У цэнтры ўвагі — балота Званец!

Навукова абргрунтаваная гідралагічная мадэль распрацоўваецца дзеля балота Званец, якое з’яўляецца самай значнай Тэрыторыяй важнай для птушак (ТВП) у Беларусі. Гэта адно з найбуйнейшых некранутых нізінных балотаў Еўропы, якое знаходзіцца пад моцным уплывам прылеглых меліярацыйных сістэм.

Чароўны Званец перад навальніцай

Чароўны Званец перад навальніцай

Цягам апошніх двух дзесяцігоддзяў шэраг праэктаў быў накіраваны на захаванне Званца, у першую чаргу шляхам аптымізацыі яго гідралагічнага рэжыму. Дзякуючы рэалізаваным мерапрыемствам удалося спыніць засухі, ад якіх раней моцна пакутавала гэта балота. Тым не менш, высокія паводкі ў гнездавы сезон на балоце ўсё яшчэ з’яўляюцца істотнай пагрозай.

Злева — На першым этапе праведзены вымярэнні ўзроўняў вады ў каналах па перыферыі балота; справа — Высокатэхналагічнае GPS абсталяванне дазволіла атрымаць дадзеныя з сантыметровай дакладнасцю

Злева — На першым этапе праведзены вымярэнні ўзроўняў вады ў каналах па перыферыі балота; справа — Высокатэхналагічнае GPS абсталяванне дазволіла атрымаць дадзеныя з сантыметровай дакладнасцю

Комплекснае даследванне гідралогіі Званца праводзіць ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» у супрацоўніцтве з факультэтам водазабеспячэння і гідрамеліярацыіі Брэсцкага тэхнічнага ўніверсітэта і НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах дзякуючы фінансавай падтрымцы фонда А.Г. Левенціса. У выніку даследвання будзе распрацавана лічбавая мадэль рэльефу, здзейснена імітацыйнае мадэліраванне воднага рэжыму з улікам розных фактараў, складзена схема кіравання водным рэжымам балота з мэтай забеспячэння гідралагічных умоў, спрыяльных для біяразнастайнасці.

Уладзімір Малашэвіч,
міжнародны супрацоўнік
па захаванні вяртлявай чаротаўкі
malashevich@ptushki.org

Поделиться:

Оставить комментарий