіная на Беларусі. Дапамаглі еўрапейскія грошы, на рэалізацыю праекта іх пайшло каля 120 тысяч еўра. Сучасныя насцілы зробленыя з дошак, прапітаных адмысловым растворам, які прадухіляе гніенне.

Ельня – адно з самых буйных верхавых балотаў у Еўропе. Яго плошча большая за 23 тысячы гектараў. Гэта водна-балотнае ўгоддзе, якое мае міжнароднае значэнне. Галоўным чынам у якасці месца пражывання водаплаваючых птушак. Тут гняздуюцца амаль 120 відаў птушак, сярод якіх шмат занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі: арлан-белахвост, арол-маркут, шэры журавель, чорны бусел. У перыяд асенняй міграцыі тут спыняюцца больш за 4 тысячы шэрых жураўлёў і 10 тысяч гусей, у тым ліку гусь-піскулька, які знаходзіцца на грані знікнення.

Фото Аннв Иванова

Фото Анна Иванова

Назіранне за птушкамі

Ельня, дзякуючы свайму арніталагічнаму багаццю – ідэальнае месца для развіцця так званага бёрдуотчынга, ці назірання за птушкамі. У ЗША бёрдуотчынг па папулярнасці займае другое месца пасля рыбалкі. Ім захапляюцца каля 80 мільёнаў чалавек, у тым ліку такія вядомыя асобы як Кэмерон Дыяс, Мік Джагер, былы прэзідэнт ЗША Джымі Картэр. У Англіі колькасць членаў Каралеўскага арніталагічнага таварыства налічвае адзін мільён. У Германіі, Швецыі, Вялікабрытаніі створана добрая інфраструктура для назіранняў за птушкамі. Вышкі, пляцоўкі мусяць быць добра абсталяваныя і са зручным доступам, бо аматары птушак – у асноўнай масе людзі сталага ўзросту.

Фото Ptushki.org

Фото Ptushki.org

У нас пакуль, наадварот, назіраннямі займаюцца досыць маладыя людзі, звязаныя з біялогіяй, і іх вельмі мала. Але сітуацыю можна змяняць. Дапамагае мода на падзеі. Напрыклад, вядомасць набірае «Фэст кулікоў«, які праводзіцца ў Тураве на аснове нацыянальнага парку “Прыпяцкі”. Важнай часткай мерапрыемства з’яўляецца назіранне за птушкамі. Акрамя моды, патрэбныя спецыялісты, якія разбіраюцца ў арніталогіі, могуць знайсці і паказаць птушак. Ёсць патрэба ў дастаткова якасных, але танных аптычных прыборах для назіранняў. Тым не менш, складваецца ўражанне, што назіранне за птушкамі як від турызму – пытанне вельмі недалёкай будучыні.

Фэсты

Пакуль больш надзейна выглядае падзейны турызм, калі турысты прыязджаюць пад мерапрыемства. Напрыклад, на фэст. На Беларусі ягадныя фэсты толькі пачынаюць прыжывацца. Прымеркаваныя яны, натуральна, да месцаў, дзе ёсць вялікія балоты. Напрыклад, фэст у вёсцы Альманы Столінскага раёна праводзіцца ў кастрычніку раз на два гады. Усе жадаючы бяруць удзел у спаборніцтвах на самага хуткага зборшчыка ягад, а таксама ў дэгустацыі страў з ягад.

Традыцыйным з 2012-га года стала правядзенне ў верасні на Міёршчыне экалагічнага фестывалю “Жураўлі і журавіны Міёрскага краю”. Менавіта ў гэты час пачынаецца сезон збору журавін. Тут таксама праводзяцца спаборніцтвы па зборы ягад.

zhurauli-i-zhuraviny

Акрамя аматараў прыроды, фэст прыцягвае ўвагу арнітолагаў і тых самых “бёрдуочэраў”. Большасць мерапрыемстваў праводзіцца на мясцовым балоце ў знакамітым заказніку Ельня.

Фэст разлічаны на ўсе густы. Шмат наведвальнікаў  ідзе на экалагічную сцяжыну. Для аматараў пазахапляцца не толькі прыгажосцю прыроды праводзяцца конкурс “Дзяўчынка-журавiнка”, рыцарскія двубоі, кірмаш народных майстроў, канцэрт зорак беларускай эстрады. Значная і інтэлектуальная складаючая фестывалю – экалагічны брэйн-рынг, розныя гульні і віктарыны.

Пазбіраўшы ягад, паназіраўшы за птушкамі і нагуляўшы апетыт, варта паспытаць адмысловыя стравы, вырабленыя з ягад: журавінавы морс, торты, варэнікі, пірагі і іншую выпечку з журавінамі. Журавіны выкарыстоўваюцца для ўпрыгожвання заліўнога і кіслых соўсаў для мяса, у якасці інгрыдыентаў для салатаў. Вядома, можна закупіць пачаставацца проста ягадамі.

Журавіны без межаў

Свой фестываль журавінаў праводзіцца ў горадзе Весьегонск у Расіі. Ініцыятарам яго стаў мясцовы вінзавод, які адзначаў стогадовы юбілей. Асноўнай мэтай фестывалю стала развіццё турыстычнага патэнцыялу малага горада і развіццё экалагічнага, гастранамічнага, дэгустацыйнага турызму.

Яшчэ два расійскіх фестывалі журавінаў праводзяцца ў Архангельскай вобласці — у дні “Архангелагародскіх гасцінаў” у самой сталіцы  краю, а таксама фестываль народнай творчасці “Журавіны” у горадзе Котлас.

У Канадзе 95%  ураджаю журавінаў прыходзіцца на даліну ракі Фрэзер у Брытанскай Калумбіі. Гэта 17 тысяч тон, якія здымаюцца з плошчы  2200 гектараў. Усяго ў Паўночнай Амерыцы 120 км² (12 тыс гектараў) журавінавых балатоў. Самы вялікі журавінавы фестываль праводзіцца ў горадзе Форт Лэнглі на выходныя, якія прыходзяцца на Дзень Падзякавання.

8-008-%d1%83-%d0%b0%d0%bc%d0%b5%d1%80%d1%8b%d1%86%d1%8b-005

Але амаль у кожным невялічкім горадзе ёсць свой журавінавы фестываль. Яны адрозніваюцца колькасцю страваў. Напэўна, найбольш вядомыя ў нас – журавінавы морс, журавіны ў цукры і квашаная капуста з журавінамі. Там жа можна пакаштаваць журавінаў у шакаладзе, карамелі. Нават сасіскі з журавінамі. Кажуць, што на смак хот-догі з журавінамі такія ж смачныя, што і звычайныя. Ёсць дзясяткі відаў він з журавінаў і ў спалучэнні з іншымі відамі ягад. Прадаецца журавінавы сідр. Падаюць яго гарачым і ён вельмі нагадвае глінтвейн.

Але галоўнай забавай на фэсце з’яўляецца збор ягад. Ён вельмі адрозніваецца ад таго, як збіраюць журавіны ў нас. У нас, як вядома, робяць ўручную. На фермах па вырошчванню журавінаў у Амерыцы працэс аўтаматызаваны. Журавіны высожваюць у адмысловых чэках – спецыяльных пляцоўках, якія пасля выспявання ягад заліваюць вадой. Асаблівасці журавінаў амерыканскіх у тым, што ягады маюць шмат пустога месца ўнутры і калі трапляюць у ваду, яны ўсплываюць на паверхню. Спецыяльнымі прыстасаваннямі з лопасцямі трактары нагнятаюць паветра ў ваду, зрываючы ягады з галінак. Часам работнікі проста калатушкамі аббіваюць кусцікі журавінаў. Потым пры дапамозе бонаў – плывучых загародаў – буксіруюць ягады да зручнага для пад’ёму месца.

zbor-zuravinau-u-amerycy

Экатурызм

Уяўляючы турыста, звычайна гаворка ідзе пра замежнага грамадзяніна.  Як яго  завабіць? Калі параўнаць з шэрагам еўрапейскіх краінаў, ці бліжэйшымі Польшчай, Украінай, Літвой – варта набрацца смеласці, каб канстатаваць: на Беларусі няма абсалютна ўнікальнай прапановы. Тыя ж ландшафты, балаты, лясы, тыя ж віды жывёлаў і птушак можна ўбачыць у суседзяў. Значыць трэба вылучыцца нечым іншым, напрыклад, нізкімі коштамі, якасцю падрыхтоўкі тураў, станам дзікай прыроды, адменай турыстычных віз. Гэта праца, якая мусіць пераламаць не адну чыноўніцкую свядомасць. Таму, пакуль варта рабіць асноўны націск на мясцовы, унутраны турызм. Дбаць пра актыўных грамадзян, якія наездзіліся па экскурсіях у Мір, Нясвіж і “Мінск – сталіца нашай краіны з наведваннем аквапарка”.

Беларусь патрабуе цэлай праграмы па стварэнні пазітыўнага іміджа экалагічнага турызму. Добрымі спадарожнікамі часу, праведзенаму на балотах, будуць кухарскія прапановы, фэсты, музейныя формы. Стварэнне музея балатоў – абавязковая рэч. Мусіць быць месца, дзе у інтэрактыўнай форме будуць знаёміць грамадзян з тым, якую вялізарную ролю адыгрывае багна ў нашым жыцці і наколькі гэта, насамрэч, крохкая структура. Экасцяжына можа быць больш атракцыйнай. Банальныя фігуркі жывёлаў і птушак, якія сустракаюцца ў заказніку, зробяць яго наведванне больш разнастайным і прыцягальным для дзяцей. Можна праводзіць экскурсіі ў форме квэста з заданнямі і элементамі гульні. Варта рабіць акцэнт не на рэдкіх раслінах і жывёлах, якія складана ўбачыць, а наадварот, на звычайных.

Акрамя таго, наведваючы Ельню, па дарозе варта завітаць у музеі СШ №3 горада Міёры, якія арганізаваў Вітольд Ермалёнак. Пасля экскурсіі па экспазіцыях абыякавых не застаецца. А побач – самы маленькі горад у краіне – Дзісна, а да Браслава ўсяго толькі 25 кіламетраў… Комплексная турыстыка дадасць экалагічнаму складніку неабходнае афармленне, зробіць яго багацейшым і больш прывабным.

Багна

Материал подготовлен при поддержке Coalition Clean Baltic

Поделиться:

Оставить комментарий