Дапамажы выратаваць балота Жада: дашлі паштоўку з паЖАДАннямі!

Жада1(1)

Жады – унікальнае балота на тэрыторыі Міёрскага і Шаркаўшчынскага раёнаў на Віцебшчыне. У 2015 годзе тэрыторыя балота стане рэспубліканскім заказнікам. Але не ўсё балота цалкам. Справа ў тым, што кавалак у 100 га з боку Міёрскага раёна не ўвойдуць у межы заказніка. Такое ўмоўнае падзяленне цэлага балота небяспечна тым, што на «незаказнікавай» частцы могуць пачаць праводзіць торфараспрацоўку, што стане пагрозай для усёй тэрыторыі Жадаў. Балота – непадзельная экасістэма, і калі «адрэзаць» няхай і невялікую (каля 10%) частку тэрыторыі – гэта прывядзе да таго, што з цягам часу балота страціць сваю біяразнастайнась і прыродную каштоўнасць з-за парушэння гідралагічнага рэжыму.

Вельмі істотна, каб Жады ўвайшлі ў склад заказніка адразу цалкам, без аніякіх падзелаў. 

Таму важна прымаць рашэнне зараз! Мы запрашаем усіх ЖАДАючых далучыцца да падтрымкі балота і падпісать адмысловую паштоўку «Балота не пірог»! На паштоўке трэба напісаць сваё паЖАДАнне ў падтрымку балота і пазначыць адрас мясцовых (Міёры), абласных ці рэспубліканскіх ораганаў улады, якія могуць паўплываць на сітуацыю.

Жада2Больш даведацца пра балота і падпісаць паштоўку можна на пляцоўке АПБ на фестывалі «Журавы і журавіны» у Міёрах у нядзелю 14 верасня ў зоне адпачынку «Паўвостраў». Таксама па паштоўкі можна завітаць у офіс АПБ у Мінску ў зручны для вас час (вул.Парніковая, 11).

Падтрымаем Жады разам і паЖАДАем балоту лепшага жыцця!

Ахова птушак Бацькаўшчыны

Поделиться:

Оставить комментарий