Охота вблизи жилой зоны

Охотников у нас очень много. несколько раз в неделю в любой сезон они появляются в ближайшем лесу, некоторые проходят прямо у нас по двору. Рядом с нами обозначена зона покоя, но до нашего ближайшего леса она, видимо, не доходит. Зверей у нас очень много: лоси, косули, зайцы, видим их каждый день около леса…

Есть подозрение что если охота в этом месте законна, то нарушаются какие-то нормы. Есть норма по которой охотник не имеет права использовать оружие в пределах 200 метров от жилой зоны, но вероятность наткнуться на деревенского браконьера в лесу, который начинается прямо за сараем, очень велика. Можем ли мы повлиять на то что зона покоя расширится ввиду того что есть опасность столкновения с пьяным, невменяемым, непрофессиональным охотником (судя по количеству водочных бутылок на краю леса и в самом лесу трезвостью они не страдают)?

Отвечает Андрей Романцов, юрист

Згодна з правіламі бяспекі палявання паляўнічаму забараняецца:

- ажыццяўляць стральбу ў напрамку людзей, населеных пунктаў, с/г жывёл, транспартных сродкаў з агнястрэльнай гладкаствольнай паляўнічай зброі на адлегласці менш за 500 метраў да гэтых аб’ектаў, і з агнястрэльнай паляўнічай зброі з наразным стволам – менш за 2 кіламетры;

- ажыццяўляць стральбу і знаходзіцца з зараджанай паляўнічай стрэльбай у населеных пунктах і на адлегласці менш за 200 метраў ад іх крайняй пабудовы.

Канкрэтныя межы забароненых для палявання зон і іх апісанне зацвярджаецца абласнымі Саветамі дэпутатаў. У сваю чаргу, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы павінны ўстанаўліваць інфармацыйныя паказальнікі і іншыя знакі аб забароненых для палявання зонах.

У адпаведнасці з заканадаўствам у паляўнічых угоддзях у абавязковым парадку выдзяляюцца паляўнічагаспадарчыя зоны, сярод якіх выдзяляюцца і зоны спакою. Зоны спакою павінны складаць не менш за 5% ад плошчы такіх паляўнічых угоддзяў.

Пытанне ў тым, ці можаце Вы паўплываць на тое, каб зона спакою павялічылася.

Рэч у тым, што паляўніча-гаспадарчыя зоны (у тым ліку зоны спакою) вызначаюцца дакументацыяй паляўнічага ўладкавання (охотоустроительной документацией). Да такой дакументацыі адносяцца: праекты ажыццяўлення паляўнічай гаспадаркі, біёлага-эканамічныя абгрунтаванні паляўнічых угоддзяў, і мапы або планы паляўнічых угоддзяў з пазначанымі межамі ўнутранагаспадарчага дзялення.  Таму дзеля таго, каб пашырыць зону спакою неабходна дамагацца ўнясення зменаў у дакументацыю паляўнічгага ўладкавання. Праўда ў тым, што дадзеная працэдура даволі складаная і займае шмат часу, паколькі перад зацвярджэннем зменаў у дакументацыю патрабуецца правядзенне дзяржаўнай экалагічнай экспертызы.

Нарматыўныя прававы акт па гэтаму пытанню:

Правілы ажыццяўлення паляўнічай дзейнасці, зацверджаныя указам прэзідэнта ад 08.12.2005 № 580 (пп. 9 – 18, 224)

Поделиться:

Оставить комментарий