Использование химикатов в водоохранной зоне и вблизи дома

Наш хутор находится в водоохранной зоне. в 500 метрах от хутора начинается река Лань, из родника переходит в канаву и дальше разрастается до размеров реки. Как мы видим, поле которое проходит от нашего огорода до родника периодически поливается раундапом, карбамидно-аммиачной смесью и не знаем чем еще, не всех трактористов расспросили. Не могли бы вы помочь нам с поиском информации, где было бы указано какие вещества допустимы для использования в водоохранной зоне, и на каком расстоянии от жилых домой разрешено использовать химикаты?

Отвечает Андрей Романцов, юрист

Беларускае заканадаўства  забараняе ў межах водаахоўных зон выкарыстанне (унясенне) хімічных сродкаў абароны раслін (пестыцыдаў) пасродкам авіяцыі. У сваю чаргу, наземнае апырскванне пестыцыдамі дазваляецца пры выканнанні пэўных санітарных і гігіенічных нормаў.

Так, да прыкладу, згодна санітарным нормам і правілам пры наземным выкарыстанні (унясенні) пестыцыдаў, аграхімікатаў і мінеральных ўгнаенняў санітырныя адлегласці ад населеных пунктаў, месцаў адпачынку насельніцтва, крыніц пітнога і санітарна-бытавога водакарыстання, а таксама месцаў правядзення ручных прац па даглядзе за сельскагаспадарчымі культурамі павінны складаць не менш за 50 метраў. Пры гэтым, дадзеная адлегласць адлічваецца ад межаў Вашага ўчастку і да межаў поля, дзе прымяняюцца пестыцыды.

Ёсць яшчэ гігіенічны нарматыў утрымання дзеючых рэчываў пестыцыдаў у аб’ектах навакольнага асяроддзя, харчовай сыравіне і харчовых прадуктах. У тым ліку гэта адносіцца і да “раундапу” (гліфасат) і іншых пестыцыдаў. Але каб праверыць, ці адпавядае нарматыву колькасць пестыцыдаў, якія апырскваюцца на полі каля Вашага хутару, трэба даведацца гэтую колькасць.

Нарматыўныя прававыя акты па гэтых пытаннях:

Водны кодэкс Рэспублікі Беларусь (арт. 52-54);

Закон аб раслінным свеце (арт. 21);

Санітарныя нормы і правілы: “Патрабаванні да прымянення, умоваў перавозкі і захоўваня пестыцыдаў (сродкаў абароны раслін), аграхімікатаў і мінеральных угнаенняў” (п. 2, 50);

Гигиенические нормативы содержания действующих веществ пестицидов (средств защиты растений) в объектах окружающей среды, продовольственном сырье, пищевых продуктах.

Поделиться:

Оставить комментарий