Каб трапіць на Выганашчанскае возера, мясцовым жыхарам трэба заплаціць за «экскурсію»

Добры дзень! Адкажыце калi ласка на пытанне: каб трапіць на Выганашчанскае возера, мясцовым жыхарам трэба заплаціць за «экскурсію», на месцы ўсталяваны шлягбаўм. Правамерна цi гэта? I што рабiць, каб жыхар вёскі Выганашчы змаглi трапiць на балота дзяржаўнага заказьніку «Выганашчанскае» ды да возера Выганашчанскае? Нас бянтэжыць галоўным чынам тое, што ўстанова, якая паставіла шлягбаўм і зьбірае грошы за праезд, належыць да Адміністрацыі прэзыдэнта. Толькі на журавінах падчас сэзону жыхары вёсак вельмi добра зараблялi. А цяпер стала так, што ягады проста прапалі, іх ніхто не зьбіраў. Адмiнiстрацыя маўляла, што гэта зроблена ў мэтах зберагчы возера I каштоўны прыродны ландшафт.

ozero-vygonoschanskoe

Адказвае Андрэй Раманцоў, юрыст

Зыходзячы з інфармацыі, пададзенай Вамі ў пытанні, прысутнічае супярэчнасць у абгрунтаванасці з боку дзяржавы спаганяць аплату з наведвальнікаў возера Выганаўскае (Выганашчанскае): з аднаго боку аплата бярэцца за «экскурсію», а з іншага, з мэтай знізіць негатыўную нагрузку на возера і зберагчы прыродны ландшафт. Так ці інакш, у першым выпадку спаганянне аплаты за наведванне з’яўляецца безпадстаўным, а ў другім сама працэдура вызначэння ўмоў карыстання водным аб’ектам не даканца зразумелая і празрыстая.

Пачнём з першага. Грамадскія адносіны ў вобласці аказання экскурсійнага абслугоўвання рэгулюецца Законам аб турызме, які вызначае «экскурсію» як турыстычнае падарожжа фізічных асоб на перыяд меншы за 24 гадзіны, наведванне фізічнымі асобамі ў пазнавальных мэтах турыстычных рэсурсаў, іншых аб’ектаў, што маюць мастацкую, гістарычную і іншую значнасць, пад кіраўніцтвам экскурсавода, гіда-перакладчыка, іншай асобы, надзеленай правам правядзення экскурсій. Экскурсійнае абслугоўванне ажыццяўляецца на падставе дамовы аказання турыстычных або экскурсійных паслуг. Такім чынам, звычайнае наведванне мясцовымі жыхарамі або іншымі фізічнымі асобамі возера Выганаўскае без набыцця экскурсійных або турыстычных паслуг не падпадае пад паняцце “экскурсія”, і адпаведна аплата спаганяцца на гэтай падставе не можа.

У сваю чаргу наведванне возера мясцовымі жыхарамі або іншымі фізічнымі асобамі з’яўляецца звычайным карыстаннем воднага аб’екту, якое згодна Воднаму кодэксу ажыццяўляецца на бязвыплатнай аснове. Паколькі возера Выганаўскае знаходзіцца ў межах асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыі – рэспубліканскага ландшафтнага заказніку «Выганашчанскае», то для гэтай тэрыторыі вызначаецца спецыяльны рэжым аховы і карыстання. Аднак беларускае заканадаўства не прадугледжвае платнасць наведвання заказнікаў і іх асобных прыродных аб’ектаў. Водны кодэкс дае паўнамоцтвы мясцовым органам улады на устанаўленне абмежаванняў і забаронаў на ажыццяўленне агульнага водакарыстання на водных аб’ектах. Праўда, такія абмежаванні павінны быць у мэтах аховы жыцця і здароўя насельніцтва і даводзіцца да ведама зацікаўленых грамадзян пасродкам размяшчэння звестак у СМІ і на сваіх афіцыйных сайтах.

У адпаведнасці з Законам аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях турыстычная, рэкрэацыйная і аздараўленчая дзейнасць на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях (далей – ААПТ) ажыццяўляецца згодна з рэжымам аховы і вакарыстання пазначаных тэрыторый з улікам нарматываў дапушчальнай нагрузкі на ААПТ. Таму, каб разабрацца, ці сапраўды антрапагенная нагрузка на возера Выганаўскае перакрочвае дапушчальныя нормы, варта звярнуцца ў мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы для атрымання такой інфармацыі. У сваю чаргу, мясцовыя органы ўлады павінны інфармаваць насельніцтва аб рэжыме аховы і выкарыстання асабліва ахоўных прыродных тэрыторый. Усталяванне шлагбауму і спаганянне аплаты за наведванне возера Выганаўскае з’яўляецца зменай ва ўмовах карыстання заказнікам, а таму ўвядзенне такіх змен без належнага апавяшчэння насельніцтва з’яўляецца парушэннем заканадаўства.

Што рабіць у дадзенай сітуацыі? Каб даваць дакладную прававую ацэнку на законнасць збірання аплаты з фізічных асоб за наведванне возера Выганаўскае і прымаць наступныя крокі, неабходна атрымаць афіцыйны адказ (праз форму зварота) ад ўпаўнаважаных органаў адносна падстаў размяшчэння шлагбауму і спаганяння грошай за наведванне возера.

Отвечает Григорий Фёдоров, юрист «Зелёной сети», специалист в области экологического права

На территории республиканского ландшафтного заказника «Выгонощанское» запрещается:

- уничтожение, изъятие и (или) повреждение древесно-кустарниковой растительности, живого напочвенного покрова и лесной подстилки, снятие (уничтожение) плодородного слоя почвы;

- разведение костров, размещение палаточных городков, других оборудованных зон и мест отдыха, туристических стоянок, стоянок механических транспортных средств вне мест, установленных местными исполнительными и распорядительными органами;

- движение и стоянка механических транспортных средств вне дорог и специально оборудованных мест.

Вместе с тем, Положение о заказнике не ограничивает нахождение физических лиц на территории заказника.

Кроме того, желательно получить в местных органах власти План управления данным заказником.

Поделиться:

Оставить комментарий