Изменения в законе «Об особо охраняемых природных территориях»

Здравствуйте! Столкнулся с информацией, что на рассмотрении в Парламенте находится проект Закона Республики Беларусь «О внесении изменений и дополнений в Закон Республики Беларусь «Об особо охраняемых природных территориях». В проекте предлагается дополнить Закон об ООПТ новой нормой:

Не допускается преобразование (в части изменения границ особо охраняемой природной территории, влекущего исключение уникальных, эталонных или иных ценных природных комплексов и объектов из границ этой территории, и (или) изменения режима охраны и использования особо охраняемой природной территории, которое может привести к утрате этих природных комплексов и объектов) и прекращение функционирования особо охраняемой природной территории, если цели, ради которых объявлялась эта территория, не достигнуты

На сколько это изменило бы существующую практику преобразования заказников с целью торфодобычи, как это было в случае с постановлением Совета Министров №794 «О некоторых вопросах добычи торфа и оптимизации системы ООПТ». Что нового ещё сулит внесение изменений и дополнений в закон об ООПТ?

Отвечает Андрей Романцов, юрист

Гэта норма, якую плануюць дадаць у Закон аб асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторыях і пра якую вы згадваеце, насамрэч па сваёй сутнасьці даволі неблагая. Яна мае такі прэвентыўны характар, значыць можа прадухіліць магчымае выдзяленьне зямель з тэрыторый заказнікаў, запаведнікаў і г.д. дзеля ажыцьцяўленьня на іх ў наступным гаспадарчай дзейнасьці.

Ключавым момантам гэтай нормы з’яўляецца тое, ­што забараняецца выдзяляць землі з такіх каштоўных і унікальных тэрыторый, калі мэты для якіх яны ствараліся, не былі рэалізаваны. А мэта утварэньня асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый захаваць і ўзнавіць каштоўныя і унікальныя прыродныя комплексы і аб’екты, жывёльны і раслінны свет і г.д.

І калі казаць пра пастанову Савета Міністраў № 794, то безумоўна, мэты стварэньня ніводнага з тых заказнікаў, пра якія там ідзе гаворка, не былі дасягнутыя, а таму выдзяленьне зямель з гэтых тэрыторый цалкам бы супярэчыла гэтай норме і згаданаму вышэй закону ў цэлым. Апрача гэтага,  ўзьнікае яшчэ адзін станоўчы момант прыняцьця дадзенай нормы, калі ў экалагічных актывістаў або арганізацый з’яўляецца дадатковы прававы аргумент на карысьць абароны асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый.

Поделиться:

Оставить комментарий