Жыццё альбо торф

[soundcloud url=»http://api.soundcloud.com/tracks/88113315″ params=»» width=» 100%» height=»166″ iframe=»true» /]

2013-04-05-405

Эколагі і жыхары Пухавіцкага раёна сабралі больш 3 тысяч подпісаў за захаванне заказніка “Вецярэвіцкі”. На ягонай тэрыторыі знаходзіцца балота, каля 200 гектараў якога хочуць аддаць пад торфаздабычу. Для мясцовых пенсіянераў балота з’яўляецца добрым кармільцам. Кажа жыхарка вёскі Габрыелеўка Пухавіцкага раёна Менскай вобласці.

- Здаём ягады, якія збіраем. Добрае падспор’е для нас – па 3-5 млн зарабляем. Уявіце, што значыць для пенсіянера 5 мільёнаў! Проста шкада. Там і чаплі водзяцца, і журавы. Добры, чысты такі куточак роднай зямлі. 

2013-04-05-404 2013-04-05-392 2013-04-05-386 2013-04-05-419 2013-04-05-420

Паводле эколагаў, на тэрыторыі заказніка “Вецярэвіцкі” захаваўся сасновы лес, якому каля 170 гадоў. Акрамя таго, у заказніку растуць надзвычай рэдкія для цэнтральнага рэгіёну Беларусі дробнаплодныя журавіны, а таксама чарнічная вярба, якая занесена ў Чырвоную кнігу. Эколагі перакананыя, што любое ўмяшанне ў глебы заказніка недапушчальнае. Акрамя фізічнай шкоды гэта прывядзе да парушэння гідралагічнага рэжыму, а пасля – і да частых лясных пажараў.

Аляксандр Ярашэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Поделиться:

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.