Пра Белавежскага Бэмбі і барсука сярод дня

Пра Белавежскага Бэмбі і барсука сярод дня

Сонечная куніца, дзённы шпацыр барсука і сапраўдны мульцік пра Бэмбі ў запаведным лесе — гэта чарговы агляд здымкаў з аўтаматычных фотакамер. Прыязджайце ў пушчу ўбачыць гэта на свае вочы! 

Па «Канале дзікай прыроды» скача куніца і стварае летні настрой!

kunica

Летам куніцы асабліва актыўныя, што не дзіўна, бо знаходзяць сабе пару яны ў ліпені-жніўні. І хоць «сям’я» утвараецца летам, а развіццё будучага дзіцяня куніцы праходзіць на працягу 30 дзён, нашчадства нараджаецца толькі праз 230-270 дзён. У выніку малыя з’яўляюцца на свет пачынаючы з канца сакавіка і да пачатку чэрвеня. Так што куніцы, якія ў мінулым годзе запланавалі стаць бацькамі, ужо пачынаюць выхоўваць дзіцянят.

kunica2

Лайк ад усіх, хто ў дзяцінстве хваляваўся за Бэмбі!

kosulia

Мультфільм Дыснэя прыйшоў на «Канал дзікай прыроды» у выдатнай якасці: клапатлівая маці, смачная трава і цэлае лета наперадзе! Няхай гісторыі запаведнага леса заканчваюцца ў жыцці лепей, чым адбылося ў маленькага Бэмбі. Беражыце адзін аднаго і беражыце прыроду!

olen

Па «Канале дзікай прыроды» скача наўздагон сыну Вялікі Князь! Менавіта так завуць бацьку Бэмбі. І не дзіўна: як па-іншаму назваць гэтага велічнага красуна?

А вы ведаеце, што Вялікі Князь рэдка з’яўляецца ў мультфільме з-за складанасці ў анімацыі яго рагоў? Аніматары нават прызнаваліся, што мастакам даводзілася выкарыстоўваць статуэтку аленя для правільнай адмалёўкі. Яны б маглі з той жа мэтай глядзець на здымкі нашага аленя з пушчы!

olen2

olen3

Складана намаляваць такія рогі! Малюнак з мультфільма «Бэмбі»

 

У сеціве шырока разышлося відэа пра тое, як на беларуска-ўкраінскай мяжы спрабавалі пабіцца два самца казулі, але прыйшоў воўк і вырашыў канфлікт мірным шляхам. У нас на «Канале дзікай прыроды» таксама ёсць чым пахваліцца: два выдатных прыкладу сэлфі ад мамы-ваўчыцы і казулі-самца. Спадзяемся, яны не сустрэнуццп на гэтым мосціку :)

kosulia2 volk

Упершыню днём! Барсук вядомы сваім начным ладам жыцця, але спецыяльна для «Канала дзікай прыроды» выбраўся пагрэцца на сонейка!

Барсук вядзе аселае і «падземнае» жыццё, амаль увесь час праводзіць у нары. Дом гэтай жывёлы будуецца сапраўды на стагоддзі: як паказалі міжнародныя даследаванні, некаторым з барсучыных гарадкоў па некалькі тысяч гадоў!

borsuk

Дарэчы, гэта першае дзённае фота паласатага звера на канале. А вы калі-небудзь бачылі барсука?

kosulia3

Спецыяльны выпуск — запаведны Instagram! Некаторыя позы жывёл так падобны на тое, што выкладаюць людзі ў папулярную сацсетку.

caplia kosulia4 kosulia5

Усе гэтыя прыгожыя жывёлы ёсць у Белавежскай пушчы, а пушча ёсць у «Топ-8 унікальных месцаў Беларусі». З рэйтынгам можна пазнаёміцца па спасылцы, а вось з пушчанскімі жыхарамі цікава сустрэцца офлайн. Лета спрыяе паездкам, таму хуценька выключайце кампутар і едзьце на экскурсію!

Ахова птушак Бацькаўшчыны

Поделиться:

2 Comments

  1. Марина
    Марина07-15-2016

    и только косули гуляют после полудня, а волчица — уставшая кормящая мать

Оставить комментарий