Як правільна «Балота», «Багна» ці «Дрыгва»?

Як правільна «Балота», «Багна» ці «Дрыгва»?

У панядзелак а 19:00 гадзіне ў Галерэі «Ў» адбудзецца чарговая сустрэча курсаў беларускай мовы «Мова Нанова», у якой прыме ўдзел наша каманда. Спецыяльна для нашых гасцей мы стварылі балотны слоўнік, для абвешчанай тэмы падрыхтавалі прэзентацыю. Будзем гутарыць пра балоты!

Мы прапаноўваем на занятках разгледзець балоты не толькі з іх прыродаахоўчай каштоўнасці, але і ўзгадаць чалавека, беларуса, як неад’емлемую частку такой ландшафтнай асаблівасці.

«У канцэпце «балота» заключаецца высокі культурны патэнцыял і ўнутраная сіла народа, а сам беларускі менталітэт ўтрымлівае ў сабе архетып багны. Дрыгва характэрызуе лёс чалавека: яна корміць, выхоўвае, ахоўвае і аберагае, служыць месцам выратавання ад ворагаў і збаўлення ад пакут, а таксама з’яўляецца  прыкладам высокай эстэтыкі. Без балот беларус не бачыць сваёй будычыні: балота не аднойчы дапамагло яму выжыць і будзе дапамагаць далей», —  мастацтвазнаўца і гісторык Сяргей Харэўскі

Сардэчна запрашаем на мерапрыемства!

Уваход вольны.

Mova Nanova 2

Пачатак: 21 снежня, 19.00

Адрас: пр. Незалежнасці 37а (ст. м. плошча Перамогі)

Мова Нанова — бясплатныя курсы беларускай мовы. Існуюць са студзеня 2014 года. Запачаткаваныя ў Менску філолагам Алесяй Літвіноўскай і журналістам Глебам Лабадзенкам. Таксама курсы дзейнічаюць у Астраўцы, Бабруйску, Баранавічах, Берасці, Віцебску, Гародні, Гомелі, Магілёве і Маладзечне.

Штотыдзень курсы наведвае каля 650 студэнтаў. Ад кастрычніка 2014 года выдадзена больш за 1400 студэнцкіх білетаў.

Канцэпцыя курсаў — неакадэмічнае вывучэнне мовы. То бок, уся інфармацыя — лексіка і граматыка — падаецца праверанай і пісьменнай. Але робіцца гэта ў інтэрактыўных формах, цікава і нязмушана.

Кожныя заняткі маюць некалькі ўмоўных рубрык — Слоўнік, Граматыка, Цікавосткі ды г.д. Матэрыялы простыя для разумення, вывучэння і навучання.

Поделиться:

Оставить комментарий